Белорусские сочинения
-
Кандрат Крапіва
-
Сатырычная накіраванасць баек Кандрата Крапівы

Народны пісьменнік Беларусі Кандрат Крапіва на літаратурнай ніве праявіў не толькі вялікую самаадданую працавітасць, але і выключную шырыню і рознабаковасць творчых інтарэсаў і схільнасцяў. Выдатнаму крапівінскаму таленту аказаліся падуладныя ўсе літаратурныя роды (паэзія, проза, драматургія), бадай усе жанры і шырокія стылёва-выяўленчыя абсягі. Каларытнае рэалістычнае бытаапісанне, глыбокі і змястоўны псіхалагічны аналіз, тонкая распрацоўка абвостраных драматычных канфліктаў — усё гэта вабіць нас у творах Крапівы.
Ужо ў 20-я гады Кандрат Крапіва дасягнуў асаблівага поспеху ў сатырычным жанры. Байкі і вершы прынеслі яму, можна сказаць, усенародную папулярнасць. Вельмі надзённыя па сваей тэматыцы, яны часта мелі прамую агітацыйную накіраванасць і ствараліся звычайна як жывы водгук на канкрэтныя падзеі часу. Персанажамі баек з'яўляюцца жывёлы, якія ўвасабляюць чалавечыя характары з уласцівымі ім тымі ці іншымі рысамі. Так, мядзведзь — часцей за ўсё ўвасабленне нехлямяжасці і тугадумства, ліса — хітрасці, асёл — тупасці, леў — сілы. Байкапісец ставіць персанажаў, супраць якіх накіравана байка, у смешнае становішча і тым самым паказвае несумяшчальнасць іх імкненняў, звычак, паводзінаў, учынкаў з агульнапрынятымі нормамі маралі, прыстойнасці, чалавечнасці. Многія баечныя вобразы, створаныя Крапівой, сталі літаратурнымі тыпамі.
Бадай, лепш за ўсё можна высмеяць зазнайку, які атрымаў не па заслугах высокую пасаду і пачаў задзіраць нос, калі нагадаць яму пра паводзіны кормнага парсюка з байкі «Кормны і надворны». Дакладны партрэт балбатуноў, якія многа гавораць, але мала робяць, створаны ў байцы «Варона-мітынгоўшчыца». Падхалімы, гатовыя служыць хоць самому Аслу, абы ў яго быў мандат, гнеўна высмеяны ў байцы «Мандат».
Фальклор трывала замацаваў за вобразам барана адмоўныя рысы. Слова «баран» стала сінонімам тупасці і разумовай абмежаванасці. Але ад жывёліны розуму ніхто не патрабуе. Куды горш, калі бараны сустракаюцца сярод людзей. Якраз іх і мае на ўвазе народная мудрасць, калі кажа: дурны, як баран, альбо: глядзіць, як баран на новыя вароты. Высмеиванию гэтых рысаў прысвечана байка «Дыпламаваны Баран» (1926). Каб лепш паказаць загану, супраць якой байкапісец накіроўвае сваю сатыру, ён з самага пачатку падкрэслівае, што герой яго байкі быў не проста тупы, а тыповы дурань, бо меў слабую галаву і не пазнаваў сваіх варот. Смешна тое, што, не маючы розуму, Баран рашыў зрабіць сабе славу лбом. А ён быў у яго трывалы. Аўтар кажа:
Такого, не страчаў ніколі лба я:
Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!
У іншага дык выскачыў бы й дух,
А ён — нічога.
Калі хтосьці жартам празваў Барана вучоным, дык ён прыняў гзты жарт за праўду. А каб Баран двара не перабег, яму на піыю прывязалі мету і зноў жа, высмейваючы яго тупасць, сказалі, што гэта дыплом за заслугі. Баран і ў гэта паверыў. Ён так заганарыўся, што пачаў выхваляцца перад Кошкай:
— А што ж ты думала, сястрыца!
Хіба мне пахваліцца няма чым?
Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
I не раўнуйся ты са мною.
Іронія тут вынікае з падтэксту. Баран сапраўды заслужыў дыплом галавою, але не розумам, а трывалым іпбом. Розніцу між тым, што думае Баран пра сябе, і тым, хто ён у сапраўднасці, яму растлумачвае Кошка, кажучы, што заслужыў ён свой дыплом «не галавой, а лбом».
У сваіх байках Крапіва умела выкарыстоўвае беларускія прымаўкі і прыказкі. У байцы «Саманадзейны Конь» (1929) ён нагадвае народную прыказку: «Вялікаму каню — вялікі хамут». Яна мае непасрэднае дачыненне да зместу байкі, падкрэсліваючы камічнасць сітуацыі, у якую трапіў Конь, дзякуючы такой рысе свайго характеру, як саманадзейнасць. Крапіва адразу настройвае нас, што гутарка ідзе пра заганы, якія сустракаюцца ў чалавечым грамадстве. Камізм байкі вынікае з неадпаведнасці паміж прэтэнзіямі Каня і яго мізэрнасцю. Ён быў, кажа байкапісец, «з сабаку, можа, так, мо, з добрае шчаня». Каб правучыць саманадзейнага Каня, Гаспадар папрасіў фурмана запрэгчы яго ў цяжкі воз. Мала таго, што воз не скрануўся з месца, дык здарыўся сапраўдны канфуз: «Пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, і затрымаўся ён аж ледзь на жываце». Мараль байкі не пакідае сумнення ў тым, каго меў на ўвазе сатырык: «Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах — да славы прагныя, ды вузкія ў плячах».
Кандрат Крапіва строга захоўвае абавязковы закон, каб персанажы байкі паводзілі сябе натуральна, каб яны нічога не рабілі такога, чаго з імі не здараецца ў жыцці. Увабраўшы вопыт сусветнай байкі, а таксама рускай, асабліва байкі Крылова і Беднага, творы беларускага сатырыка ніколі не страцяць сваей самабытнасці. Як адзначаў М. Льшькоў, «яркі самабытны талент пісьменніка ўвасобіў у сабе ўсе лепшыя дасягненні і традыцыі жывога творчага слова народа, яго гумару, яго здаровага смеху».
Мінае час, многае з таго, што выклікала гнеў і абурэнне сатырыка, знікла. Але яшчэ і зараз сустракаюцца дыпламаваныя Бараны і ганарыстыя Парсюкі. Вось чаму не трацяць свайго значэння байкі Кандрата Крапівы. Ім суджаны доўгі век, бо яны створаны на высокім мастацкім узроўні.