Белорусские сочинения
-
Янка Купала
-
Вобраз Паўлінкі
Вобраз Паўлінкі
Нясе на месца тое, дзе спатканне
У нас з табой апошняе было —
Там будзе спачываць мае каханне,
Што без кахання век свой пражыло.
Аркадзь Куляшоў
Камедыя «Паўлінка», напісаная ў 1912 годзе, займае сталае месца ў рэпертуары Беларускага нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы. За час свайго існавання цікавасць да гэтага твора не паменшылася, наадварот, ён стаў тэатральнай класікай. Шмат гадоў запар спектаклем «Паўлінка» адкрываўся театральны сезон.
У чым прычына такога поспеху? Безумоўна, у таленце аўтара камедыі Янкі Купалы. Гэты твор стаў першым драматычным творам пісьменніка. Яго з'яўленне нарадзіла Купалу-драматурга.
«Паўлінка» — глыбока нацыянальная камедыя, непаўторна самабытная па абмалёўцы характараў герояў, завостраная па народнаму шчырым высмейванием законаў грамадства, у якім топчацца самае высакароднае чалавечае пачуццё — каханне. Адзін з найболып яркіх вобразаў камедыі — Паўлінка. Яна галоўная гераіня твора. Янка Купала так апісвае сваю дзевятнаццацігадовую гераіню: «Стройная і досыць прыгожая дзяўчынка», апранаецца яна чысценька, у недарагую крамніну. Паўлінка пакахала настаўніка Якіма Сароку і марыць звязаць з ім свой лёс. Але бацька жадае ёй іншай долі. Якіма бацька не любіць, «жыўцом бы з'еў», і ганяецца за багатым жаніхом.
Усе падзеі ў камедыі вядуцца вакол змагання Паўлінкі за сваё шчасце.
Усе намеры, думкі, імкненні, спадзяванні Паўлінкі адкрытыя. Самае складанае пытанне свайго жыцця — падпарадкавацца волі бацькоў або без іх дазволу і бласлаўлення згадзіцца на тайны шлюб з Якімам, яна вырашае на людзях. Здаецца, чаго прасцей — кахаеш, не звяртай увагі ні на якія перашкоды, дабівайся свайго. Так, напэўна, зрабіла б сучасная дзяўчына. Але Паўлінка — дзіця свайго часу. I таму яна не можа не прыслухоўвацца да бацькоў. За імі традыцыя: бацькі аддаюць замуж сваіх дачок за таго, каго палічаць лепшым жаніхом, багатым. Беспрасветнае жыццё, вечная нястача падказалі ім гэта рашэнне. Паўлінцы складана яшчэ і таму, што перад вачамі прыклад маці, якая па волі сваіх бацькоў выйшла замуж. Нават незайздроснае жыццё Агаты Пустарэвіч не выклікае ў яе пратэсту, яна ўшчувае Паўлінку:
«Мала што, дзеткі, тудэма-сюдэма, любіш яго, але калі бацька не хоча, дык падумай, што людзі скажуць, як супроці волі старых пойдзеш».
З другога боку, прапанова Якіма на тайны шлюб выклікае страх перад тым, што зловяць: «не выжыву з сораму, людзі вочы выберуць, нельга будзе на свет паказацца».
У такі складаны час выбару Паўлінка рашуча змагаецца за свой лёс: «А няхай сабе будзе, што мае быць, я свайго такі даб'юся, або загіну, каб і следу не засталося». Выбар гераіні ўскладняецца і заляцаннем пыхлівага Адольфа Быкоўскага, за якога бацька мае намер выдаць яе замуж.
Духоўнае пасталенне дзяўчыны прыводзіць яе да трагічнага фіналу, калі бацька паведамляе пра арышт Якіма.
На гэтым аўтар закончыў свой твор. Што чакае далей гераіню? Ці не зробіць яна памылку і не здзейсніць таго, што абяцала цётцы Агаце Пустарэвіч? Пра гэта можна толькі здагадвацца, але хочацца верыць, што знойдзе Паўлінка іншае выйсце за права быць шчасліваю.