Белорусские сочинения
-
Янка Купала
-
Ці можна назваць Сымона Зябліка нацыянальным героем?

Мастацкі талент Янкі Купалы выявіўся надзвычай яскрава не толькі ў паэзіі, але і ў драматургіі. У 1913 годзе ён напісаў драму «Раскіданае гняздо». У аснову сюжэта твора пакладзены аўтабіяграфічны факт з жыцця продкаў драматурга, якія на працягу доўгага часу арандавалі зямлю ў князя Радзівіла. За нейкую правіннасць гэта зямля была адабрана. Старанна вывучыўшы, прааналізаваўшы і абагульніўшы жыццёвы матэрыял, пісьменнік паказвае панараму жыцця беларускага сялянства ў вызначальны гістарычны перыяд. Падзеі ў драме адбываюцца ў 1905 годзе, у той час, калі ў праграме II з'езда РСДРП было абвешчана раўнапраўе нацый і зацверджана іх права на самавызначэнне. Гэта задавальняла інтарэсы ўсіх народаў, якія ўваходзілі ў састаў Расійскай імперыі. Драма «Раскіданае гняздо» — твор аб лёсе беларускага народа, яго мары застацца гаспадаром на сваёй зямлі. Сама назва твора сімвалічная. Янка Купала бачыў свой край, свой народ як нацыю мала з'яднаную, слаба злучаную адзіным нацыянальным пачуццём.
Галоўным выразнікам дум і аўтарскіх спадзяванняў з'яўляецца, несумненна, Сымон Зяблік — старэйшы сын гаспадара. Сымон — натура моцная, гордая, свабодалюбівая, настойлівая і паслядоўная ў сваіх пошуках і жыццёвых памкненнях. «Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць», — гаворыць аб ім маці. 3 «арлом магучым» параўноўвае Сымона Незнаёмы. Сымон не можа змірыцца з несправядлівасцю паніча. Калі дваровыя людзі пачынаюць заворваць бацькавы пасевы, гатоў сілаю бараніць сваё дабро, працу. Ён моцна трымаецца бацькавай спадчыны, не можа ўявіць далейшага жыцця без уласнай зямлі. «Без зямлі, без хаты чалавек, што шалёны сабака», — разважае Сымон. Ён настойліва бароніць бацькоўскую спадчыну, змагаецца з крыўдзіцелямі, шукае праўды ў судах. Сымон лічыць, што прымірэнне з панічом — гэта здрада, адступніцтва, прыніжэнне яго чалавечай годнасці. «Не пайду туды, і вы ўсе не пойдзеце. Аднаго кроку ў той бок не дам і адгэтуль не саступлю. Магіла татава стала вечнай перагародкай паміж імі і намі і не зніштожыць яе сіле чалавечай! Гора таму, хто першы пераступіць гэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі!» Ён сурова асуджае сястру за сувязь з панічом. Сымон не згінаецца перад жыццёвымі нягодамі, верыць у тое, што ён будзе гаспадаром «зямлі ў сваёй старане». Дзеля гэтага ён становіцца на шлях барацьбы і ідзе «на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!» Пачуццям, спадзяванням героя ўласцівы вялікі, агульна-чалавечы сэнс: стаць гаспадаром на ўласнай зямлі, а не быць вечным парабкам. Менавіта таму можна лічыць Сымона Зябліка сапраўдным нацыянальным героем.