Карцiны роднай прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" (4)
Жанравыя асаблівасці паэмы.
Малюнкі родныя і з'явы! Як вы мне любы, як цікавы!
Я. Колас
Нацыянальнае як умова і крытэрый мастацкага шэдэўра сусветнай культуры, якім і з'яўляецца паэма «Новая зямля», выявілася і ў майстэрстве Коласа-пейзажыста.
Энцыклапедычнасць паэмы, яе жанр і кампазіцыя спрыяюць таму, што перад намі паўстае вобраз роднага краю ва ўсе поры года: ранняй вясной, у летнюю спёку, і калі «на ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі», і зімой, калі мароз «ідзе, сярдзіта пагражае, па даху гонтамі страляе». Мароз — мастак, «на небе ставіць троны, вянцы на месяц ускладае, на снезе зоркі рассыпае; і так прыгожа, так старанна бярозы белай тчэ убранне».
Прырода ў паэме — не толькі фон, але і дзеючая асоба, жывая істота, і апісвае яе вобраз Колас-рэаліст часцей за ўсё рамантычнымі сродкамі, робячы для гэтага «героя» сваёй паэмы выключэнне. Мароз у паэме не толькі мастак, будаўнік, але і «штукар»: «не раз, жартуючы, загубіць таго, хто ў лапы пападзецца, яшчэ над бедным насмяецца: «Прыляж, бядача, ты з дарогі, няблізкі хатнія парогі... Прыляж, сагрэйся, мой пахілы, пакуль табе прыбудуць сілы. А я салодкі сон навею і гожай казкаю сагрэю...»
Чытаючы паэму, мы можам уявіць усход сонца і летнюю раніцу, пачуць жураўліны клёкат і спеў жаўрука, пабываць на квітнеючым лузе і пясчаным беразе.
Усход жыве, усход палае,
Слупы-праменні падымае.
I вось яна, жыцця крыніца...
«Малюнкі родныя і з'явы», прырода роднага краю для коласаўскіх герояў — «жыцця крыніца», крыніца радасці і натхнення, гаючая сіла, што таксама, як і плён працы, «цешыць душу леснікову». Ніхто так, як Колас, з такой мастацкай сілай не паказаў гармонію чалавека і прыроды. «Прырода з людзьмі жыве супольна», — падкрэслівае паэт.
Сюжэт «Новай зямлі» грунтуецца на гісторыі апісання жыцця сям'і Міхала. I асновагэтагажыцця —нястомная праца, якая, як і прырода, услаўлена, апаэтызавана Коласам:
Эх, час касьбы, вясёлы час!
1 я ім цешыўся не раз.
I з таго часу па сягоння
Мне сонцам свеціць
Панямонне!
Хараство навакольнага свету і праца хлебароба падаюцца як непадзельнае, вышэйшай красы адзінства. Паэт у аднолькавай ступені захапляецца і прыгажосцю прыроды, і веліччу чалавека працы. Метафарычнасцю, вобразнасцю вылучаецца і апісанне прыроды («елка ў пары з хваіною, абняўшысь цесна над вадою, як маладыя ў час кахання, ў апошні вечар расставання), і апісанне працы, яе плёну: снапы «стаяць, бы лялечкі якія, глядзяць, як госці дарагія». Малацьба асацыіруецца з музыкай: «Не малацьба, а бубнаў хоры!.. Бічы кладуцца так рытмічна, само гудзенне іх музычна». Дзядзька Антось не арэ, а «тчэ сахою кросны-ролі».
Усведамленне роднай зямлі і яе прыроды як найвялікшай каштоўнасці ў паэта настолькі мацнае, што ў лірычных адступленнях ён звяртаецца да радзімы, родных мясцін як да маці і просіць у яе дапамогі і благаславення для сваіх любімых герояў; бо перакананы, што радзіма для чалавека — прошча:
Дзень добры, родная мясціна! Спаткай ты нас як маці сына
Па часе доўгае разлукі 1 разгарні прыветна рукі Для тых, хто змушаны ў няволі Жывіцца хлебам твойго поля...
Афарыстычна матывавана паэтава просьба ўзброіць «надзеямі грудзі» герояў: «бо мы твае, зямелька, людзі!»
Жанр паэмы (яна ліра-эпічная) садзейнічае праз лірычныя і філасофскія адступленні выяўленню аўтарскай думкі, што родная зямля для кожнага чалавека — зямля святая, надзеленая надпрыроднымі сіламі. Гэта філасофская думка гучыць ужо ў самым першым лірычным уступе, якім і пачынаецца паэма:
Мой родны кут, як ты мне мілы!...
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.
Сілы, спачын і лекі душы чэрпалі таксама і героі паэмы менавіта ў родным краі, калі былі ў нялёгкай дарозе да сваёй мэты — да волі.
Лейтматывам волі і новай зямлі прасякнута ўся паэма. Эпічныя раздзелы паэмы размешчаны так, што паслядоўна паказваюць вытокі мары Міхала, яго і яго сям'і шлях да яе здзяйснення.
Апісанне жыццёвых калізій, што здараюцца з героямі, спрыяе панарамнаму паказу ўсёй Беларусі, а не толькі некаторых яе мясцін. Пярэбары сям'і Міхала ў Парэчча, паездка братоў у Заблонне да Хадыкі («прад імі Случчына ляжала, старонка міла і багата») і дзядзькі Антося ў Вільню — галоўныя моманты знешняга дзеяння. Прыём вандровак, памайстэрску выкарыстаны паэтам, садзейнічае выяўленню аўтарскай думкі, што дадзеная нам Богам зямля — найбагацейшы край, у якім ёсць выюіючна ўсё, што неабходна для жыцця чалавеку, толькі «ўсё гэта — скарбы чужаніцы, магната князя Радзівіла», краса і багацце, але «што краса без аўладання?».
Верай у лепшы лёс сваёй зямелькі, у якой толькі і можна «пазычыць сілу», у лепшую долю народа гэтай зямлі прасякнута ўся паэма:
Жыві ж, наш край! Няхай надзея Гарыць у сэрцы і мацнее...