Водкуг на паэму Якуба Коласа "Сымон-Музыка"
Аб бессмяротнасці народнага мастацтва, яго непадкупнасці, цяршстых шляхах абуджэння самасвядомасці беларусаў вядзецца гаворка ў паэме Я. Коласа «Сымон-музыка». Вобразам Сымона ўслаўляецца духоўнае багацце і талент беларускага народа. Сапраўднае мастацтва павінна быць непарыўна звязана з роднай зямлёй і народам, а усім багаццем гукаў і фарб навакольнага свету:
Ад роднас зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ал свстлых воблікаў эакінутых дзяцсй,
Ад шораху начэй,
Ад тысячы ніцсй,
3 якіх аснована і выткана жыццё
I злучана быццё і нсбыццё, —
Збіраўся скарб. струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзсннем мне спяваў,
I выхаду шукаў
Адбітак родных з'яў
У словах-вобразах, у песнях волыіаплынных.
Паэма «Сымон-музыка» з асаблівай яскравасцю адлюстравала псіхалагічны стан Я. Коласа ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Паэт бачыў, што героем часу стаў не спагадлівы, міласэрны, разняволены рэвалюцыяй чалавек, а «асоба з ружжом», якому зброя замяніла амаль усе законы і маральныя нормы. I таму аўтар як бы выключае героя паэмы з жыцця: Сымон-музыка засынае сімвалічным сном на могілках, дзе пахавана Ганна. У 1923—1924 гг. Я. Колас істотна перапрацаваў паэму. Разгортванне працэсу беларусізацыі дазволіла паэту паверыць у адраджэнне роднага краю, яго мовы і культуры, у магчымасць пабудовы незалежнай Беларусі. Аўтар паэмы абудзіў Сымона ад сну і даў яму магчымасць сваім чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну — жывое ўвасабленне маці-Беларусі. Гэтым паэт хацеў паказаць бязмежныя магчымасці мастацтва. Звязанае сваімі каранямі з народным жыццём, мастацтва можа выратаваць чалавека ад самай цяжкай хваробы, нават вярнуць яму жыццё.