Белорусские сочинения - Янка Купала - Нам засталася спадчына (1)

Нам засталася спадчына (1)

Ад прадзедаў спакон вякоў
     Мне засталася спадчына;
     Паміж сваіх і чужакоў
     Яна мне ласкай матчынай.
     Янка Купала
     
     Яшчэ ў 1918 годзе напісаў гэтыя радкі вялікі беларускі паэт, якога па праву можна назваць прарокам нацыі, адраджэння, класікам нацыянальнай літаратуры. Радкі клічуць нас на хай сабе і маленькі, але подзвіг: шанаваць, берагчы тое, што было створана да нас нашымі продкамі. Гэта незлічоныя багацці — раскарчаваныя лясы і ўробленыя на іх месцы палі, велічныя замкавыя збудаванні, якія спынялі чужынцаў, жывапісныя палотны выдатных мастакоў у сховішчах Радзівілаў, Сапегаў і іншых саноўных княжаскіх родаў. Гэта і кнігі Францыска Скарыны — слаўнага сына полацкай зямлі, першадрукара ўсходнеславянскага. Можна пералічваць і іншыя найвялікшыя багацці. Самыя дарагія сярод іх — духоўныя скарбы. Беларусы— найталенавіцейшая нацыя, якая, на думку выдатнага беларускага літаратуразнаўцы, пісьменніка, аўтара цікавай кніжкі пра Янку Купалу — рамана-эсэ «Як агонь, як вада...» Алега Лойкі, пастаянна жывіла, нібы донар, суседнія народы. Дастаткова сказаць, што польскаму народу мы «падаравалі» найвыдатнейшага паэта-рамантыка 19 стагоддзя Адама Міцкевіча, рускаму народу — Сімяона Полацкага і Фёдара Дастаеўскага. Было што дараваць, аддаваць. Было што і пазычаць. Ды гаворка не толькі пра тое, якія мы таленавітыя і што мы аддалі іншым народам. Гаворка пра неўміручасць спадчыны. Вось у чым трэба разабрацца. I разабрацца сур'ёзна. Янка Купала разабраўся лепш, чым многія сучасныя маладыя і больш сталага веку людзі: ён не займаецца пошукам палітычнага адказу на пытанне, быць ці не быць нашай краіне, а значыцца, і спадчыне, мінуламу і будучыні. Пра палітычную свабоду і незалежнасць ён напіша крыху пазней, калі будзе жыць і працаваць у перыядычным друку пры немцах і бел апал яках і публікаваць артыкулы «Больш самачыннасці», «Незалежнасць», «Незалежная дзяржава і яе народы», «Моладзь ідзе» (невядома, чаму зусім нядаўна перадрукаваныя, раней нібы забароненыя). Ён узрадуецца набытай дзяржаўнасці ў лірычных творах і паэме «Безназоўнае». I хоць яго светлыя надзеі на сапраўдную сацыяльную і нацыянальную свабоду, як і надзеі многіх беларусаў, не спраўдзяцца, ён будзе верыць у дабро і справядлівасць.
     А ў напісаным у трывожным 1918 годзе вершы «Спадчына» вялікі паэт ідзе іншым шляхам: зрок яго спыняецца на тым, што чалавек бачыць кожны дзень, на кожным кроку, штохвілінна. Гэта навакольная прырода — «вясеннія праталіны», «лесушэлестверасны», «уполідубапалены», вясковыя краявіды — «нуднае ягнят Бляяннезоў на пасьбішчы», клёкат бусла на ліпе і «амшэлы тын, Што лёг ля вёсак покатам», і традыцыйныя вясковыя могілкі з крыкам «вароніных грамад». Усе рысачкі вечнага і такога звычайнага жыцця, якое пачыналася і, можа, абарвецца сярод іх, стараецца абагавіць, узняць на вышыню «высокага піэтызму» Янка Купала. I дасягае значнага мастацкага эфекту, калі пасля такога падрабязнага апісання звычайнага прыходзіць да лірычна-прачулага, не рытарычнага, а як бы сцішанага (ці не споведзь сына перад маці?) вываду:
     
     Завецца ж спадчына мая
     Усяго Старонкай Роднаю.

     
     Мы спачатку чакалі нейкага незвычайнага, неарды-нарнага выхаду на філасофскае, глабальнае асэнсаванне праблемы патрыятызму, любві да роднага краю, але нечакана атрымалі простае і надзвычай смелае рашэнне пастаўленай перад мастаком задачы. Ён не сарваўся на крык, на кліч, на лозунг. Ён паспавядаўся перад намі, што не можа быць нічога даражэйшага за самае звычайнае чалавечае жыццё, якое адкрываецца з нараджэннем на свет і з'яўляецца само па сабе ўжо цудам (як тэта бліскуча паказаў Купалаў равеснік, сябра, аднадумец Якуб Колас у паэме «Новая зямля»), а яшчэ — асновай усяго існавання мыслячай істоты — чалавека. Сказаўшы, што спадчына — перш за ўсё месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе жывеш і дзе пойдзеш у нябыт, Янка Купала тым самым абверг гучна-патрыятычнае раскрыццё гэтай праблемы так званымі прадстаўнікамі грамадзянскай лірыкі, заклікаў і нас, чытачоў, любіць не гучна, не абстрактна, а канкрэтна Старонку Родную. Шмат значыць, што ў канцы верша два словы гэтыя пішуцца з вялікай літары. Паэт выкарыстоўвае свайго роду мастацкі прыём, калі не падвышае свае пачуццё любві да Радзімы пры дапамозе гукавога эфекту, а карыстаецца эфектам графічным: увага чытача, канешне ж, засяродзіцца на словах, не па правілах напісаных. Значны мастацкі эфект дасягаецца і словам, што адыгрывае ролю эпітэта, «усяго». Мы адчуваем неадпаведнасцьрэальнага зместу слова і таго зместу, які ўкладвае ў яго аўтар. «Усяго» ў гэтым канкрэтным выпадку азначае «ўсё».
     Сваю любоў да Радзімы, да спадчыны Янка Купала будзе раскрываць у многіх іншых творах, напісаных і ў гады грамадзянскай вайны, і пазней, у трыццатыя, калі напіша вершы «ляўкоўскага цыкла» летам 1935 года. Яна заўсёды будзе мець адценне ці вострай трагедыйнасці, ці лёгкага суму, і толькі зрэдку славуты мастак будзе пераводзіць апавяданне ў гумарыстычны план. Сэрца Купалы заўсёды балела за Радзіму, за яе лес. Ён пастаянна трывожыўся, каб набыты на працягу стагоддзяў багаты скарб не быў знішчаны чужынцамі, «трутнем ... не з'едзены». Ён думаў пра край і народ свой незадоўга перад трагічным канцом, калі пасваёй(ахутчэй — пры чужой «дапамозе») волі рабіў апошні крок у гасцініцы «Масква», перад 60-годдзем, у небыццё і ў бессмяротнасць у памяці людской: «Блізак час, калі зноў мы збярэмся ў шчасці і радасці вялікай сваей сям'ёй на роднай зямлі, для вялікай працы аднаўлення і творчасці». Яго няма — і ён жывы. Як жывая і спадчына, якую шанаваць нам, ужо без яго».