Водгук на трылогію Якуба Коласа "На ростанях". Жаночыя вобразы
Асобнае месца ў трылогіі «На ростанях» неабходна адвесці жаночым вобразам. Стагоддзі феадальнага прыгнёту наклалі адбітак на жыццё жанчыны. Праз вобраз бабкі Мар'і пісьменнік здолеў паказаць духоўны свет і лес жанчыны старэйшага пакалення. У нястачах і цяжкай працы прайшло жыццё беднай жанчыны. Таямніча расказвае яна Лабановічу пра нячыстую сілу. Малады настаўнік імкнецца пераканаць яе, што нячыстай сілы няма, што яна выдумана цемнымі людзьмі, але не так проста гэта зрабіць. 3 павагай і мацярынскім клопатам адносілася бабка Мар'я да Лабановіча. Бабцы Мар'і давярала свае гора Ядвіся. Добрая і спагадлівая бабка была чулай да чужога гора, таму што сама перанесла шмат пакутаў. Бабка імкнулася хоць чым-небудзь дапамагчы сваім аднавяскоўцам, займалася знахарствам. Яна не любіла прагных і хцівых людзей. Даведаўшыся, што Саханюк прыехаў у Цельшына збіраць ссыпку, якая яму не належала, бабка Мар'я сустрэла яго ласкава, але адмовілася пачаставаць. Вобраз школьнай старожкі падаецца ў рамане з асаблівай цеплынёй і любоўю, яна наказан.і як вельмі адораная ад прыроды натура. Цяжкія ўмовы жыцця не змаглі зрабіць адмоўнага уплыву на яе шчодрае сэрца.
Значнае месца ў рамане займае вобраз Ядвісі. Апавяданне пра Ядвісю — гэта апавяданне аб першым чыстым каханні, аб імкненні да волі і шчасця. Чароўны і прывабны партрэт Ядвісі. Здавалася, што яна заўсёды была ў добрым настроі. Але Ядвіся была не па ўзросце сур'ёзнай і задумлівай. Прычынай гэтаму з'явіліся сямейныя абставіны. Яна вырасла ў сям'і падлоўчага, чалавека жорсткага і дэспатычнага.'З часоў дзяцінства ў Ядвісі засталіся цяжкія ўспаміны. Малая Ядвіся бачыла, як бацька здзекаваўся з маці, і з таго часу ўзненавідзела яго. Больш таго, у кожным мужчыне яна бачыла магчымага будучага тырана. Ядвісі падабаўся Лабановіч, бо ён быў не падобны да людзей, што акружалі яе. Лабановіч абудзіў у душы Ядвісі светлыя надзеі. Каханне да настаўніка з'явілася для яе адкрыццём новага свету. Але каханне маладых людзей не здзейснілася. Цельшынскі настаўнік імкнецца перш за ўсё стаць грамадзянінам. Магчыма, далейшыя адносіны з Ядвісяй уяўляліся яму перашкодай на шляху здзяйснення сваіх запаветных мараў. У каханні Лабановіч аказаўся нерашучым. Скажы ён хоць слова, і Ядвіся пайшла б за ім на край свету. Не беднасці баялася яна, а панурасці і чэрствасці. Адчуваючы нерашучасць Лабановіча, баючыся таксама, што з часам ён можа стаць такім, як і ўсе мужчыны ў вёсцы, Ядвіся пакідае Цельшына. Куды наехала Ядвіся? Як склалася яе жыццё? Ці здзейсніліся яе мары аб шчасці? Адказаў на гэтыя пытанні мы не знаходзім. Вобраз Ядвісі застаўся не дасказаным да канца, яна назаўсёды застанецца «найпрыгажэйшай кветкай Палее ся», адным з лепшых жаночых вобразаў у беларускай літаратуры.
У іншым святле наказана Вольга Віктараўна Андросава. Гэта маладая дзяўчына, якая рана звязала свае жыццё з барацьбой за вызваленне працоўных мае. Яна жывая, з бойкімі і смелымі вачыма. Упершыню мы знаёмімся з ёй, калі яна апынулася ў кватэры незнаёмага ёй Лабановіча. Яна адразу адчувае сябе як дома, гаспадарьщь, жартуе. Вольга Віктараўна разбіраецца ў палітыцы, разумев, што паражэнне царскага ўрада ў руска-японскай вайне будзе карысным для народа, бо прывядзе да аслаблення царызму. Яна звязана з падпольнай арганізацыяй і па яе даручэнні вядзе прапаганду еярод сялян. Гэтым вобразам Я. Колас паказаў нараджэнне новага тыпу людзей еярод жанчын. Для Вольгі Віктараўны было ўсё вырашана. Яна ўпэўнена, што моцныя духам людзі павінны стаць на шлях рэвалюцыі. I ад Лабановіча яна не хоча слухаць ніякія пярэчанні. Безумоўна, сёння мы гэта не можам прыняць у вобразе як станоўчае. Але на этапе, калі мы пазнаёміліся з гераіняй, яна прываблівае сваёй энергіяй, шчырасцю.
Галерэя жаночых вобразаў робіць раман больш цікавым, жыццёвым, душэўным, цёплым.