Паэма Якуба Коласа "Новая зямля"- энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час (1)
“Новую зямлю” Я.Коласа справядлiва называюць энцыклапедыяй жыцця бел. сялянства конца XIX- i пачатку XX ст. i невыпадкова. Паэма - вялiкi эпiчны твор аб гiстарычным лёсе бел. сялянства i пошуках iм шляхоў да светлай будучынi. Паэт расказвае аб усiм, чым багата i цiкава жыццё сялян: аб клопатах i занятках дарослых, аб забаўках дзяцей i iх вучобе, аб святочных днях i буднях, ясных летнiх днях i цiхiх зiмовых вечарах, калi дарослыя пры дзецях "пачнуць казаць свае ўспамiнкi, вясцi размовы пра старынкi".
Працай былi запоўнены буднi сялян. Працавалi i дарослыя, i дзецi: Мiхаiл выконваў абавязкi леснiка, Антось "правiў гаспадарку", усю хатнюю работу выконвала Ганна - жонка Мiхала. Я.Колас паказвае працэс варыва, сяўбы, жнiва, малацьбы. У час жнiва калектыўная праца становiцца крынiцай прыгожага, напаўняе душу сялян радасцю, прыносiць iм задавальненне. Паэт можа расказаць цэлую гiсторыю пра стары дзедаў човен, пра тое, як трэба ўмела выбраць касу.
Апiсанне касьбы - гэта цэлы гiмн у гонар чалавека працы. Касцы параўноўваюцца з "ваякамi", якiя iдуць "нiбы ў атаку", то "грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары". У паэме апiсваюцца i прылады працы, створаныя працавiтымi рукамi (сярпок крывенькi, граблi), i сялянская хата, гумно, павець. Я.Колас ведае, як звiваецца пчалiны рой i як яго трэба абiраць, як трэба слаць снапы на таку, каб было зручна малацiць.
З энцыклапедычнай шырынёй апiсвае Я.Колас усе звычаi i абрады, якiя бытавалi ў той час на Беларусi. Гэта каляндарныя святы (куцця, вялiкдзень, коляды), звычаi ўзаемадапамогi (талака, кумаванне, кiрмашы сходы, народныя песнi, казкi).
Па энцыклапедычнаму шырока апiсвае Я.Колас сваю родную зямлю - мацi. Апяваючы знаёмыя яму з дзяцiнства мясцiны, ён паказвае, наколькi прыгожая наша зямля i як многа хараства i паэзii ў яе сцiплых краявiдах. Чаргуюцца днi i ночы, за зiмамi iдуць вёсны, птушкi пралятаюць з выраю i зноў ляцяць у цёплыя краiны, iдуць дажджы, гуляюць завiрухi, разлiваюцца i замярзаюць рэкi - пра ўсё гэта расказваецца ў паэме. У вобразах роднага краю Я.Колас заўсёды чэрпаў натхненне i сiлу. Хараство роднай прыроды выклiкала ў паэта не толькi радасць i захапленне, але i смутак. Яго сэрца балiць за бяспраўнага, прыгнечанага i зняважанага сялянiна. З паэм мы ўяўляем яго знешнi выгляд, у што ён быў апрануты, што еў i пiў, аб чым марыў, на што спадзяваўся i ў што верыў. Працоўнаму чалавеку, якi паўстае ў паэме ва ўсёй сваёй велiчы, аддае Я.Колас свае сiлы, сваю любоў i свой талент.