Белорусские сочинения - Кандрат Крапіва - Кандрат Крапіва— байкапісец. Ідэйная накіраванасць яго баек, іх мастацкія асаблівасці. Сатыра і гумар у байках.

Кандрат Крапіва— байкапісец. Ідэйная накіраванасць яго баек, іх мастацкія асаблівасці. Сатыра і гумар у байках.

Я ў мастацкім агародзе Толькі марная трава. А якая? Смех, дый годзе: Я— пякучка-крапіва.
К. Крапіва
Пра адметную асаблівасць і байкі як жанру, і сваёй творчасці таксама найлепш сказаў сам байкапісец і драматург Кандрат Крапіва, растлумачыўшы да ўсяго і сэнс свайго псеўданіма:
Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я: Я— пякучка-крапіва.
Кандрат Крапіва (К.К. Атраховіч) паставіў перад сабой мэту «ўмяшацца ў жыццё і сёе-тое ў ім падправіць». Кожны творца тую ж самую мэту рэалізуе і той жа мэты дасягае па-свойму, адпаведнымі яго таленту сродкамі. Для К. Крапівы такім сродкам, дзейснай зброяй, каб патрапіць ва ўсё і ўсіх, што патрабуе ўмяшання і выпраўлення, з'яўляецца сатыра—злы, здзеклівы смех. А жанры, у якіх гэтай зброяй можна патрапіць у «дзесятку», — фельетоны, памфлеты, сатырычныя вершы і байкі. Абібокі, прыстасаванцы, падхалімы, п'яніцы, махляры, самаўпэўненыя і пыхлівыя дурні — вось аб'ект крапівінскага таленту. Дурань перастае быць ваяўнічым і небяспечным, калі яго дасціпна высмеяць.
Аднак байка да ўсяго яшчэ і філасофскі жанр, мудрасць у байцы выяўляецца не наўпрост, а іншасказальна — алегарычна. Алегорыя — іншасказанне, перадача думкі і абстрактных паняццяў праз прадмет (адушаўлёны ці неадушаўлёны) ці слоўна-вобразны знак: хітрасць — праз вобраз лісы, упартасць — праз вобраз асла. Раскрыць алегарычны сэнс байкі — гэта і значыць вызначыць яе ідэйную накіраванасць.
У вобразе дыпламаванага Барана сатырык высмеяў ваяўнічую шэрасць і глупства, падкае да розных знешніх «атрыбутаў» яе «выключнасці»: званняў, дыпломаў, пасад, чыноў. У вобразе махальніка Іванова — самую ганебную якасць чалавека: страту чалавечай годнасці, халуйства і падхалімства. У вобразе Бабы, што стала «памагаць... седзячы на возе», — бюракратаў, якія пазашываліся ў кабінетах і з усяе сілы імкнуцца пераканаць усіх у сваёй кіпучай дзейнасці, а на самой справе толькі мяшаюць працаваць іншым. Яны — пухіры на целе народа, яго крывасмокі. Без такіх бы «каня як чорт панёс», а з імі — воз ні з месца. У вобразе саманадзейнага Каня ўвасоблены «да славы прагныя, ды вузкія ў плячах», што не ўсведамляюць свайго бяссілля і нікчэмнасці, а вінавацяць усіх навокал ці аб-ставіны, якія быццам перашкаджаюць рэалізаваць іх «выключнасць» і «геніяльнасць».
У вобразе ганарыстага Парсюка паказана ўся небяспечнасць пыхлівых і ганарыстых, бо такія пазбаўлены самакрытыкі, здольнасці бачыць, «што ў самога на лычы», затое вельмі падазроныя, помслівыя: «і так ён Падсвінака грызянуў, што той за сажняў пяць адскочыў».
У вобразах палітычнай байкі «Сава, Асёл ды Сонца» сатырык «праўду едкіх слоў» адрасаваў не толькў фашысцкім совам і іх хаўруснікам, але наогул паказаў барацьбу дабра са злом, перамога ў якой (у тым аптымізм пісьменніка) абавязкова будзе належаць дабру рана ці позна, бо, «каб Сонца засланіць, вушэй асліных мала».
I ўсё ж камічнага эфекту, такога, каб «рагатала ўся Беларусь» (як пра тое сказаў Іван Навуменка ў артыкуле, прысвечаным крапівінскаму таленту), сатырык дасягае толькі, спалучыўшы трапнасць і загадкавасць алегорыі з выдатна створанай камічнай сітуацыяй. Байка —эпічны жанр, нездарма яе справядліва лічаць сатырычнай камедыяй у мініяцюры. А ў камедыі, як і ў любым драматычным творы, аснова, па словах самога ж Крапівы, — гэта канфлікт. Без яго твор разваліцца. I для байкі як сатырычнай камедыі ў мініяцюры вельмі важна камічная сітуацыя на трывалым падмурку канфлікту, што вырашаецца праз маналогі, а часцей —дыялогі.
Камічная сітуацыя — гэта тая, у якой «героі» вымушаны выявіць самыя ганебныя свае якасці, бо там для іх ужо падрыхтавана «пастка», не трапіць у якую можна толькі «апублікаваўшы» ўсе свае «даброты». Каб пякучка-крапіва змагла папячы рукі-ногі «многім абармотам», трэба ім палезці «за агуркамі». Кандрат Крапіва — геніяльны майстар і канфліктаў у творах, і камічных сітуацый.
Нагадаем толькі самыя кульмінацыйныя моманты камічных сітуацый некаторых баек К.Крапівы і вызначым іх ролю ў дасягненні мэты пісьменніка «сёе-тое ў жыцці паправіць».
Але тут здарыўся скандал:
Пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, ,
/ затрымаўся ён аж ледзь на жываце...
«Саманадзейны Конь»
«Да славы прагныя ды вузкія ў плячах» найлепш выяўляюцца менавіта ў справе, у сітуацыі ўлады, на пасадзе. I тады ўсім становіцца відавочна, што кароль жа голы! Што вялізны хамут не мог затрымацца на іх шыі, што воз, якога яны так праглі, нельга пацягнуць з хамутом на жываце.
/ наш Асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна вушы свае шырай Ён растапырыў, распластаў I проці Сонца стаў...
«Сава, Асёл ды Сонца»
Праўда, дабро непераможныя, і ўсе намаганні «Сонца засланіць» аслінымі вушамі — марныя.
...Вось толькі сяду ў каляіну, Плячом пад кола таркану I к чорту еоз перавярну.
«Жаба ў каляіне»
Сіле можа супрацьстаяць толькі большая сіла, а «пад кола Жаба не падлазь» — такая філасофія байкі.
/ дзіва дзіўнае было там цэлай часці, Што можна з халастых ды ўсе пяць куль папасці.
«Махальнік Іваноў»
Падхалімства, як і зло наогул, — бязмежныя, у падхалі-маў няма ніякіх прынцыпаў, маралі.
/ вось за дурасць гэту
Яго вучоным раз празеалі нейк насмех,
А каб деара не перабег,
На шыю прывязалі мету.
— Вось, — кажуць, — і дыплом табе.
Што гэта за «дыплом» Баран ні «мя», ні «бэ»,
Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца...
«Дыпламаваны Баран»

Дурасць і тупасць самі па сабе не існуюць, яны заўсёды ў пары з пыхай, высакамер'ем, — псіхалагічна тонка заўважыў сатырык, заадно папярэдзіўшы, што вялікая небяс-пека ідзе не ад бараноў, а ад бараноў дыпламаваных, не ад дурасці і шэрасці, а ад дурасці ваяўнічай.
Ці верыце яшчэ вы, мілыя мае? Ен (Казёл) нават малако дае.
(«Сваяўство»)
Падхалімства, пратэкцыянізм, дыктатура — таксама «жывёлы з аднаго хлява». Мэты іх вядомыя, для дасягнен-ня іх не грэбуюць ніякімі сродкамі, на ўсё гатовы тыя, што вядуць казла да ўлады, яны будуць пець яму гімны і запэўніваць усіх, што ён нават малака дае. Сатырык папярэджвае, што ў падобных сітуацыях, каб не стаць заложнікам інтрыг, шарлатанства жывёл «з аднаго хлява», важна ўсведамленне, што малако «ляпей кароўе».
Кампазіцыйна і бытавыя, і палітычныя байкі складаюцца з дзвюх частак: апавядальнай, у якой эфект камізму дасягаецца камічнай сітуацыяй і алегарычнымі вобразамі, і маралі, вываду. Адметнасцю гэтай часткі крапівінскіх баек з'яўляецца трапна сфармуляваная філасофія. Многія трапныя, ёмістыя вобразныя выслоўі сатырыка сталі крылатымі: «Каб Сонца засланіць, вушэй асліных мала», «Другі Баран ні «бэ» ні «мя», а любіць гучнае імя», «Як ты свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч», «Кіраваць-то ты кіруй, ды не вельмі тузай»; «да славы прагныя, ды вузкія ў плячах», «памагаць, седзячы на возе».

Байкi К. Крапівы (на выбар).
Дзед і Баба
Ехаў Дзедка на кірмаш,
3 ім на возе — Баба. Конік з выгляду — дарма,
Ды цягнуў ён слаба:
Меў не болей двух гадоў,
Як суседзі кажуць. Баба ж тая — сем пудоў
Сама меней важыць. Пад узгорак або ў гразь —
Конь насілу возьме. . Стала Баба памагаць...
Седзячы на возе. Што ж, каню другі гадок,
Дык яна — за білы Ды нагамі ў перадок
Пхне, як мае сілы.
— Кінь, дурная, бо зганю! — Дзед тут Бабе кажа. —
Ты паможаш так каню, Як хваробе кашаль.
— Ах ты, ёлупень стары! —
Баба Дзеда лае. — Стой жа тут, хоць ты згары!
Мне бяда малая. Потым — гоп яна з калёс,
Села ля дарогі, А каня як чорт панёс, —
Дзе ўзяліся й ногі!
Ва ўстановах часам ёсць
Вось такія ж «бабы»: Здэцца, й робяць яны штось,
Але справы слабы. Ды такая не ўцячэ!
Скажам ёй нарэшце: Мо без вас было б лягчэй?
Паспрабуйце злезці!
Дыпламаваны Баран
У адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога,' А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая.
А лоб дык вось наадварот — Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух! У іншага дык выскачыў бы й дух,
А ён — нічога. I вось за дурасць гэту Яго вучоным раз празвалі нейк насмех, А каб двара не перабег, На шыю прывязалі мету.
— Вось, — кажуць, — і дыплом табе.
Што гэта за «дыплом», Баран ні «мя» ні «бэ»,
Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:
— А што ж ты думала, сястрыца! Хіба мне пахваліцца няма чым? Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
I не раўнуйся ты са мною.
— Аб гэтым лепей памаўчы, —
Сказала яму Кошка. — Каб ты быў разумнейшы трошка Ды розумам раскінуць мог авечым, То ўбачыў бы, піто ганарыцца нечым, Бо заслужыў ты свой дыплом
Не галавой, а лбом.
Другі баран ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя.
Ганарысты Парсюк
Бывае, праўда вочы коле... Раз гнаў пастух свіней у поле. Адзін вялізарны Парсюк, Які абегаў вёску ўсю, За раніцу абшнырыў завуголле, Цяпер такі меў выгляд важны, Што носа не дастаць і сажнем — Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,
А што ў самога на лычы,
Не бачыў гэтага, аднак.
I вось адзін тут Падсвінак,
Які заўважыў бруд раней, I кажа: — Дзядзечка, твой лыч у брудзе!
Нязграбна гэта й між свіней, А што ж, калі заўважаць людзі? Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан:
— Цераз цябе я чырванець прымушан! Такое мне сказаць асмеляцца нямногія,
Дык гэта ж — дэмагогія! — Парсюк наш лаецца — не дараваць клянецца:
— I месца мокрага, — крычыць, — не застанецца! Ты мой свінячы гонар закрануў! — I так ён Падсвінака грызянуў, Што той за сажняў пяць адскочыў.
Парсюк не надта быў ахвочы Глядзецца праўдзе ў вочы.