Машэка — разбойнік ці рамантычны герой?
Янка Купала мог быць у адначассе (як і іншыя вялікія пісьменнікі начатку XX стагоддзя) і рэалістам, і рамантыкам. Многія вершы з яго
першай кнігі «Жалейка» здзіўляюць нас і сёння дакладнасцю малюнкаў і трагічнага жыцця народа, так падобных на створаныя Багушэвічам. Вось, напрыклад, радкі — апісанне непасільнай працы ў вершы «Куды ты рвешся!..»:
Ідзі, схварэлы, на работу,
Гаруй, бядуй, як год вялік,
Маўчы, хоць слепнуць вочы з поту, —
Замрэ твой, як у пушчы, крык.
I разам з тым у многіх сваіх яскравых мастацкіх палотнах Купала разрывае сіло трагедыйных абставін, супрацьпастаўляючы ім герояў-пратэстантаў, бунтаўнікоў, так падобных да пушкінскага Алёкі з паэмы «Цыганы», да горкаўскага Данкі з апавядання «Старая Ізергіль», здольных пастаяць за сябе, адпомсціць крыўдзіцелям. Такім героем і стаў легендарны Машэка з паэмы «Магіла льва». Спачатку гэта быў надзвычай добры вясковы хлопец, плытагон. Адзінае, што яго адрознівала ад іншых, — гэта незвычайная сіла і дабрыня:
Асілкам гэтакім адроду
Машэка быў ў сваёй радні, — Дзіцём нясці ўжо мог калоду, Якой трох сталых - не маглі.
Але хоць сілу меў такую, Нікому крыўды не рабіў, Натуру меў ён залатую,
Як бы ягнём, патульны быў
Вестка пра здраду любай Наталькі з панам (што было асабліва крыўдна) не проста абурыла яго, а перавярнула ўсю яго істоту, прымусіла паглядзець на свет як бы новымі вачыма. Ён зразумеў, што свет жыве не па законах справядлівасці і міласэрнасці, а па законах выгады, дасягнення матэрыяльнага дастатку, што мэта дасягнення дабрабыту можа стаць вышэйшай за каханне. I не мог дараваць і Натальцы, і ўсім людзям асабістай крыўды, страшэннага болю. Вось як пра гэта перараджэнне душы героя піша Янка Купала:
3 дня ў дзень хмурней ён станавіўся, Расла ў ім помста, як змяя, -
I сам, як гадзіна, ў ёй віўся,
Ў жыцці не бачачы пуцця.
Што ёсць на свеце горш ад помсты, Што знойдзеш ад яе страшней,
Каго не згоніць з сцежкі простай,
Не ўкіне ў цьму, за ноч цямней?
Стаўшы мсціўцам за нанесеную крыўду, Машэка, аднак, пераступіў мяжу, якая аддзяляе справядлівую помсту ад злачынства: ён пачаў караць смерцю не толькі вінаватага перад ім пана, нё толькі багатых людзей увогуле, але і ўсіх, хто аказваўся на яго шляху, трапляў «пад гарачую руку». Горы касцей невінаватых людзей множыліся каля яго ўладанняў. Змагар за справядлівасць усё больш і больш рабіўся крыважэрным разбойнікам. Пра гэта паэт піша так:
Спачатку дань жыццём плацілі
Яму адны багатыры,
Пасля знаходзілі ў магіле
Спачын і вёсак жыхары.
Не памагалі мольбы, чары, —.
Крывавы суд тварыў, караў:
Абезгалоўлены ахвяры
3 сабою ў пушчы забіраў.
Усім нам вядома, што зладзейства народ ніколі не дараваў тым. хто яго чыніў. Спыніць Машэку ўдалося толькі Натальцы, якая ацалела пасля нападу і была занесена ім у яго логава. Герой быў пакараны смерцю яго былой каханкай, якая фактычна выканала прысуд людзей:
Прынесла добрыя ім весці,
Што ўжо разбойніка няма;
Яе віталі добран чэсто,
3 усімі цешылась сама.
Машэка, несумненна, рамантычны герой. Як і іншыя героі, падобныя да яго. Ён максімаліст ў сваіх дзеяннях і ўчынках. Калі кахае — дык напоўніцу, калі нёнавідзіць - дык безаглядна, не ведаючы мяжы злосці. Ён у апісанні Купалы падобны да асілка, волата, пра якога наш народ склаў вуснае паданне. Гэтае паданне пакладзена ў аснову паэмы, якая названа аўтарам «Магілай льва», і тлумачыць паходжанне назвы горада Магілёва.
Героі, спавітыя вянком рамантызму, часцей за ўсё гінуць у канцы твораў, няздольныя перамагчы зло ў душы. У дадзеным выпадку герой караў зло злом, як пушкінскі Алека, таму і пацярнеў Паражэнне і загінуў бясслаўнай смерцю. Апраўдаць яго поўнасцю нельга, але і вінаваціць поўнасцю таксама несправядліва, бо за яго ўчынкамі асабістая крыўда, крыўда на людзей за нанесеныя яму раны. Такім чынам, можна сказаць, што гэта герой трагічны, адзінокі ў сваёй бядзе і ў сваім зладзействе. Аўтар паэмы не дае нам парады — апраўдаць ці павініць героя. I ці варта гэта рабіць? Лепей за ўсё сказаць, што гэта складаная асоба, двухаблічная, з мяккім і добрым сэрцам спачатку, якое нібы скамянела ад перажытай трагедыі.
А што да пытання пра тое, чаму ў гонар героя-разбойніка і крывавага мсціўцы быў названы горад Магілёў, можна адзначыць наступнае. Па-першае, людзі помнілі, па якой прычыне Машэка стаў крыважэрным асілкам. Таму і вінавацілі, і спачувалі яму адначасова. Па-другое,
назваўшы менавіта так свой горад, людзі засведчылі сваю сілу, сваю перавагу перад асілкам, які не лічыўся з іх думкай, парушыў гуманістычныя законы і правілы чалавечага жыцця. Назва Магілёў стала сімвалічнай: магіла чакае кожнага, хто пачне сеяць вакол сябе жах і смерць, пераступіць мяжу, што аддзяляе справядлівую помсту ад зладзейства, поўнасцю парве сувязь з народам, які вылучыў яго са сваіх радоў.
I апошняе, што хацелася сказаць: наша памяць захоўвае і добрыя і нядобрыя ўчьшкі, імёны герояў-гуманістаў і герояў-дэманаў. Героя-гуманіста, падобнага мсціўцу Машэку, велічнага сваімі станоўчымі дзеямі, даўняя памяць людская не захавала. А пра Машэку склаліся легенды, якія ўвекавечылі і абессмяроцілі яго імя. I на месцы смерці героя, недалёка ад Дняпра, вырас прыгожы, слаўны горад Магілёў:
Яго высокую магілу —
Дзе лес ды вецер панаваў —
Знаць, што вялікую меў сілу.
«Магілай Льва» народ назваў.
Над ёю з часам дрэвы палі,
I горад вырас, як з зямлі,
Яго Магілевам назвалі,
Бо йнакш прыдумаць не маглі.