Белорусские сочинения
-
Янка Купала
-
"Мне сняцца сны аб Беларусі.." (вобраз Беларусі ў творчасці Янкі Купалы)

Калі прасачыць за ўсёй творчасцю Я.Купалы, то можна заўважыць, што ён акрамя такіх сваіх галоўных тэм, як месца паэта ў жыцці грамадства і прызначэнне літаратуры, надае вельмі вялікую ўвагу вобразу Беларусі ў сваіх творах. Прычым сам аўтар адзначае:
У народ і край свой толькі веру I веру ў самаго сябе.
Нават у гэтых двух радках Купала выражае сваю любоў да роднай зямлі і неадрыўнасць самога ад яе. Такіх вершаў у яго ёсць шмат. Прычым яны сустракаюцца на працягу ўсяго творчага шляху паэта. Гэта і верш «Гэта крык, што жыве Беларусь» 1905-1907 гг., і верш «Бацькаўшчына» 1915 г., і верш «Свайму народу» 1918 г., і верш «Спадчына» 1918 г., і шмат іншых, бо гэта далёка не падрабязны спіс усіх яго вершаў на тэму Радзімы.
Што ж ён піша ў сваіх вершах, што яго хвалюе? А хвалюе яго, як і ва ўсіх астатніх яго творах, далейшы лёс і шлях Беларусі да свайго шчасця. Але гэтыя купалаўскія вершы, у адрозненне ад астатніх, усе як бы пранізаны шчырай любоўю і адданасцю сваёй Радзіме. Купала выказвае свае глыбокія патрыятычныя пачуцці, якімі прасякнуты яго вершы. Напрыклад, у вершы «Не шукай...» Купала заклікае беларуса не шукаць лепшай долі ў іншых краінах, а змагацца за сваю:
Не шукай ты шчасця, долі
На чужым далёкім полі,
Гэт, за шумным лесам-борам, ...
За шырокім сінім морам
Не шукай ты шчасця, долі!
У мяне асабіста чамусьці шчыміць сэрца ад гэтых радкоў. Колькі беларусаў у пошуках лепшай долі загінула за мяжой, паэт папярэджваў:
Ты ўсё знойдзеш гэта блізка,
Там, дзе маці над калыскай
Табе песні напявала,
Як малога калыхала,
Толькі умей шукаці блізка!
Яшчэ адзін верш «Свайму народу» прысвечаны Радзіме. Ён увесь прасякнуты павагай да мінуўшчыны нашай краіны. Гэты верш выклікае вялікі жаль да шматпакутнай Беларусі і яе народа. Паэт піша:
Табе, народ мой, згібнуты ў аковах,
З-пад сэрца песню гэтую пяю
I, ускрашаючы мінуўшчыну нанова,
Выказваю цяпершчыну тваю.
Я.Купала заклікае беларусаў успомніць мінуўшчыну і задумацца над цяперашнім жыццём. Нашы продкі пакінулі нам вялікую спадчыну. Трэба жыць так, каб не было сорамна перад імі:
Сваю магутнасць пакажы ты свету, —
Свой край, сябе ў пашане мець прымусь.
Паўстань, народ!.. З крыві і слёз кліч гэты...
Цябе чакае маці — Беларусь.
Яшчэ больш Я.Купала аддаецца ўспамінам у вершы «Спадчына», дзе кожны радок як бы сагрэты пачуццём любові да роднай зямлі. Ен успамінае і апалены ў полі дуб, і верасны шэлест лесу, і клёкат бусла на ліпе. Гэта ўсё тыя вобразы, якія ён увабраў у сябе яшчэ з дзяцінства і якія назаўсёды ўрэзаліся ў яго памяць. Я. Купала таксама папярэджвае, што трэба берагчы спадчыну, каб «гэты скарб не збрыў дзе проч».
Такім чынам, для пісьменніка родная старонка — гэта скарб, які трэба берагчы і папаўняць. I для яго, як для сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы, вобраз Беларусі, я думаю, быў адным з найдаражэйшых.