Водгук на празаічныя творы Якуба Коласа
Самабытны талент Я. Коласа знайшоў сваё бліскучае праяўленне і ў прозе. У ранніх апавяданнях пісьменнік адлюстроўвае розныя бытавыя з'явы і падзеі ў беларускай вёсцы, абуджэнне свядомасці працоўнага сялянства, рост яго стыхійнага пратэсту, ставіць вострыя палітычныя і сацыяльныя пытанні (апавяданні «Бунт», «Нёманаў дар», «Малады дубок»).
Сярод празаічных твораў Я. Коласа вылучаюцца сатырычныя апавяданні, дзе аўтар з дапамогай вострай сатыры, іроніі выкрывае і высмейвае няўдалых «ахоўнікаў» самаўладства, недальнабачных слуг цара, прадстаўнікоў рэлігіі і буржуазнай інтэлігенцыі, іх мяшчанскія норавы, цемнату, забабоннасць (апавяданні «Шсаравы імяніны», «Соцкіпадвёў», «Кірмаш», «Выбар старшыні»).
Галоўным героем апавядання «Соцкі падвёў» з'яўляецца тупы і абмежаваны ўраднік. Западозрыўшы ў незнаёмым чалавеку з вёскі Галадранка рэвалюцыянера, ён пасылае стражніка да соцкага Рамана Камлюка, каб высветліць асобу незнаёмага. Кемлівы ад прыроды, соцкі ідзе на смелы крок. Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць урадніка, ён вырашае яго правучыць і пацвярджае, што незнаёмы не хто іншы, як «сіцыліст». Ноччу ўраднік, стражнікі, соцкі і дзесяцкія арыштоўваюць «рэвалюцыянера» і вядуць да прыстава. У галаве ўрадніка ад такога «поспеху» ўсё перамешваецца: невялікая беларуская вёска ўяўляецца яму вялікім горадам, а сам ён паўстае ў якасці славутага Шнкертова, здольнага захапіць лістоўкі, рэвальверы і бомбы, разблытаць заблытаны клубок антыўрадавых змоў. Здаецца, яшчэ адзін крок — і мара ўрадніка аб бліскучай кар'еры ажыццявіцца. Калі ж высвятляецца, што арыштаваны не сацыяліст, а чарнасоценец, заўзяты абаронца самадзяржаўя, ураднік перажывае крах сваіх ілюзій, становіцца ахвярай сваёй дурноты, сваёй нікчэмнасці. На гэтым факце Я. Колас раскрывае абмежаванасць і тупасць паліцэйскіх улад, якія, наналоханыя размахам рэвалюцыйнага руху, гатовы былі расправіцца з кожным падазроным.
Адмоўным персанажам аўтар проціпастаўляе сялян, якія пачынаюць разбірацца ў палітычных падзеях, умеюць адрозніць сяброў-рэвалюцыянераў ад сваіх ворагаў-чарнасоценцаў.