Кандрат Крапiва-драматург
У драматургiю К.Крапiва прыйшоў у першай палове 30-х гг., калi беларуская драматургiя дасягнула ўжо даволi высокага ўзроўню.
"Канец дружбы" (1934). У ёй драматург узнiмае праблему дружбы памiж людзьмi.Гэта мастацкi дакумент 30-х гг.,у якiм выразна праявiлася атмасфера таго часу (падазрознасць, недавер,спекуляцыя палiтычнымi паняццямi i iнш.) У сучасным прачытаннi пьесы, некалi адмоўны персанаж Лютынскi выступае як станоўчы герой, барацьбiт за праўду i справядлiвасць. Ён супраць ставiць дэмагогу Карнейчыку, якi, выконваючы iнструкцыi вышэйшых начальнiкаў, здраджае свайму сябру Лютынскаму i аддае яго на расправу як "ворага народа". Пры гэтым Карнейчык забывае, што ў час белапольскай акупацыi настаўнiк Лютынскi, рызыкуючы сваiм жыццём,выратаваў жыццё яму, забывае сваё абяцанне прыйсцi на дапамогу сябру ў цяжкую для яго гадзiну.
Наступным творам К.Крапiвы стала народна-гераiчная драма "Партызан", прасвечаная барацьбе беларускага народа супраць iнтэрвенцыi буржуазна-памешчыцкай Польшчы.
Самы ж вялiкi поспех выпаў на долю трэцяй пьесы К.Крапiвы - сатырычнай камедыi "Хто смяецца апошнiм"(1939). Яна - яркае сведчанне аб часе, калi была напiсана, аб атмасферы, што панавала ў 1937-1938г.
Дзеянне камедыi разгортваецца ў навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам зьяўляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення: на пасаду кiраўнiка iнстытута яму дапамаглi ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку.
У пьесе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага, якi знайшоў непаўторныя, iндывiдуальныя рысы для герояў, поўна i закончана "вымаляваў" iх партрэты. Iмены Гарлахвацкага, Зёлкiна, Тулягi, як i iмёны шматлiкiх гогалеўскiх i шчадрынскiх герояў, ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль, падхалiмства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца i ў нашы днi. Нямала ёсць людзей, якiя робяць усё, каб падняцца па службовай лесвiцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваiх асабiстых iнтарэсаў такiя людзi не грэбуюць нiчым, iдуць на любую подласць. Змагацца з iмi, лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiўшы навуцтву i ашуканству прынцыповасць, строгасць i ваяўнiчасць.
У пасляваенны час драматургiчная творчасць К.Крапiвы засталася па-ранейшаму напружанай i плённай. Былi напiсаны пьесы "З народам", "Пяюць жаваранкi", "Людзi i дьяблы", "Зацiкаўленая асоба".