Аналіз творчасці Янкі Купалы. Жыццёвы і творчы шлях
Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіў7 ліпеня 1882 г. у мястэчку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) у сям'і арандатара. Дзяцінства будучага паэта прайшло ў бясконцых пераездах, бо бацька быў вымушаны шукаць працу. Янка рана навучыўся чытаць на рускай і польскай мовах і на ўсё жыццё палюбіў кнігу. Вучыўся ён спачатку ў прыватнай школе, а ў 1897 г. бацька пусціў яго ў Бяларуцкую школу, якую хлопчык скончыў у 1898 г. Пасля смерці бацькі Янка як старэйшы з дзяцей прыняў на свае яшчэ юнацкія плечы клопаты аб усёй сям'і. У пошуках заробку Купала абышоў шматлікія мясціны Беларуси Яму прыходзілася быць і хатнім настаўнікам, і пісарам у следчага, чатыры гады працаваў на розных броварах.
Нягледзячы на занятасць і стомленасць, Я. Купала ў гэты час шмат чытае. Ён знаёміцца з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча, што дало магчымасць канчаткова зразумець і ўсвядоміць, што ён — сын прыгнечанага беларускага народа.
Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля» датуецца 1904 г. Першы надрукаваны верш на беларускай мове — «Мужык», які быў змешчаны ў мінскай газеце «СевероЗападный край» у маі 1905 г. Верш звярнуў на сябе ўвагу літаратурнай грамадскасці, а Я. Купала адчуў сябе паэтам, які мае права гаварыць ад імя ўсяго прыгнечанага народа.
У 1908 г. выходзіць першы зборнік вершаў «Жалейка», напісаны ў 1905—1908 гг. Праўда, вершы «Там» і «Перад вісельняй» былі выключены са зборніка за іх рэвалюцыйны змест. Аднак у «Жалейку» ўсё ж увайшлі вершы, якія раскрылі невыносна цяжкае становішча сялян. За такую накіраванасць зборніка ў кастрычніку 1908 г. была пачата судовая справа аб яго канфіскацыі і забароне. Толькі дзякуючы вялікім намаганням забарону ўдалося зняць. Я. Купала стаў народным песняром і абаронцам.
Восенню 1908 г. Я. Купала пераязджае ў Вільню і працуе ў газеце «Наша ніва».
У 1909 г. паэт паступіў вучыцца на агульнаадукацыйныя курсы Чарняева ў Пецярбург. У тэты перыяд Купала многа піша, знаёміцца з вядомымі людзьмі, дзеячамі культуры. У 1910 г. у Пецярбургу выходзіць зборнік вершаў «Гусляр», які сведчыць аб вернасці паэта сваёй краіне, народу. У Пецярбургу паэт пражыў да 1912 г. Тут былі напісаны паэмы «Адвечная песня», «Сон на кургане», «На папасе», «Паўлінка». У 1912 г. Купала вяртаецца ў Вільню і працуе ў газеце «Наша ніва», рэдактарам якой стане ў 1914 г.
У 1913 г. у Пецярбургу выходзіць трэці зборнік паэта «Шляхам жыцця». Цэнтральнае месца ў ім займаюць творы рэвалюцыйнай і грамадзянскай тэматыкі. Наогул, 1913 г. быў пленным: выйшлі паэмы «Янаія», «Бандароўна»,'«Магіла льва», драмы «Раскіданае гняздо», «Прымакі». У гэтым жа го дзе ў Вільні пад рэдакцыяй Я. Купалы быў выдадзены зборнік М. Багдановіча «Вянок».
Імперыялістычную вайну сустрэў варожа. У студзені 1915 г. у «Нашай ніве» паэт друкуе артыкул «Думкі», накіраваны супраць імперыялістычнай вайны. За гэта на Я. Купалу ўлады завялі судовую справу, а газету забаранілі. У верасні 1915 г. паступае ў Маскоўскі універсітэт, але студэнтам прабыў усяго пяць месяцаў, бо яго прызвалі ў армію. Служыў у будаўніча-дарожным атрадзе ў Мінску, Полацку, а потым у Смаленску, дзе і сустрэў рэвалюцыю.
21 студзеня 1919 г. паэт пераехаў у Мінск, дзе актыўна ўключыўся ў грамадскае і творчае жыццё. У той час ацэньваліся перш за ўсё тыя, хто паслухмяна выконваў наказы партыі. Творчасці паэта вельмі шкодзіла цэнзура. Не ўсе вершы друкаваліся. Ад аўтара патрабавалі правіць нават тыя творы, якія ў свой час дазволіла царская цэнзура.
У 1921 г. Я. Купала перакладае на беларускую мову «Інтэрнацыянал», робіць вершаваны пераклад ¦Слова аб палку Ігаравым». У 1922 г. выходзіць зборнік вершаў «Спадчына», дзе адлюстравана тэма Радзімы, лес беларускага народа.
У маі 1925 г. урад Беларусі прысвоіў Купалу звание народнага паэта. У 1928 г. ён выбіраецца акадэмікам Акадэміі навук. За заслугі ў развіцці беларускай літаратуры Я. Купала ў 1939 г. быў узнагароджаны ордэнам Леніна, а ў 1941 г. за зборнік вершаў «Ад сэрца» ўдастоены Дзяржаўнай прэміі.
Але ў канцы трыццатых гадоў над лесам і жыццём Я. Купалы навісла пагроза, і яго назвалі «прафашысцкім пісьменнікам», наклалі забарону на паказ п'есы «Тутэйшыя». Былі выпадкі, калі пускался пад нож ужо надрукаваныя творы. Без усялякіх падстаў абвясцілі кулакамі і павезлі ў ссылку яго маці і сясцёр. 3 вялікімі цяжкасцямі жонцы паэта ўдалося здабыць неабходныя паперы і вярнуць сасланых.
У час Вялікай Айчыннай вайны Я. Купала жыў і працаваў у рабочым пасёлку Печышчы, ля Казані. Паэтычнае слова Я. Купалы чула ўся Беларусь, яму яна шчыра верыла, разам з ім змагалася і перамагла. У гэты час напісаны вядомы верш-заклік «Беларускім партызанам».
28 чэрвеня 1942 г. Я. Купала трагічна загінуў у Маскве. Да цяперашняга часу смерць класіка беларускай літаратуры застаецца загадкавай. Урна з прахам паэта перавезена ў Мінск толькі ў 1962 г., пахаваны на Вайсковых могілках.