Белорусские сочинения
-
Янка Купала
-
"З цэлым народам гутарку весці..." (Янка Купала)

Янка Купала — вялікі пясняр беларускага народа, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай літаратуры і яе мовы, першы народны паэт Беларусі. Ён належыць да тых мастакоў слова, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі, быць тонкім выразнікам беларускага нацыянальнага характару, светаразумення і светаадчування сваіх суайчыннікаў.
Творчасць Янкі Купалы стала мастацкім летапісам дум і спадзяванняў беларускага народа, велічных зрухаў у яго гістарычным існаванні. Гімнам беларускага народа з'яўляецца ўся творчасць Янкі Купалы, асабліва лірыка. Лірычны герой вершаў паэта — фігура трагічная, асуджаная гістарычнымі абставінамі на роспач, адчай, пакуты. Разам з тым ён — празорца, які ў сваіх марах пра шчаслівы лёс забываўся пра пакутлівы разлад з рэчаіснасцю, узвышаўся над абставінамі. Сумныя думкі аб Радзіме, становішчы народа ў творчасці паэта чаргуюцца з думкамі пра лёс усяго свету.
У вершы «З кутка жаданняў», які быў напісаны ў 1912 годзе ў Пецярбургу, вельмі выразна выказана эстэтычнае крэда вялікага песняра. Новая хваля рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху з'явілася падставай для выразнага ўсведамлення Янкі Купалы беларускім нацыянальным, народным паэтам. Змест верша вызначаецца глыбокім грамадзянскім гучаннем, гуманнасцю, дэмакратызмам:
З цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільёнаў падслухаць біццё —
Гэткай шукаю цэлы век чэсці,
Гэта адно мне падпорай жыцця.
Задачу і прызначэнне сапраўднага паэта Янка Купала разумеў як сваю асабістую, адзіную, самую галоўную ў жыцці і творчасці. Ні скарбаў не патрэбна яму, а толькі прыйсці са сваёй песняй у кожную хату бедака-беларуса, быць заўсёды жаданым госцем. Праўдзівая, сардэчная песня павінна абудзіць самасвядомасць народа да актыўнага дзеяння.
Нават псеўданім паэта быў падказаны самымі старажытнымі легендамі беларусаў, надзённымі праблемамі жыцця беларускага народа на пачатку XX стагоддзя. Купальскія легенды нашых суайчыннікаў былі народнай марай аб свабодзе, без якой няма шчасця, і ў гэтым іх глыбокі філасофскі сэнс. На пошук шчасця для свайго народа выводзілі Янку Купалу легенды беларусаў. Купальскія вобразы, вобраз папарацькветкі паэт выкарыстоўвае ў паэме «Курган»:
Пад звон-песню жывучых гусляравых струн
Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.
Паэт адкрывае курган як бы на перасячэнні часоў мінулага і сучаснага, на скрыжаваннях купалляў і піліпавак, непагадзей і навальніц. Уражвае сваёй глыбінёй канцоўка паэмы. Яна прымушае верыць у праўду расказанага, хоць малады дуб над гусляровым курганам шуміць «непанятлівым словам». У пачатку твора паэт гаварыў аб старым, каранастым дубе. Ён сімвалізаваў памяць роднай зямлі. У фінале яго памяць пераймае малады дубок. У гэтым закладзены глыбокі алегарычны сэнс. Ён гучыць як свяшчэнны наказ народу наследаваць героіку мінулага, уздымаць дух барацьбы і самаахвярнасці, як сцвярджэнне гераічных асноў нацыянальнага характару далёкіх продкаў.
У газеце «Наша ніва» ў 1919 годзе быў надрукаваны нарыс Янкі Купалы «Святкаванне Купалля ў Вільні». У ім пісьменнік надаваў вялікае значэнне захаванню і развіццю народных абрадаў як крыніцы самабытнасці беларускага народа. Апісанне купальскага свята ў нарысе з'яўляецца сімвалам жаданага шчасця для свайго народа, верай у адраджэнне яго культуры, абуджэнне да свабоднага жыцця. Таму так пранікнёна гучыць у творы пажаданне аўтара, «...каб гэткае свята Купалле было не адзін раз у год і не ў адной Вільні, а колькі раз і па ўсіх гарадах, мястэчках і вёсках... роднай старонкі — Маці-Беларусі».
Янка Купала, як вялікі народны пясняр і лірык, сваім мастацкім адлюстраваннем гістарычнага лесу беларускага народа, яго характару, асаблівасцей прыроды свайго краю, яго глыбокай культурнай самабытнасці здзяйсняў адкрыццё чалавецтву свайго народа і, праз нацыянальнае паказваючы агульначалавечае, увайшоў у склад пісьменнікаў народных, сусветнай вядомасці.