Водгук на навелы Якуба Коласа
«Кнігай жыцця» называюць коласаўскія алегарычныя апавяданні (навелы) «Казкі жыцця» (1908— 1955). Яны пранізаны мяккім лірызмам, задуменнасцю, казачнай загадкавасцю, мудрасцю, роздумам аб чалавеку і яго жыццёвым прызначэнні, сэнсе чалавечага існавання. У іх пісьменнік імкнецца абагульніць разнастайныя жыццёвыя з'явы, раскрыць складанасці навакольнага свету, паказаць адзінства чалавека і прыроды («Адзінокае дрэва», «Вадаспад», «На чужым грунце», «Камень», «Хмарка», «Тры браты», «Жывая вада» і інш.). У казках жывуць, думаюць, па-філасофску разважаюць дрэвы, рачулкі, птушкі, хмаркі, камяні. Надзяляючы прыроду рысамі чалавека, Я. Колас у вершы-запеве да казак піша:
Не ў адной толькі нашай душы
Зернс ссць хараства —
Аб ім казку складае ў душы
Колас нівы, трава.
Кожны герой казак стварае пэўны асацыятыўны вобраз, што звязана са шматвекавымі народнымі традыцыямі і ўяўленнямі. Так, дуб сімвалізуе мужнасць, вечнасць жыцця, крумкач — увасабленне чагосьці трагічнага, свіння — носьбіт такіх рыс, як абмежаванасць і тупасць. Белая Хмарка, што пакінула свой край і асудзіла тым самым сябе на бадзянне па шырокім свеце, увасабляе людзей «пёракаці-поле», якія страцілі свае карані, згубілі бацькаўшчыну. У цранізаных народнай мудрасцю радках «Казак жыцідя» сцвярджаюцца агульнавядомыя і вечныя ісціны, якія ўспрымаюцца як коласаўскія афарызмы («Лепш быць няшчасным, але відушчым, чымся шчаслівым, ды сляпым»; «Не воля аднаго, а воля ўсіх толькі і можа мець сілу і права»; «Гэты сум, гэтая тута — адвечвыя спадарожнікі тых, хто многа разважае, хто жыве адзін з сабой, а можа і праўда — такое ўжо жыццё, што не дае задавальнення).