Народ ў трылогii Якуба Коласа "На ростанях" (1)
Над гэтым вялікім эпічным творам аўтар пра-цаваў больш за трыццаць год. Шсьменнік I. На-вуменка так ацаніў маштабнасць адлюстраван-ня рэчаіснасці ў трылогіі: «Трылогія «На ростанях» — твор з незвычайна вялікім ахопам жыццёвых з'яў. Перад намі паўстаюць вобразы з розных сацыяльных пластоў дарэвалюцыйнай Беларусі: сялян, настаўнікаў, чыноўнікаў, слу-жачых культу, інтэлігентаў, дзеячаў палітыч-ных партый... Ні адно больш-менш значнае і вострае пытанне тагачаснага жыцця не абыдзена ў трылогіі». Вялікая колькасць дзеючых асоб і падзей у творы патрабавалі ад пісьмен-ніка напружанай працы. Многія вобразы былі спісаны з рэальных людзей, некаторыя нават выведзены пад сваімі імёнамі, напрыклад, Яд-віся, Баранкевіч, Аксён Каль. Праблема наро-да — цэнтральная, скразная ў ідэйна-кампа-зіцыйнай будове твора. Адносіны да мужыка, імкненне палепшыць яго жыццё, дапамагчы расці духоўна — мерка духоўнай каштоўнасці герояў-інтэлігентаў. Але, зразумела, жыццё на-рода пададзена ў творы не толькі вачыма інтэ-лігенцыі. Як пісьменнік-рэаліст Я. Колас да-статкова поўна і ярка адлюстраваў жыццё народа непасрэдна ў вобразах сялян, жыццё, якое ён добра ведаў, лічыў крыніцай натхнен-ня, тэм, сюжэтаў.
Амаль усё, што апісваецца ў трылогіі, мы ба-чым вачыма галоўнага героя, аўтабіяграфічнага персанажа, «майго двайніка», як прызнаваўся Сам пісьменнік. Вобразы працаўнікоў малююц-ца з вялікай любоўю, падаюцца прыгожымі і ўнутрана, і знешне. Лабановіч з павагай і замі-лаваннем глядзіць на простых палешукоў. Пра аднаго з цельшынскіх мужыкоў аўтар піша, што яго знешнасць, павольнасць рухаў і сур'ёзны выраз твару гарманіруюць з малюнкам палес-кай прыроды. Лабановіч любуецца вопраткай ха-товіцкага мужыка дзядзькі Сцяпана. А якімі цёплымі, даверлівымі былі ўзаемаадносіны на-стаўніка са школьнай старожкай бабкай Мар'-яй. Колькі далікатнасці, такту, жыццёвай муд-расці праяўляе старая, назіраючы за каханнем Лабановіча. 3 якой увагай слухаў настаўнік яе простыя, вобразныя і такія ёмкія думкі аб сэнсе жыцця. Гэтая непісьменная жанчына з неш-часлівым лёсам вызначаецца, аднак, багатым унутраным светам, душэўным хараством і спа-гадлівасцю. Не менш запамінальным атрымаў-ся вобраз другой школьнай старожкі — бабкі Параскі. Лабановіч адносіцца да яе з павагай і сімпатыяй, і бабка таксама ўспрымае маладога настаўніка як роднага чалавека.
Запамінаецца каларытная фігура цельшын-скага старасты Рамана Круглага, самастойна-га, разважлівага, дужага мужыка. 3 павагай і замілаваннем намаляваныя вобразы старых па-лешукоў дзеда Мікіты і дзеда Піліпа.
У сваёй роднай вёсцы Андрэй Лабановіч з цікавасцю слухае нараканні дзядзькі Марціна на ўціск і несправядлівасць. Разважанні гэта-га чалавека дапамагаюць Лабановічу аб'ектыў-на ацаніць палітыку царскага ўрада ў адносі-нах да сялянства.
Жыццё сялянства са сваімі буднямі і святамі, драматычнымі і камічнымі момантамі паўстае на старонках трылогіі. Не ўсё падабаецца Лабано-вічу ў жыцці народа, і не ўсе прадстаўнікі наро-да выклікаюць сімпатыю ў чытача. Брыдкая, бязносая старожка Ганна ў Выганах — забітая, няшчасная, безабаронная перад усімі. Яе ніяк нельга назваць носьбітам высокіх духоўных якасцяў. I ўсё ж гэтая жанчына заслугоўвае ўвагі і шкадавання Лабановіча і сваіх аднавяс-коўцаў.
Найбольш удала намаляваны ў творы вобраз Аксёна Каля. Аўтар яўна любуецца героем, на-ват твар селяніна здаецца Коласу «прыгожым і энергічным». Гэта ўдумлівы, разумны чалавек, які лёгка засвойвае грамату, спрабуе заўсёды дайсці да праўды, у вялікім і ў малым. Доўгія гады змагаўся Аксён за інтарэсы грамады, але безвынікова. Ён збіраецца падаць прашэнне цару, але Лабановіч запэўнівае яго, што цар — гэта галсўны памешчык і ён будзе абараняць інтарэсы евайго класа, а не ўстанаўліваць праў-ду. Дзякуючы размовам з настаўнікам свядо-масць Каля расце. Болып таго, ён гатовы да ўзброенай барацьбы за інтарэсы сялянства.
У трылогіі Я. Колас стварыў многа запаміналь-ных вобразаў прадстаўнікоў народа. Шсьменнік рэалістьпна ўспрымае жыццё. 3 павагай і лю-боўю апісваючы асобных герояў, у той жа час аўтар крытычна ставіцца да некаторых праяў беларускага нацыянальнага характару: «Кожны народ мае свой гонар... А мы, беларусы, не ад-важваемся прызнацца ў тым, што мы — белару-сы, бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару». Словы Лабановіча выражаюць занепакоенасць Я. Коласз забітасцю, гістарычнай прыніжанас-цю беларускага народа.