Белорусские сочинения
-
Янка Купала
-
Ідэйная скіраванасць верша Янкі Купалы "Час!"

Сваю магутнасць пакажы ты свету, —
Свой край, сябе ў пашане мець прымусь.
Янка Купала
Верш «Час!» быў напісаны пасля трохгадовага маўчання Янкі Купалы, у кастрычніку 1918 года. Прычын для маўчання ў пісьменніка было досыць: першая сусветная вайна, а з ею голад, гразруха; перастала выходзіць газета «Наша ніва», галоўным рэдактарам якой быў Купала; асабістыя прычыны.
I тут у 1918 годзе за нейкія два месяцы паэт напісаў каля 30 эстэтычна паўнавартасных, глыбока паэтычных вершаў. Сярод іх вершы, якія сёння вывучаюцца ў школе: «Спадчына», «Свайму народу», «На сход» і іншыя.
Свой верш «Час!» паэт назваў невыпадкова. Слова час мнагазначнае. Загаловак верша-закліку мае значэнне «пара».
Пачынаецца верш з традыцыйных вобразаў-сімвалаў:
Час склікаці ўжо грамаду
На вялікую нараду,
На вялікі сход!
I заканчваецца тым жа заклікам «на сход»:
За сябе сам пастаяці
I за Бацькаўшчыну-маці
Ідзі, народ, на сход!
Вобразы «нарады» і «схода» ў творчасці Янкі Купалы сустракаюцца не ўпершыню. У паэта ёсць верш з такой назвай «На сход!», які быў напісаны таксама ў кастрычніку 1918 года. У драме «Раскіданае гняздо» герой твора заклікаў людзей: «На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!». На які ж сход кліча Янка Купала ў вершы «Час!»?
Паэт заве прабудзіцца ад сну, сабрацца для вырашэння лёсу сваёй дзяржавы. Янка Купала ведаў пра намаганні беларусаў адрадзіць сваю дзяржаву, пра абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі. I гэтыя звесткі абудзілі ў паэта другое паэтычнае дыхание. Купала сэрцам адчуў час, калі на «моцным падмуры», які закладваў сам паэт яшчэ да рэвалюцыйных пераменаў, неабходна было пабудаваць новую Беларусь.
Мара пра такую Беларусь увасобілася ў вобразах верша «Час!»: «новы пасад», «сонца залатое», «лепшы час». Гэта вобразы-мары пра лепшае жыццё. Верш абуджаў грамаду да сацыяльнага змагання і нацыянальнага будаўніцтва. У вершы паэт заклікаў:
Хай званы зазвоняць з жарам,
Хай музыка ў струны ўдара!
Гэй, паўстань, народ!
А які шлях выбраць, які палітычны накірунак, вырашыць сам народ, у гэтым быў перакананы Янка Купала:
Хай рассудзіць, хай разважа,
Слова цвёрдае хай скажа,
Скажа сам народ.
Паэт упэўнены, што «пасад», які выбера народ, — заняць па праву сваё месца, стаць роўнай рэспублікай сярод роўных:
Ці жыць далей у няволі, Ці разжыцца новай доляй, Новы ўзнесць пасад.
Верш-заклік «Час!» па свайму настрою бадзёры і аптымістычны, як надзеі і спадзяванні аўтара на той час, калі пісаўся твор.
Супадзенне формы і зместу забяспечыла вершу даўгавечнае жыццё і зрабіла яго хрэстаматыйным творам.