Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта (2)
Творчасць Янкi Купалы называюць летапiсам жыцця, працы i барацьбы беларускага народа, квiтнеючым садам, у якiм сабраны самыя дарагiя каштоўнасцi мастацкага слова. Купала адкрыў вобраз беларускага селянiна як першаасновы народнага жыцця, маралi, яго духоўнай моцы.
Паэтычны дэбют паэта - верш "Мужык", надрукаваны у 1905 г. у газеце "Северо-Западный край". Верш "стрэлiў як пярун сярод яснага дня", абвяшчаючы моц i сiлу народа, увасобленую ў вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, якi працуе, "як той вол рабочы", лечыцца без доктара i "свята рэдка калi" знае, не умее нi чытаць, нi пiсаць, зносiць лаянку i свавольства пана. Абяздолены мужык не толькi скардзiцца на прыгнет i нядолю, але i пачынае пратэставаць супраць сваiх прыгнятальнiкаў, уступае на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечную годнасць.
У 1908 г. выходзiць з друку першы паэтычны зборнiк Я.Купалы "Жалейка", вершы якого стваралiся на самым грэбенi рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг.
Вершы сборнiка "жалейка" прасякнуты пафасам услаўлення беларускага мужыка-працаунiка, якога паэт з павагай называе панам сахi i касы. Купала паказвае цяжкае становiшча селянiна, якi не меў хлеба, хоць працаваў з ранку да вечара, палiваючы потам i свае вузкiя палоскi i бязмежныя панскiя палi.
Пагарджаныя, абяздоленыя, "сляпыя i глухiя" беларусы узнялiся на барацьбу (верш "А хто там iдзе?"). Iдуць яны грамадой, несучы сваю крыўду напаказ ўсяму свету. Рукi ў iх у крывi ад непасiльнай працы, на нагах лапцi. Iмкнуцца яны да свабоды i шчаслiвай долi, хочуць "людзьмi звацца".
Другi зборнiк дарэвалюцыйнага Купалы - "Гусляр" (Пецярбург, 1910 г.), у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямi-самаграямi. Паэт хоча ляцець "к зорам агнiстым, к прыволлю нябеснаму". Ен верыць у сiлу народнай песнi, якая павiнна дапамагчы селянiну пераадолiць духоўную адсталасць.
У 1913 г. у Пецярбурзе выдаецца трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця".
Глубокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяўляецца ў алегарычным вершы "Выйдзi...". Беларусь тут увасабляецца ў вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая ў лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй апекай", мерзне ад стюжы i сiверу. Прайшоушы цяжкiя выпрабаваннi, жанчына-мацi не страцiла веры ў хуткае адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць зiмоны рабскi сон" i выйсцi насустрач вясне - свабодзе, шчасцю, светлай будучынi.