Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароўна". Раскрыцце маральных якасцей герояў. Фальклорная аснова твора (2)
Бандароўна - чалавек непадкупнага сумлення. Для гэтай гордай i свабода любiвай дзяўчыны самае святое - дзявочы гонар, чалавечая годнасць. Яна больш за ўсе цэнiць свабоду i нiколi не стане жыць у няволi. Гэту свабоду яна прадаць не можа. I калi вырашаецца лес Бандароўны, яна не можа здрадзiць сабе. Гераiня вырашае лепш загiнуць, чым паступiцца сваiм сумленнем. Смела i мужна абараняе Бандароўна свае дзявоцтва, чалавечую годнасць, права на жыцце i свабоду. Смеласцi, мужнасцi дзяўчыны можна пазайздросцiць.
Народ любiць сваю гераiню, яна - яго крывiнка, яго дачка. "Уцякай жа запагодай, донька маладая",- вучаць дзяўчыну старэйшыя. Яе смерць стала той апошняй кропляй, што перапоўнiла чашу народнага цярпення. I народ уздымаецца на помсту за сваю гераiню, якая "налажыла... за ўсiх галавою". Хаваючы Бандароўну, людзi прыбралi яе, як да шлюбу, у бель i вэлюм, звiлi вяночкi з руты-мяты. Белы колер, кветкi руты-мяты - сiмвал чысцiнi дзявочай. Як ба чым, не толькi перад мужнасцю, але i перад гэтай чысцiней схiлiлiся галовы людскiя.
Ды што людзi. Бандароўнай захапляецца сама прырода. Яна - блiзкi сябар i дарадчык дзяўчыны. Прырода раздзяляе разам з гераiняй яе радасцi i гора, ласку i чалавечую цеплыню. Уцякае Бандароўна ад панскай пагонi - ночка аб дымае яе, вецер расплятае косы, песцiць белыя грудзi.
Асаблiвыя адносiны да Бандароўны ў аўтара. Паэт любуецца, захапляецца дзяўчынай, спачувае ей. Аб гэтым гавораць не толькi прамыя звароты да "галубкi" (так пяшчотна называе яе Я.Купала), але i кожны радок паэмы. Аўтар не проста апiсвае знешнi выгляд, паводзiны Бандароўны, ен зачараваны ею. I таму паэт можа казаць толькi так: губкi, ручкi, галоўка, вочкi.
Многiя эпiтеты, параўнаннi, словы-сiмвалы запазычаны з вуснай народнай творчасцi нездарма. Нiхто не можа лепш ацанiць вартасцi чалавека, чым народ. Таму ў паэме жыве i вецер крылаты, i бярозка бела, i рута-мята, i трытаполi. Усе тут працуе на вобраз Бандароўны, нават вобраз пана Патоцкага. З асаблiвай стараннасцю малюе Я.Купала разбрэшчанасць, пагардлiвасць да людзей пана з Канева, лютасць яго. Ен "нi старому, нi малому не спускае жартаў". Гэта бязлiтасны прыгнятальнiк, увасабленне сiл тыранii, жорсткасцi i амаральнасцi. Пад яго прыгнетам "стогне змучана Украiна, к небу шле пракляцце". I чым цямнейшыя фарбы выбiрае аўтар для стварэння гэтага вобраза, тым вышэў узнiмаецца над iм Бандароўна.