Паказ у драме Янкi Купалы "Раскiданае гняздо" пошуку героямi шляхоў змагання за шчасце, зямлю i волю (2)
Купала засяроджвае галоўную ўвагу на тых праявах жыцця сям'i Зяблiкау, якiя маяць агульнанароднае значэнне.
У п'есе ставiцца фiласоўскае па сваей сутнасцi пытанне: дзе шляхi да свабоды i шчасця? Дзе праўда? Лявон i Марыля шукаюць праўды, абапiраючыся на закон. Яны прывыклi пакарацца i жывуць надзеяй на лiтасць, на справядлiвае рашэнне суда.
Лявон верыць, што царскi суд узаконiць яго права на зямлю, якую хоча адабраць панiч. Увесь набытак сям'i iдзе на тое, каб дамагчыся гэтага права, але дарэмна: суд i закон на баку памешчыка.
Трагедыя Лявона ў тым, што ен не ведае сапраўдных шляхоў барацьбы за зямлю i волю. Толькi перад смерцю ен пачынае разумець, што праз суд нельга дабiцца праўды.
Сымон i Зоська - прадстаўнiкi маладога пакалення Зяблiкаў. У адрозненне ад бацькi Сымон гнеўна пратэстуе супраць несправядлiвасцi. Купала паказвае, як паступова пад уплывам усяго перажытага (смерць бацькi, ганьба сястры, страта зямлi, разбурэнне гаспадаркi) i агiтацыi незнаемага Сымон духоўна абнаўляецца. Расце яго свядомасць, мяняюцца погляды на жыцце. Цяпер ен разумее, што царскi суд не можа абаранiць iнтарэсаў працоўнага чалавека. Сымон знаходзiць сваю сапраўдную мэту ў жыццi - ступае на шлях рэвалюцыйнай барацьбы. Стаць на гэты шлях дапамагае Незнаемы - прафесiянальны рэвалюцыянер. Разам з незнаемым Сымон iдзе на вялiкi сход "Па Бацькаўшчыну" змагацца за агульнанародныя iнтарэсы.
Зоська - поўная працiлегласць свайму брату. Зоська iмкнецца да лепшага жыцця, але не ведае сапраўдных шляхоў да яго, шукае праўды, але не можа знайсцi яе на зямлi, i таму стварае "чароўную казку свайго шчасця" у марах. Жыцце няшчадна разбiвае рамантычныя мары Зоськi. У канцы апошняй дзеi п'есы Зоська нiбы прачынаецца ад доўгага сну. Пасля перажытай трагедыi ў яе наступае маральнае прасвятленне, абуджаецца чалавечая годнасць.