Белорусские сочинения
-
Якуб Колас
-
Жыцце Беларускага народа - «Новая Зямля»
Жыцце Беларускага народа - «Новая Зямля»
“Новая зямля” — класічны твор беларускай паэзіі, найвялікшае яе дасягненне. У “Новай зямлі” знайшлі адлюстраванне старонкіасабістай біяграфіі паэта, выяўлены яго пачуцці, імкненні, ідэалы. Сам Я. Колас называў паэму аўтабіяграфічным творам. Паэт абапіраўся на рэальныя факты, якія добра ведаў, выкарыстаў свае шматгадовыя назіранні над жыццем працоўнага сялянства. Толькі веданне жыцця народа, яго думак і імкненняў дало магчымасць коласу стварыць рэалістычны твор, вобразы якога маюць абагульняючае значэнне. Па шырыні тэматыкі і багаццюжыццевага зместу “Новая зямля” не мае сабе роўных у беларускай літаратуры. Гэта эпічны твор аб лёсе сялянства, аб яго шляхах да волі і шчасця. у паэме аўтар шматгранна адлюстраваў жыцце народа, яго працу, побыт, псіхалогію, прыроду. Таму “Новую зямлю” справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства. канца 19 ст. На працягу ўсёй паэмы галоўныя героі задаюць сабе пытанне: “Як вызваліцца з-пад панскай панскай улады і здабыць сабе шчасце”. Яны жывуць ў няволі, церпяць прыгнет і таму самае дарагое і моцнае іх жаданне — гэта свабода. Галоўныя героі паэмы — простыя сяляне. Яны мараць купіць кавалачак зямлі, пабудаваць хату, жыць, працуючы на сваім надзеле, расціць дзяцей. Але ж ў той час гэта было вельмі цяжка зрабіць. Іх мара не збываецца. Лёс Міхала, аднаго з герояу паэмы, трагічны. Хворы, абяссілены жыццем, Міхаіл памірае, так і не здабыўшы жаданай волі. Колас спачувае Міхалу, паэтызуе яго мару аб свабодзе, яго любоў да зямлі. Смерць яшчэ больш абвастрае трагізм лёсу Міхала, нязбытнасць яго мары аб жыцці на сваёй зямлі. Але “Новая зямля” — не толькі твор аб трагізме лёсу селяніна-бедняка, таксама паэт расказвае аб ўсім, чым багата і цікава жыцце сялян, аб клопатах і занятках дарослых, аб забаўках дзяцей і іх вучобе, аб святочных днях і буднях.
Будні сялян заўседы напоўнены працай. Працавалі і дарослыя, і дзеці. Аўтар услаўляе працоўную сілу народа, цяжкую сялянскую працу паказвае як нешта прыгожае. Я.Колас апісвае ўсе абрады і звычаі : каляндарныя святы, кірмашы, сходы. Аўтар ўзносіць да нябёс асаблівую прыгажосць роднай зямлі, паказвае, наколькі прыгожа наша зямля і як много хараства ў яе краявідах.
“Новая зямля” заваявала любоў і ўсеагульнае прызнанне, таму што гэта глыбока народны твор. сапраўды, паэма “Новая зямля” — энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства.