Белорусские сочинения - Янка Купала - Вобраз роднага краю у лiрыцы Янкi Купалы

Вобраз роднага краю у лiрыцы Янкi Купалы

У 1913 г. у Пецярбурзе выдаецца трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця", цэнтральнае месца ў якiм займае вобраз беларускага мужыка i зямлi, на якой ён жыве. "Ясны твар вясны" бачыцца Я.Купалу ў аблiччы бацькаўшчыны (верш "Маладая Беларусь"). Радзiма - гэта ўвасабленне магутнага народа, загартаванага ў змаганнi з прыгнетам. Паэт упэўнены, што ў час "буры, нягод i вялiкiх надзей" Беларусь расцвiце, стане светлай казкай жыцця:


Падымайся з нiзiн, сакалiка сям'я

Над крыжамi бацькоў, над нягодамi:

За немай, Беларусь маладая мая.

Свой пачэсны пасад меж народамi!.


Глыбокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяўляецца ў алегарычным вершы "Выйдзi...".Беларусь тут увасабляецца ў вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая ў лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй апекай", мерзне ад стюжы i сiверу.

Прайшоўшы цяжкiя выпрабаваннi, жанчына-мацi не страцiла веры ў хуткае адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць зiмовы рабскi сон" i выйсцi насустрач вясне-свабодзе, шчасцю, светлай будучынi.

Лiрыка Я.Купалы прасякнута любоўю да сваей зямлi, захапленнем яе прыгожасцю. У вершы "Лета" паэт стварае цудоуны малюнак беларускай прыроды:


Лета ты, лета прыгожа-квяцiстае,

Колькi ты ўносiш вздобы з сябой!


Чаруюць сваiм хараством, напаўняюць душу радасным пачуццем шнуры кала сiстыя збожжа, ранiшнi ўзыход сонца пах травы над ракой.

Лепшыя ўзоры пейзажнай лiрыкi Я.Купалы - вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "Жнiво", "Адцвiтанне". Паэт паказвае прыроду ў цеснай сувязi з народнай працай, якую ен паэтызуе ў вершы "Жняя". Гераiняй верша з'яўляецца простая сялянская дзяўчына.З вянком на галаве яна велiчна iдзе па полi, песняй услаўляючы жнiво. Аўтар, захоплены працай дзяўчыны, параўноўвае яе з царыцай, з сонцам, з усiм самым цудоўным i прыгожым:


А яна - царыца -

Весела, шчаслiва

Карануе песняй

Залатое жнiва.


У творчастi Я.Купалы значнае месца займаюць лiраэпiчныя i рамантычныя паэмы ("Зiмою", "Курган", "Бандароўна", "Яна i я", "Магiла льва"), прысвечаныя лесу беларускага народа, яго легендарнай гiсторыi.