Тэма паэта i паэзii ў творчасцi Я.Купалы (2)
Значнае месца ў творчасцi Я.Купалы займае тэма паэта i паэзii. Паэт, на думку Я.Купалы, павiнен быць выразнiкам дум i спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае. У адным з раннiх вершаў "Я не для вас.."(1907) сцвярджаецца думка, што сапраўдны паэт павiнен служыць людзям працы, што яго песня, талент i сэрца павiнны належаць "бедным i загнаным":
Я не для вас, …
А для бедных i загнаных.
Я з iмi мучуся ўраўне,
У адных закут з iмi кайданах..
Погляды Я.Купалы на прызначэнне паэта i паэзii выяўляюцца ў вершах "З кутка жаданняў", "З маiх песень", "Не клянiце мяне" i iнш. Свае пяснярскае прызванне паэт бачыць у служэннi бацькаўшчыне, у праўдзiвым паказе народнага жыцця.Грамадзянскi абавязак паэта-шукаць тыя шляхi-дарогi, якiя б прывялi народ "к яснаму сонцу", "к славе". У вершы "З кутка жаданняў" Я.Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы. Галоўнае для яго-быць праўдзiвым выразнiкам дум мiльёнаў процоўных людзей.
З цэлым народам гутарку весцi.
Сэрца мiльёнаў падслухаць бiцця-
Гэткай шукаю цэлы век чэсцi
Гэта адно мне падпорай жыцця.
Песню стварыў ясну, як неба
У кожнай з ёй хаце быць мiлым гасцём...
Працягам размовы пра месца паэта ў жыццi, пра сутнасць сапраўднай паэзii зьявiлiся вершы "Мая навука", "Трэба нам песень", "За усё". У вершы "Мая навука"(1919) Я.Купала сцвярджае, што жыццё народа ва ўсiх яго праявах было калыханкай, якая нарадзiла ў паэта самыя светлыя думкi. Песня паэта ўвабрала ў сябе шум адвечнага бору, шэпт спелых пшанiчных каласоў, шэлест лiсця ўзмежных i груш i таропкi плюскат вод... Прызнаным майстрам мастацкага слова, на думку Я.Купалы, можа стаць толькi той творца, якi ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Сваю ўдзячнасць народу за любоў да паэзii, "за кут у родным краю, за хлебсоль без клапот" выказвае пясняр у вершы "За ўсе" (1926). Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта, i Я.Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях, пiша, што свае песнi складаў ён i "сярод крыжоў, магiл", пiсаў не раз "крывёй з сваiх грудзей", заўсёды быў разам з народам, жыў яго думамi i надзеямi. Былi яго песнi невясёлыя, калi бачыў, як зневажаецца мова беларусаў, топчацца iх годнасць. Былi i радасныя песнi, калi бачыў паэт, што яго заклiкi да лепшай долi, яго праўдзiвыя словы былi пачуты людзьмi:
Я адплацiў народу,
Чым моц мая магла
Зваў з цемры на свабоду...