Водгук на трылогію Якуба Коласа "На росстанях". Вобраз Лабаноіча. Духоўны свет, маральная высакародносць героя (1)
Я.Колас сутыкае свайго героя з рознымі людзьмі, ставіць у розныя сітуацыі, раскрываючы яго характар, духоўны свет, маральную высакароднасць.
Ужо на першых старонках трылогіі чытаем пра спрэчку Лабановіча з хатовіцкім папом Кірылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з'яуяецца нізшай істотай, якая сама вінавата ў сваім цяжкім жыцці. Андрэй Лабановіч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык – гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасці, забітасці і адсталасці народ не вінаваты. Такім яго зрабіў несправядлівы царскі рэжым. і таму Лабановіч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькі сярод дзяцей, але і дарослых. Сціплы, сумленны і патрабавальны да сябе, Лабановіч надзвычай прынцыповы ў адносінах да панямонскіх інтэлігентаў, якія здрадзілі сваёй справе, сталі духоўна беднымі, загразлі ў ціне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных гульняу, п'яняк.
Бачачы амаральнасць панямонскай інтэлігенцыі, несправядлівасць улад у адносінах да сялян, Лабановіч часта задумваўся над складанымі праблемамі жыцця, ставіў перад сабой спрадвечныя філасоўскія пытанні: “Што такое жыццё? У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзінкі?” Пасля знаёмства з нелегальнай літаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай і Галубовічам усе падзеі сталі ўяуляцца Лабановічу ў новым святле. Герой адчуў вялікую радасць, што спазнаў тую праўду, якой жыў народ і за якую гінулі ў астрогах і на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзіць на шлях актыўнай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова набліжаецца да сваёй мэты — "намацаць галінамі сонца".
Адданы справе, сумленны, Лабановіч гатовы пайсці на самаахвярнасць дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць — таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановіча.
Лабановіч — чалавек вялікага інтэлекту, здольны радавацца і хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоў да прыроды — адна з самых адметных рыс у яго характары. Лабановіч, як і працоўны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаўнікі мясцовых улад і іх прыслужнікі, якія на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.
Складаны шлях прайшоў герой трылогіі Я.Коласа. Часамі ён памыляуся, але ніколі не ішоў на кампраміс са сваім сумленнем. Лабановіч быў мужным і непахісным у час суровых выпрабаванняу, з якіх ён выйшаў з адзінай думкай: "Чалавек павінен жыць для дабра, ён павінен быць карысным людзям".
Цяжкай была доля народнага настаўніка ў дарэвал. час. Я.Колас ведаў гэта са свайго вопыту. Не ўсе настаўнікі маглі вынесці гэтыя цяжкіе выпрабаванні лесу. Некаторыя з іх цалавалі папоўскія рукі, кланяліся станавому прыставу. Такім чынам яны куплялі адносны спакой і бестурботнае існаванне. Але за гэта яны плацілі вялікую цану — страту чалавечай годнасці. Лепшыя, найбольш перадавыя выбіралі сабе іншы шлях. Быў ен цяжкі, але быў ен слаўны. На яго з самага пачатку працы ў школе ўступіў Андрэй Лаба новіч.
Мы знаемімся з ім, калі ен размаўляе са школьнай старожкай, і развітваемся, калі ен выходзіць на волю з турмы. Многа за гэты час падзей адбылося ў грамадстве, шмат перажыў Лабановіч асабістага гора. Усе гэта рабіла ўплыў на яго натуру, акрэслівала погляды, гартавала волю, узбагачала вопыт. Лабановіч — настаўнік, і праца ў школе спачатку робіцца амаль галоўным яго клопатам. Ен прыязджае ў Цельшына, поўны радасных надзей, асветай прынесці карысць народу. Але жыцце вучыць, што надзеі яго былі марнымі. На кожныым кроку яму чыняць перашкоду начальства, яго кідаюць з адной школы ў другую, за ім сочаць. Увесь час у свядомасці Лабановіча ідзе вялікая духоўная работа. Перад ім узнікаюць пытанні, якія патрабуюць ад яго адказу. Жыцце штодзень ставіць перад Лабановічам складаныя праблемы. Лабановіч пакахаў Ядвігу. Але жыцце такое жорсткае, што раскідала іх па свеце. Для чаго чалавек жыве на свеце? Адказ на гэта пытанне толькі адзін: для таго каб чалавек здабыў шчасце. Лабановіч праходзіць складаны шлях, часам збіваецца, часам прымае неправільныя рашэнні. Галоўнае — лічыць ен, каб не траціць усведамлення сваіх памылак. На шляху Лабановіча не раз паўстаюць перашкоды. Ен пераадольвае іх, хоць і з вялікай тратай душэўных сіл. Лабановіч не проста існуе. Ен жыве актыным жыццем, робіць усе, што можа, на што ен здольны, каб яно паляпшала, рабілася вартым чалавека, прыносіла яму радась. Пасля доўгіх блуканняу Лабановіч уступае на шлях актыўнай барацьбы з црызмам. Падпольная брашура, некім падкінутая, гутаркі з настаўніцай Вольгай Андрэеўнай, сустрэча з падпольшчыкамі робяць пераварот у душы Лабановіча. Лабановіч пачынае ўсведамляць, як трэба змагацца з царызмам. Ен распаўсюджвае пракламацыі, вядзе растлумачальную работу сярод сялян. За свае жыцце, поўнае падзей, супярэчлівых ряшэнняу, пошукаў свайго месца ў барацьбе з царызмам, Лабановіч вырас палітычна, набыў вопыт, шмат чаго зразумеў і асэнсаваў. На апошніх старонках расказваецца пра гутаркі Лабановіча з бальшавіком, піцерскім рабочым Галубовічам. Гутаркі адкрылі вочы Лабановічу на многае. За сваю дзейнасць Лабановічу даводзі цца расплачывацца беспрацоўем, нават турмой, але ен не шкадуе аб гэтым. Змаганне за народнае шчасце прыносіць яму радасць.
У Лабановіча моцна развіта пачуцце калектывізму і адказнасці за агульную справу. Асабістыя якасці Лабановіча — ен добра выхаваны чалавек. У спрэчках са сваімі ідэйнымі ворагамі ен паводзіць сабе з па чуццем годнасці. Лабановіч гатовы на самаахвярнасць дзеля агульнай справы. Лабановіч яшчэ і паэт. Ен складае вершы, вядзе дзеннік. Ен - паэт, са сваім светаадчуваннем, сваей мовай, замілаваным стаўленнем да прыроды.