Вобраз Гарлахвацкага i Зелкiна ў камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм"
Дзеянне камедыi разгортваецца ў навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраўнiка iнстытута яму дапамаглi ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе ў iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi).
Невуцтва i шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п'есы, калi на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы вiд дагiстарычнай жывелiны". З сур'езным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свiннi, напiсаную Тулягам. Вобраз "свiнтуса грандыезуса", праўда, асацыiруецца не з дагiстарычнай жывелiнай, а з самiм Гарлахвацкiм.
У дасягненнi жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнiк Зелкiн-падхалiм, паклепнiк i пляктар. Ен з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнiкам, якi, як шкоднае зелле, атречвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць i недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцi да навукi, пазбаўлены прынцыповасцi, Зелкiн можа неймаверна раздуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палiтычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваiм заемым, як сумленны чалавек станавiўся ворагам народа.
Невуцтва i падхалiмства Зелкiна найбольш ярка праяўляецца ў сцэне абароны Гарлахвацкiм "навуковай працы". У прамове Зелкiн кiдаецца расхвальваць вялiкiя адкрыццi свайго начальнiка, яго канструктыўны розум, даследчыя здольнасцi. Але калi высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасцi i што напiсаны ен Тулягам, Зелкiн, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае:"Я так i думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровiч, такую бязглуздзiцу напiсалi".
У п'есе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага, якi знайшоў непаўторныя, iндывiдуальныя рысы для герояў, поўна i закончана "вымаляваў" iх партрэты. Iмены Гарлахвацкага, Зелкiна, Тулягi, як i iмены шматлiкiх гогалейскiх i шчадрынскiх герояў, ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль, падхалiмства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца i ў нашы днi.
Змагацца з iмi, лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiўшы невуцтву i ашуканству прынцыповасць, строгасць i ваяўнiчасць.