Водкуг на байкі Кандрата Крапівы
Жанр байкі, як вядома, адносяць да ліра-эпічнага. Як і сатыра, байка дайшла да нас з часоў антычнасці, калі ў старажытным Рыме жыў і тварыў выдатны байкапісец Эзоп. Менавіта ў гэты перыяд вызначыліся такія кампаненты жанру байкі, як наяўнасць сюжэта, дзейных асоб, маралі і алегорыі. Байка мае ярка выражанае павучальнае значэнне. Можна сказаць, што Эзоп быў маралістам, таму што асноўная ідэя байкі сканцэнтравана заўсёды ў маралі. Маралістам быў і выдатны французскі байкапісец Ла Фантэн, які жыў у XVII ст. У адрозненне ад баек Эзопа, якія былі напісаны ў празаічнай форме, байкі Ла Фантэна маюць вершаваную форму. Французскі байкапісец высмейваў у сваіх байках мараль тагачаснага яму грамадства.
У рускай літаратуры з поспехам тварыў у XIX ст. выдатны байкапісец Іван Крылоў. Для нашай нацыянальнай літаратуры менавіта такім выдатным байкапісцам стаў Кандрат Крапіва (1896—1991).
Свой творчы шлях пісьменнік пачаў як паэт-сатырык. У газеце «Красноармейская правда» ў 1922 годзе быў змешчаны яго першы друкаваны твор — вершаваны фельетон «Жили-были». 3 гзтага моманту сатыра і гумар сталі вызначальнымі рысамі творчасці К. Крапівы. Асноўнымі жанрамі паэзіі на першым этапе творчасці сталі байка і сатырычны верш. Вершаваныя фельетоны пісьменніка былі напісаны па-руску, а першым творам на беларускай мове стаў сатырычны верш «Сваты».
Верш «Крапіва» — вызначальны для Кандрата Кандратавіча Атраховіча. У гэтым творы пісьменнік тлумачыць сэнс свайго псеўданіма:
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я — пякучка-крапіва.
У сярэдзіне 20-х гадоў выходзяць яго першыя зборнікі «Асцё» і «Крапіва», дзе ў асноўным і надрукаваны байкі, якія сталі класікай беларускай літаратуры.
Байкі К. Крапівы шырока вядомы чытачу. Хто не ведае такія творы, як «Сава, Асёл ды Сонца», «Дзед іБаба», «Старшыня», «Ганарысты Парсюк», «Дыпламаваны Баран», «Мандат» і інш.
Тэматыка і праблематыка баек, як і сатырычных вершаў, разнастайныя. Творы ў асноўным пісаліся «на злобу дня». Неабходна падкрэслщь, што, высмейваючы недахопы, сатырык імкнуўся палепшыць грамадства, яго мараль. Вялікае значэнне К. Крапіва наднваў выразнасці мовы твораў. У артыкуле «Думкі при сатыру» ён падкрэсліваў: «Мова павінна набліжацца да народнай як сваім слоўным складам, так і фразсалогіяй.
Сінтаксічная пабудова сказа павінна вызначацца выразнасцю». У значнай ступені дзякуючы выдатнаму валоданню словам, К. Крапіва стаў аўтарам шматлікіх афарызмаў, якімі ўзбагацілася беларуская мова. Многія афарызмы прыйшлі ў мову з баек.
У сваіх творах пісьменнік выкрываў класавых ворагаў, бюрактараў, кар'ерыстаў, падхалімаў, раскрадальнікаў дзяржаўнай маёмасці, мяшчанства, п'янства, высмейваў невуцтва, рзлігійныя забабоны, старыя звычкі, заклікаў будаваць новы быт. Нямала твораў прысвяціў тэме літаратурнага жыцця. Кандрата Крапіву абураюць нізкапробныя творы, фармалізм у мастацтве, беспрынцыпная крытыка. Выкрывае ў сваіх творах байкапісец імперыялістаў, фашыстаў і іх памагатых. Многіябайкі Кандрата Кранівы, на жаль, не страцілі сваёй актуальнасці і сёння.
Байка «Дзед і Баба» ўпершыню была надрукавана ў газеце «Беларуская веска» пад назвай «Баба з калёс, дык каня як чорт панёс». Як бачым, мараль байкі прагучала ўжо ў самой назве твора. Сатыра ў байцы накіравана супраць бюракратызму. I можа таму твор актуальны і ў наш час. Мараль байкі зразумелая кожнаму чытачу:
Ва ўстановах часам ёсць
Вось такія ж «бабы»:
Здэцца, й робяць яны штось,
Але справы — слабы.
Сюжэт байкі нескладаны, і няцяжка зразумець, чаму конь не можа цягнуць воз:
Баба ж тая — сем пудоў,
Сама меней, важыць.
I калі, паслухаўшыся Дзеда, Баба злезла з воза, то «каня як чорт панёс, — дзе ўзяліся й ногі!».
Байка «Дыпламаваны Баран» патрабуе больш уважлівагапрачытання і асэнсавання. Мараль яе выражена ў наступных словах:
Другі баран— ні «бэ», ні «мя»,
А любіць гучнае імя.
Неабходна адзначыць, што тэма барацьбы з прыстасавальніцтвам гучыць у многіх творах пісьменніка. Людзі, што займаюць пасады, якім не адпавядаюць — вось аб'ект сатыры К. Крапівы. Гэта пра іх сатырык пісаў, што «панцыры іх службовых аўтарытэтаў часам! настолькі моцныя, што вастрыё сатыры можа іх даставаць да жывога толькі з вялікай цяжкасцю і... небяспекаю».
Тут можна прыгадаць байкі «Старшыня», «Ліслівае Цяля», «Саманадзейны Конь» і інш.
У байцы «Дыпламаваны Баран» галоўны герой не толькі «дурней дурнога», але і надзелены модным ілбом:
Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!
У іншага дык выскачыў бы й дух,
А ён — нічога.
Менавіта гэты Баран і атрымлівае «дыплом».
Дыялог Барана з Кошкай (сімвалам мудрасці) вельмі паказальны, таму што ў ім раскрываецца характер галоўнага героя байкі. Сэнс таго, пра што кажа Кошка, наўрад ці дойдзе да Барана, які ўпэўнены, што «дыплом» дае яму значную перавагу перад усімі: «I не раўнуйся ты са мною».
Уменне ствараць яркі, востры канфлікт, маляваць характар героя спатрэбілася К. Крапіве і на наступным этапе яго творчай біяграфіі, калі пісьменнік звярнуўся да драматургіі. П'есы Кандрата Крапівы — значная з'ява не толькі ў беларускай, але і ва ўсёй савецкай драматургіі.