Белорусские сочинения
-
Янка Купала
-
"Тутэйшасць" як нацыянальная бяда, з якой трэба змагацца

П'еса «Тутэйшыя» была напісана ў тысяча дзевяцьсот дваццаць другім годзе, калі Беларусь набыла дзяржаўнасць, беларуская мова стала дзяржаўнай. Але ўжо тады паэт не верыў у лёгкасць гэтых змен, ён адчуваў, што гэта можа хутка скончыцца: занадта шмат было наўкол яго людзей, для якіх Беларусь не стала сапраўднай радзімай. Янка Купала назваў іх «тутэйшымі». Такую назву даў аўтар і свайму твору.
У камедыі «Тутэйшыя» беларускі пясняр выстаўляе напаказ усё «нутро» гэтых людзей, выкрывае іх прыстасавальніцтва, іх псеўдавучонасць, іх пагарду да зямлі, на якой яны жывуць. У гэтым творы добра відаць, што Янка Купала — беларус, сапраўдны патрыёт сваей Бацькаўшчыны, які змагаецца за тое, каб кожны, хто нарадзіўся на гэтай зямлі, не губляў пачуцця таго, што ён беларус, і ніколі не станавіўся тутэйшым.
Перад вачыма чытача праходзіць цэлы шэраг тутэйшых: Мікіта Зносак, Лявон Гарошка, Янка Здольнік і іншыя.
Найбольш ярка аўтар паказаў вобраз Мікіты Зносака. Сутнасць светапогляду Мікіты можна выразіць адным словам: ён натуральны эгаіст. Ён усё робіць толькі для сябе. Зносак не шануе маці. Ён патраціў усе грошы, што пакінуў яму бацька на набыццё кавалка сваей зямлі, на касцюм пажарніка і страву, якой корміць герояў мінскай «брахалкі».
Гэткіх «беларусаў» на Беларусі вельмі шмат, таму аўтар з нянавісцю выкрывае іх абыякавасць да ўсяго роднага.
Мікіта Зносак — персанаж нацыянальнай драмы, якая, па адчуванню аўтара, будзе працягвацца і далей, у будучым.
Лявон Гарошка — самы паважаны селянін у вёсцы, але і ён практычна нічым не адрозніваецца ад Мікіты. Ён нічога не робіць, каб штосьці змянілася, ні ад чаго не адракаецца і нікога не падтрымлівае. Нават выпадак, калі казакі падавілі яго бацькоў, не прымусіў яго дзейнічаць. Лявон робіць выгляд, што пастаянна думае, але ён проста чакае, калі «чорт на гары свісне». Гарошка — тыповы прадстаўнік беларускага сялянства, ён такі ж тутэйшы, як і ўсе астатнія. Лявон заўважае, што думкі Здольніка «мудрыя», Але трохі галава нечым заведзена. Ён толькі сузірае у нейтральнай пазіцыі, хто ў гэтай сітуацыі возьме верх, каб у патрэбны момант перакінуцца да мацнейшага. Аб гэтым сведчыць тое, што ён ні пра што не мае сваіх думак, хоць і «думае пастаянна».
Янка Здольнік і Аленка Гарошка называюць сябе сапраўднымі беларусамі. Але яны таксама тутэйшыя, як і ўсе астатнія персанажы камедыі. I ўся бяда ў тым, што яны не, дараслі да патрабаванняў часу. Яны таксама нічога не робяць, хоць і многа гавораць пра сваю зямлю і волю. Няма радзімы і ў герояў мінскай «брахалкі». Iх нельга лічыць беларусамі! I нават называць іх тутэйшымі, на мой погляд, занадта лагодна. I самае страшнае і непрыемнае, што хвароба «тутэйшасць» не вылечана і сёння. Тыя ж людзі, толькі іншыя імёны. Пан ператварыўся ў «прэдпрынімацеля», спраўнік у міліцыянера, поп у бадюшку, Наста Пабягунская ў «новую рускую».
Амаль усе творы Янкі Купалы вучаць праўдзе, выхоўваюць пачуццё нацыянальнай свядомасці, выкрываюць прыстасавальніцтва, ілжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць.