Белорусские сочинения
-
Янка Купала
-
Рэалістычныя i рамантычныя тэндэнцыі ў творчасці Янкі Купалы

Душа мая тужлівая —
Лілея між балот.
Янаўзрасла, маўклівая,
Між багны сонных вод.
Уладзімір Жылка
Калі чытаю вершы, паэмы, драматычныя творы Янкі Купалы, адчуваю, як востра, шчыра, па-сапраўднаму любіць свой край і народ выдатны пясняр. Яму дарагая кожная рысачка партрэта Беларусі і беларусаў. Як у той «Спадчыне» — «замшэлы тын», «бляянне авечак», нават крык варання на вясковых могілках. Ён стараецца, пачынаючы з першага беларускамоўнага верша «Мужык» і заканчваючы вершам-воклічам, адозвай да людзей «Беларускім партызанам», захаваць адлюстраванне ўсяго, што бачыў, што перажываў, як бачылі і перажывалі многія іншыя, падобным самому жыццю. Таму і заставаўся рэалістам. Бо рэалізм — гэта мастацкі метад ці літаратурны напрамак (даследчыкі пішуць і так), заснаваны на перадачы сваіх адчуванняў і назіранняў праўдападобна, на стварэнні «іншабыцця ў слове» (В.Кожынаў), «упадабненні рэчаіснасці» (Арыстоцель). У пацвярджэнне сваіх слоў прывяду радкі з аднаго ранняга Купалавага верша пра цяжкі лёс беларускага народа:
Родзе шнур несамавіта,
Колькі б працы ўнёс, —
Ячмень з сажай, з званцом жыта,
З свірэпкай авёс.
Небагатыя і вёскі,
Садоў у іх не знаць,
Толькі часам дзве бярозкі,
Як тычкі, стаяць.
«З песень аб сваей старонцы»
Усе радкі гэтага верша зразумелыя кожнаму чытачу — дасведчанаму і не вельмі, беларусу і рускаму, украінцу і англічаніну. Усім, хто вымушаны з дзяцінства і да старасці змагацца з нядоляй, нястачай, трагедыйнымі абставінамі жыцця. Падобным, верным праўдзе жыцця, Купала застанецца ў многіх вершах не толькі з першага («Жалейка»), але і наступных за ім зборнікаў («Гусляр», «Шляхам жыцця»). Праўдзіва, блізка да рэальнага жыцця паказаны падзеі і героі ў драматычных творах мастака слова — драме «Раскіданае гняздо», трагікамедыі «Тутэйшыя», напрыклад. Хіба не рэальнае гора перажывае вымушаны развязваць усе праблемы (беззямелле, бяздомнае жабрацтва, распад сям'і) смерцю Лявон Зяблік? I хіба не задрыжаць нашыя сэрцы, калі мы зноў перажываем сцэну пра тое, як са слязамі на вачах і ў сэрцы шые жабрацкія торбы дзецям маўклівая, асірацелая ўдава Марыля? А хіба не жыццём падказаны вобразы і характары неўміручай драмы бунтаўніка і змагара за лепшую долю Сымона, летуценніцы Зосі, якая верыць у агульначалавечыя прынцыпы паводзінаў і спадзяецца на літасць паніча, якога так аддана кахае, Незнаёмага, што заклікае пакорлівых і палахлівых людзей да няскоранасці, да барацьбы за інакшую долю? Ды і пазней, ужо ў савецкі час, Купала не здрадзіць рэалістычнай манеры пісьма. У вершах 1918—1920 гг. ён раскажа народу пра тое, што чужынец можа адабраць у яго з такімі цяжкасцямі набытую спадчыну, груганы не дадуць спакойна засейваць поле і збіраць ураджай («Груган»), што дарога яго будзе ў цемрадзі, сцавітая «папаўзухай-завірухай», якая здзекліва будзе «захліпацца ад смеху» («Паязджане»). Ён у гэтыя гады пракрычыць свой рэальны боль за Старонку Родную:
Ідзеш у край, дзе пажарышча
Яшчэ дымець не перастала,
Дзе смерць спраўляе сваё йгрышча
У сполку з чэрняй адзічалай.
Ідзеш у край, дзе сотні летаў
Хто толькі хоча гаспадарыць,
Але не сын зямелькі гэтай,
Які тут косці вечна парыць.
«Новы год»
Рэалістам застанецца Купала і тады, калі пакажа працу дзяўчыны, што сеяла ўжо на калгасных палетках «чысты, валакністы, залацісты» лянок, кахалася з брыгадзірам Міхасём, раскажа пра калгаснікаў, якія з багатымі дарункамі прыходзяць у дом песняра і спавядаюцца перад ім у сваіх светлых марах на далейшае, лепшае жыццё. Хоць і ідэалізаваў, падвышаў падзеі,,якія былі не такія ўжо светлыя і гарманічныя перад самым разгарам рэпрэсій Сталіна і яго памагатых супроць невінаватага народа, творчай інтэлігенцыі. Урэшце, суровым рэалістам застанецца пясняр і тады, калі ворагі з Захаду развяжуць бязлітасную вайну супроць паслабленай рэпрэсіямі краіны:
Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны
На руінах, папялішчах,
На крывавых іх слядах
Хай груган іх косці ліча,
На бяседу соваў кліча
Баль спраўляць на іх касцях.
«Беларускім партизанам»
Стыль Купалы-рэаліста грунтуецца на дакладнасці перадачы не толькі знешніх прыкметаў жыцця, абставін, а і ўнутраных перажыванняў герояў. Так, напрыклад, у трагікамедыі «Тутэйшыя» і радуецца за сына Мікітку, які ўсё ж «вылюднеў», стаў такім-сякім чыноўнікам, жыве ў горадзе, а не ў вёсцы, таму і не гарбее на вузкім зямельным шнуры, Гануля, і адначасова асуджае яго, кпіць з яго невуцтва, непрыстасаванасці да абставінаў жыцця, якія могуць рэзка і часта мяняцца, ёй робіцца сорамна і брыдка за свайго «цельпука» (як людзі кажуць пра такіх няўдаліц). Сапраўдную душэўную драму перажываюць усе героі яго «Раскіданага гнязда», за выключэннем досыць легкадумнага і неабавязковага паніча. Праўда абставінаў суадносіцца ў творчасці Янкі Купалы з праўдай паводзінаў герояў і іх характараў. Акрамя гэтага, пісьменнік выкарыстоўвае дакладныя словы, не адарваныя ад рэчаіснасці вобразы-дэталі, тропы. Многія з іх запазычаны ў фальклоры і творча пераасэнсаваны: «шукаем, як сляпыя», «пакрыўленыя колісь нашы душы», «родныя вехі, межы», «бяседны, сытны стол», «як цьмы, як спуджаны вароны!», «залом пракляты» (з верша «Перад будучыняй»). Дзякуючы адзначаным мною і іншым, не адзначаным, прыкметам, пісьмо Купалы можна назваць рэалістычным, а самога пісьменніка мастаком-рэалістам, які здолеў адлюстраваць жыццё ў форме самога жыцця, не проста даў адбітак рэчаіснасці, а выбраў з яе самае істотнае і характэрнае, у дастатковай ступені выправіў, ідэалізаваў, перасатварыў да такой ступені, каб яе можна было пазнаць, зрабіць з паказанага нейкія вывады.
I ўсё ж я больш цаню ў асобе Купалы пісьменніка, рамантычна, узнёсла настроенага, такога, якому хочацца раз-пораз узняцца над цяжкімі зямнымі абставінамі, да зораў і сонца, каб весці размову ў касмічным абсягу, з ветрам і сокалам, з птушкамі і аблокамі. Ён крылаты, сонцатвары пясняр-чарадзей, для яго духа няма межаў і ланцугоў, як не было іх для нашага земляка-рамантыка Адама Міцкевіча, гадавіну якога мы адзначаем сёлета, для Лермантава, які пачуў некалі, як «зорка зорцы голас падае» (пераклад А.Куляшовым «И звезда с звездою говорит»). Помню і буду помніць вечна купалаўскі афарызм «Не скуеш толькі дум ланцугамі» з паэмы «Курган», які перажыве час і пяройдзе ўсе межы, якімі падзелены сягоння людзі на блакітнай планеце Зямля. Дарэчы, рамантызм — гэта такі напрамак у літаратуры, які пераадольвае «паўзучую» праўдападобнасць (калі так можна сказаць), арыентуе чытача, нас з вамі на нешта высокае, гераічнае, патаемнае, хвалюючае, робіць летуценнікамі, акрыльвае светлымі марамі, прымушае ўзняцца над абставінамі да неабходнасці іх пераадолення. Пісьменнікі-рамантыкі ставяць нас перад успрыманнем кантрастаў жыцця, экзатычнага пейзажу, герояў-пратэстантаў, для якіх самае дарагое ў жыцці — свабода. Падобнай узвышанасцю і акрыленасцю характарызуюцца дзеянні і ўчынкі гусляра ў паэме «Курган», якую я і зараз лічу шэдэўрам сусветнай літаратуры. Сам гусляр — гэта бунтар, вольны духам чалавек, якому нястрашныя пагрозы князя, яго вочы не засціць Князева багацце, не прываблівае героя і перспектыва ўласнага ўзбагачэння за кошт страты свабоды, рабскай пакоры магнату. Ці не думаў Купала пра сябе, вясковага хлопца, рана асірацелага кармільца сям'і, бяздомнага шукальніка шчасця на чужой старонцы, калі пісаў знакаміты твор? Відаць, думаў, перажываў сваю трагедыю прыніжанасці і скоранасці перад уладарамі, што марылі купіць увесь свет, але не здолелі яго канчаткова ператварыць у раба, у прыдворнага песняра? Каб не марыў, такое б не напісалася: «Не скуеш толькі дум ланцугамі». Каб не пачуваў сябе няўтульна сярод аслепленых нядоляй, прыніжаных жабрацтвам людзей, не ўзвысіўся б да пачування сябе сапраўдным Прарокам нацыі, не кінуў бы кліч сваім суграмадзянам, што апусцілі вочы долу, ісці за ім, паўстаць на бой з сваёю невідушчасцю:
Паўстаньце, рабскія натуры,
Пакіньце свой адвечны сон,
Загаманіце віхрам-бурай,
Каб ажна дрогнуў ваш палон!
...................................
Пара у рукі браць паходні,
Уставаць, ісці, ноч рассвятляць!
Бо што не возьмеце сягоння,
Таго і заўтра вам не ўзяць».
«Прарок»
Я прывяла радкі з верша «Прарок», напісанага ў 1912 годзе. Янка Купала ішоў да сляпога, «як крот», народа, каб адкрыць яму вочы на яго рабскае становішча і павесці за сабой з цемры да святла, як павёў з лесу братоў легендарны горкаўскі герой Данка. Народ не зразумеў песняра, не пайшоў за ім, адно толькі спытаў: «Паколькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?». Што ж, непаразуменне — часты лёс рамантычных натур. Яго адчуваў некалі малады Пушкін, і таму напісаў славуты верш «Поэт и толпа». Купала не раз перажываў такую ж сама адчужанасць ад народа свайго, раніў гарачае і светлае сэрца аб яго раўнадушша і абыякавасць. Але ён ішоў да яго. I ніхто не змог прымусіць песняра збочыць з цяжкага, пакручастага шляху — у народ, а не ад народа, да святла, а не ў цемрадзь.
Канфлікт мастака з несправядлівай, негарманічнай рэчаіснасцю складае душу творчасці Янкі Купалы. Гэта рамантычны канфлікт, рамантычная сітуацыя, выкарыстаная паэтам максімальна. Акрамя гэтага, прыкметамі рамантычнага пісьма становяцца ўзнёслыя, гераічныя натуры (сам пясняр, яго ролевыя героі — прыгажуня Бандароўна і жняя, што, «як сама царыца, у залатой кароне» вяртаецца з поля; безыменныя героі паэмы «Яна і я», што нібы Адам і Ева каранямі ўраслі ў першазданную прыроду, у звычайнае чалавечае жыццё. Паэт выкарыстоўвае таксама рамантычныя вобразы, тропы (Сонца, Зоры, Вецер, Вясна, Сцюжа, Доля, Нядоля, Ноч, Курган і інш.), драматызуе канфлікты, уводзіць у творы палярных герояў (геній і ліхадзей, Доля—Нядоля, гусляр—князь, Бандароўна—Патоцкі і г.д.). Янка Купала — рамантык па духу, па спосабу мыслення, які ўпісаў свае высокія мары ў рэалістычныя абставіны, паяднаў іх з жывымі рысамі жыцця.