Белорусские сочинения
-
Янка Купала
-
Тэма нацыянальнай і чалавечай годнасці народа, яго свабоды і шчасця ў лірыцы Янкі Купалы

Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Першы народны паэт Беларусі, драматург, перакладчык, палымяны публіцыст, грамадскі дзеяч, Янка Купала пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе народныя паданні, песні, казкі, легенды, а таксама традыцыі дэмакратычнай літаратуры XIX стагоддзя.
Купала вельмі любіў і паважаў свой народ, марыў пра яго лепшую будучыню. Гэтай тэме прысвечаны шэраг яго паэтычных твораў.
Паэтычны дэбют паэта — верш «Мужык», надрукаваны ў 1905 годзе ў газеце «Северо-Западный край». Верш «стрэліў, як пярун сярод яснага дня», абвяшчаючы моц і сілу народа, увасобленую ў вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, які працуе, «як той вол рабочы», лечыцца без доктара і «свята рэдка калі» знае, не ўмее ні чытаць, ні пісаць, зносіць лаянку і свавольствы пана. Абяздолены мужык не толькі скардзіцца на прыгнет і нядолю, але і пачынае пратэставаць супраць сваіх прыгнятальнікаў, уступав на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечую годнасць.
Паэтычны талент Янкі Купалы даволі поўна выявіўся ўрамантычных паэмах «Адвечная песня», «Сон на кургане». У сімвалічных вобразах і карцінах паэт стварыў шырокае палатно жыцця беларускага сялянства, паказаў арганічнасць выспявання ў ім вызваленчай ідэі.
Аб гістарычным праве беларусаў на сваю незалежнасць, на свабоднае развіццё беларускай мовы вядзецца гаворка ў вершы «Ворагам Беларушчыны». Ён гучыць як водпаведзь тым, хто цураецца роднай мовы, хто бачыць беларусаў толькі цёмнымі, пакорлівымі і цярплівымі. Верай у нязломнасць беларускага народа і яго шчаслівы лес напоўнены многія радкі верша. Выкрываючы ворагаў Беларусі, паэт сцвярджае: «Не пагасіць вам праўды яснай: жыў беларус і будзе жыць!»
Вершы зборніка «Жалейка» прасякнуты пафасам услаўлення беларускага мужыка-працаўніка, якога паэт з павагай называв «панам сахі і касы». Купала паказвае цяжкае паднявольнае становішча селяніна, які не меў хлеба, хоць працаваў з ранку да вечара, паліваючы потам і сваю вузкую палоску, і бязмежныя панскія палі.
Пагарджаныя, абяздоленыя, «сляпыяі глухія» беларусы ўзняліся на барацьбу (верш «А хто там ідзе?»). Ідуць яны грамадой, несучы сваю крыўду на паказ усяму свету. Рукі іх у крыві ад непасільнай працы, на нагах лапці. Імкнуцца яны да свабоды і шчаслівай долі. Хочуць «людзьмі звацца».
Словы «людзьмі звацца» сёння сталі сімвалам адраджэння нашага краю.
На пытанне паэта «— А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе?..» народ адказвае: «— Беларусы».
Словы-адказы народа аб крыўдзе, якую ён нясе на паказ «на свет цэлы», аб бядзе, горы, якія «крыўду несць» навучылі, разбудзілі яго сон, аб праве мужыка чалавекам звацца гучаць як падагульненне дум і жаданняў, шматгранна раскрытых у вершы «Жалейка». Народ успрымае Купалу як песняра сваіх запаветных дум і спадзяванняў. Увесь свет стаў сведкам выхаду народа на арэну гісторыі.