Белорусские сочинения - Янка Купала - Плач струн жывых (па паэме Янкі Купалы "Курган")

Плач струн жывых (па паэме Янкі Купалы "Курган")

Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, бо ён стварыў вобраз беларускага селяніна з яго марамі і спадзяваннямі.
     Паэма «Курган» пісалася паэтам у 1910 годзе. Гэта твор пра легендарную гераічную гісторыю народа, пра мужнага, смелага, моцнага духам чалавека, які ахвяруе сваім жыццём у імя свабоды.
     Скупымі, але выразнымі фарбамі малюе Янка Купала партрэт гусляра, вылучаючы ў ім рысы, якія выяўляюцьяго мудрасць і незвычайны паэтычны дар:
     
     Невыдумная світпка — убор на плячах,
     Барада, як снег белы — такая,
     Незвычайны агонь у задумных вачах,
     На каленях ляглі гуслі-баі.

     
     Купала раскрывае гераічны характар гусляра, Яго мужнасць і самаахвярнасць у самыя крытычныя хвіліны жыцця, калі трэба выбіраць: скарыцца або загінуць. Сам гусляр прываблівае сваёй унутранай сабранасцю, велічнасцю, неадступнасцю ад сваіх перакананняў, гатоўнасцю да самаахвярнага подзвігу.
     Князь загадвае гусляру іграць, пацешыць сваёй песняй гасцей. За гэта ён абяцае заплаціць золатам:
     
     Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям —
     Поўны гуслі насыплю дукатаў;
     Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам —
     Канапляную возьмеш заплату...

     
     Гусляр, адданы думам аб лёсе няшчаснага, прыгнечанага князем народа, адмаўляецца спяваць песню-ўслаўленне, а спявае князю песню-праклён, спявае пра тое, што набалела на сэрцы. Выкрывальная песня гусляра — гэта сведчанне высокай патрыятычнай свядомасці і маральнасді, гэта подзвіг чалавечагад духу. Улада князя бязмежная, але ён не мае сілы над песняй. Яна свабодная і непадкупная, падуладная толькі народу:
     
     Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, —
     Не скуеш толькі дум ланцугамі.

     
     Гусляр ведае: смерць для яго немінучая, але абавязак перад народам выконвае да канца. Яго — жывым, разам з гуслярамі — закопваюць у зямлю.. Князь здзейсніў сваю пагрозу — знішчыў непакорнага народ нага заступніка, але не змог знішчыць народную памяць аб ім.
     Курган над магілай гусляра — сімвал народнай памяці. Жыве гэтая памяць і вечна будзе жыць у легендах аб кургане, што ходзяць у навакольным людзе.