Белорусские сочинения
-
Янка Купала
-
"Тутэйшыя" ў аднайменнай трагiкамедыi Янкі Купалы

Янка Купала — незабыўны пясняр беларускага народа. Без яго нельга ўявіць нашу літаратуру, жыццё. З самага пачатку літаратурнай дзейнасці Я. Купала заклікаў сыноў сваей краіны змагацца за нацыянальную незалежнасць Радзімы. У трагікамедыі «Тутэйшыя» аўтар выкрывае няздольнасць беларусаў падняцца на паўстанне.
Гэты твор напісаны ў тысяча дзевяцьсот дваццаць другім годзе, а першы раз пастаўлены на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра ў тысяча дзевяцьсот дваццаць шостым годзе. Але трагікамедыя была знята са сцэны, бо твор здаўся крытыкам нацыяналістычным. I толькі ў тысяча дзевяцьсот дзевяностым годзе п'еса «Тутэйшыя» ўвайшла ў рэпертуар Беларускага нацыянальнага тэатра.
У п'есе выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. У творы адлюстравана барацьба з «тутэйшасцю» — беспрынцыповасцю, недастаткова развітай свядомасцю, пасіўнасцю.
Падзеі ў творы разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час (1918—1920 гг.), калі адна акупацыя змянялася другой.
Галоўным героем трагікамедыі з'яўляецца Мікіта Зносак. Пры царызме ён працаваў калежскім рэгістратарам. Пасля паражэння царызму Мікіта забывае свае паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпу: «Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае».
Для гэтага чалавека ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве, хто ён — бе л ару с ці не, абы была вопратка, ежа і служба. Галоўная рыса характару Мікіты Зносака — прыстасаванне, прыстасаванне да любой улады, да розных умоў жыцця. У вобразе Мікіты Янка Купала ўвасобіў тып нацыянальнага здрадніка. Свае мары, сваю душу і светапогляд Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога называв са злосцю «беларусам». Зносак адмаўляе ўсё беларускае: звычкі, мову, культуру; ён можа прыняць нават афрыканскія звычаі, абы толькі застацца на службе. Не знайшоўшы сабе занятку ў Мінску, Мікіта не едзе працаваць у сяло, бо ён гультаяваты і не прывучаны да працы на зямлі.
У п'есе Янка Купала выкрывае не толькі Зносака, але і іншых «тутэйшых»: вучоных Заходняга і Усходняга, Насту Пабягунскую, Спічыні, Папа, Даму і іншых. У трагікамедыі вучоныя з'яўляюцца тры разы і ўсё не могуць вызначыць, да Польшчьі ці да Расіі адносіцца Беларусь. Згаджаюцца яны толькі ў тым, што Беларусь не можа быць незалежнай.
У вобразах вучоных аўтар імкнецца паказаць згубны ўплыў на людзей невуцтва, псеўдавучонасці.
Усіх герояў мінскай «брахалкі» можна назваць «тутэйшымі», якія адракліся ад мовы, роднай зямлі, саміх сябе. Яны выклікаюць у мяне жаль і горыч і думкі аб тым, што «тутэйшасць» не вылечана і сёння.
Усім «тутэйшым» у камедыі проціпастаўляюцца вобразы Янкі Здольніка, яго вучаніцы Аленкі і яе бацькі Гарошкі.
Лявон Гарошка — прадстаўнік беларускага сялянства. Ён заўважае адносна Янкі, што «галава яго трохі нечым заведзена». Лявон Гарошка — сузіральны вобраз, мэта якога выказваць свае думкі наконт розных падзей, што адбываюцца ў горадзе.
Станоўчыя імкненні беларускага народа ўвасабляе Янка Здольнік. У Янкі Здольніка шмат прывабных рыс. Ён вядзе агітацыю за нацыянальную свядомасць, за беларускую культуру, але робіць гэта толькі сярод людзей, якія яго акружаюць. Янка — чалавек з перадавымі поглядамі і жыццёвымі прынцыпамі. Ён хоча далучыцца да грамадскай работы. Аднак Янка Здольнік і Аленка — такія ж «тутэйшыя», як і ўсе астатнія героі камедыі, бо яны яшчэ не дараслі да патрабаванняў часу, узровень іх нацыянальнай свядомасці не высокі.
Напісаная яшчэ ў пачатку двадцатых гадоў, камедыя «Тутэйшыя» застаецца актуальнай і сёння. Як ні балюча прызнацца, але прыстасавальніцтва, псеўдавучонасць, ілжывасць, на жаль, пануюць і ў наш час. Скрозь і паўсюль я назіраю абыякавасць людзей да сваей мовы, да сваей Радзімы, гатоўнасць дзеля асабістай выгады прадаць яе, памяняць. А так хочацца, каб мае суайчыннікі «прачнуліся», каб мова мая, такая мілагучная і ласкавая, загучала па ўсёй Беларусі, і каб словы «я беларус» у вуснах усіх гучалі з любоўю і гордасцю.