Белорусские сочинения - Янка Купала - Жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы

Жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы

Цяпер маймі скарбамі — думы-саколы, Цяпер беларускай я песні ўладар.
Я. Купала
...Там народ найболей любіць вершы Янкі.
П. Панчанка
Лёс быў і літасцівы да нашай Маці-Беларусі, калі ў 1882 годзе паслаў невымоўнаму народу адразу двух прарокаў, двух песняроў — рамантыка і рэаліста, такіх розных, але аднолькава вартых свайго народа; каб «сярод цемры і мук» беларусы маглі іх голасам «на свет цэлы» сказаць пра сваё жааднне і права «людзьмі звацца».
Міншчына — край паэтаў. Вязынка, як і Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне, — таксама «куточак запаветны», дарагі сэрцу кожнага беларуса. Вязынка — калыска Купалавай песні, месца, дзе ў ноч на Івана Купалу з'явіўся на свет чалавек, што стаў уладаром беларускай песні. I зноў быц-цам знак зямлі і неба, каб беларусы не гнулі плеч, каб уз-нялі галовы, каб усталі і ішлі шукаць папараць-кветку.
У лірыцы Я Купалы амаль не знайшлі адлюстравання факты яго жыццёвай біяграфіі. Але затое ў ёй выразна ўва-собіліся яго духоўныя памкненні і пошукі. Лёс песняра ад пачатку і да самага трагічнага завяршэння, як гэта ні ба-нальна гучыць, — адбітак жыцця ўсяго нашага народа ў той перыяд, калі наканавана было жыць паэту. Ад імя лірычнага героя верша «Я не для вас...» метафарай «з імі мучыўся ўраўне, у адны закут з імі кайданы» сказаў паэт і пра свой уласны лёс. У 70-я гады XIX ст. Ануфрый Лу-цэвіч, дзед будучага паэта, быў выгнаны з зямлі князямі Радзівіламі. 3 таго часу Луцэвічы сталі арандатарамі і блу калі па свеце ў пошуках працы і хлеба. Такі ж лёс напат-каў і бацькоў Янкі —Дамініка Ануфрыевіча і Бянігну Іва-наўну. У 1902 г. сям'ю напаткала вялікае гора— смерць бацькі, брата і дзвюх сясцёр.
Узваліўшы на свае плечы клопат за ўсю сям'ю, Янка Купала пайшоў шукаць сабе службы, бо пераканаўся на горкім вопыце сваіх родных і сваім уласным, што праца на чужой зямлі не пракорміць. I зноў працягвалася заця-тая барацьба за кавалак хлеба. Чаго толькі не зведаў юны Купала! Быў і хатнім настаўнікам, і перапісчыкам у судо-вага следчага ў Радашковічах, і прыказчыкам у маёнтку, што на Магілёўшчыне. А за тры гады працы на памеш-чыцкіх броварах «зазнаў такога пекла, якога яшчэ дагэ-туль не меў». Яго пакутніцкі шлях да вяршыні ўладара беларускай песні і, вядома ж, адпаведнага матэрыяльна-га дабрабыту можна параўнаць, бадай што толькі са шля-хам Джэка Лондана.
Пісаць вершы ён пачаў рана, але пачаткам літаратур-най дзейнасці лічыцца год 1905, калі ў прагрэсіўнай рус-кай газеце «Северо-Западный край» з'явіўся яго першы верш «Мужык», адкрыўшы тым самым талент такой велі-чыні, якога не ведала яшчэ беларуская літаратура.
Велізарная заслуга Янкі Купалы, які ўвабраў у сваю твор-часць лепшыя традыцыі папярэднікаў — Ф. Багушэвіча, Цёткі, у тым, што «мужыцкая тэма загучала ў яго творах як агульнанацыянальная і агульначалавечая. Ніхто да яго з такой сілай голасу не сказаў «на свет цэлы» пра наша імкненне і права «людзьмі звацца», а пазней і пра тое, што «і беларус можа змясціцца ў сям'і нялічанай славян», што «жыў беларус — і будзе жыць!»
Ужо ў першым зборніку «Жалейка» (1908) намецілася, а ў наступных («Гусляр», 1910; «Шляхам жыцця», 1913), у шматлікіх паэмах з незвычайнай сілай выявілася раман-тычнае светаўспрыманне паэта.
I самае адметнае ў яго творчым метадзе тое, што ў ім дзівосным чынам спалучыліся дзве плыні, дзве тэндэн-цыі — глыбока рэалістычная і ярка рамантычная.
Крытыка неаднаразова адзначала вельмі важную рысу купалаўскага верша — разнастайнасць і багацце рытму, гэтага жывога нерва паэзіі. «Незвычайная рытмічнасць — вось галоўная, магічная асаблівасць Купалы, — пісаў у 1914 г. М. Багдановіч. —Яго бурныя, імклівыя рытмы за-хапляюць, гіпнатызуюць чытача, не даюць яму затрымац-ца, апомніцца, палоняць яго сваёй уладай».
Рытм для Купалы — не самамэта, а прадыктаваны не-абходнасцю творчага імкнення як мага паўней, дакладней перадаць плынь жыцця ва ўсёй яе зменлівасці, імклівасці і месцамі нават бурлівасці (верш «Там»):
Там кроў піецца, там за волю Барцы на вісельні ідуць, А вы, вы мучаны найболей, Спіцё, хоць вас даўно там ждуць. ...До спаць! Паўстаньце грамадою I йдзіце ім там памагаць, Паўстаньце крэпасцю такою, Каб вораг вас не мог зламаць.
Ён здолеў дасягнуць гармоніі мелодыкі народнай песні са строгай вытанчанасцю класічнага верша. Верш Купалы элегічны, музычны, калі выяўляе сумны настрой лірычна-га героя. Верш Купалы энергічны і пругкі, бунтоўны і па-лымяны, калі кліча на вялікі сход па Бацькаўшчыну. Лірыч-ныя маналогі і звароты («Мужык», «Песняру-беларусу», «Мая малітва»), дыялогі («А хто там ідзе?», «Сын і маці»), аблічальныя і бязлітасна іранічныя, нават саркастычныя водпаведзі («Слугам алтарным», «Ворагам беларушчыны», «Адповедзь», «Я не для вас»), урачыстыя гімны («Мала-дая Беларусь», «Роднае слова»), заклікі («Там», «Час!») — выключна ўсе формы выяўлення душы багатай, чулай і чуйнай падуладны таленту песняра.
1909 —1913 гады — пецярбургскі перыяд жыцця і твор-часці паэта. Выключна ўсё напісанае паэтам за жыццё ад-значана грыфам таленавітасці, але нельга не пагадзіцца з даследчыкамі яго творчасці, што пецярбургскі перыяд — яе вяршыня, самы плённы і па колькасці напісанага паэ там. Менавіта ў гэты перыяд выявіўся і яго эпічны дар, што лагічна вяло да паэмы, і дар драматурга.
У гэты перыяд Купала рэалізаваў і сваё імкненне да «мудрасці кніжнай», бо сапраўды набытых яшчэ ў дзяцін-стве ведаў (год вучобы ў Сенніцкім народным вучылішчы, вучоба ў прыватнай падрыхтоўчай школе ў Мінску, у Бя-ларуцкім народным вучылішчы, што за 25 кіламетраў ад Мінска) і ведаў, набытых нястомнай самаадукацыяй, як лічыў паэт, было мала. Чатыры гады вучобы на агульна-адукацыйных курсах Чарняева і спатолілі яго прагу ведаў, і сістэматызавалі раней набытыя, і па-сапраўднаму далу-чылі яго да сусветнай культуры.
У гэты перыяд у Пецярбургу выйшлі другі і трэці зборнікі яго паэзіі, напісаны дзве драматычныя паэмы «Сон на кургане», «На папасе» (першая драматычная па-эма «Адвечная песня» напісана яшчэ ў перыяд яго працы ў газеце «Наша ніва» ў 1908 г.), рамантычныя паэмы «Кур-ган», «Бандароўна», «Магіла льва», паэма-ідылія «Яна і я», п'есы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» (а ўсіх дра-матычных твораў ім напісана чатыры; «Прьшакі» ў 1923 г. і «Тутэйшыя» ў 1922 г.
П'еса «Паўлінка», усімі ніцямі звязаная з п'есамі В. Ду-ніна-Марцінкевіча, была наватарскім творам і з'явілася этапным ва ўсёй беларускай драматургіі, бо ў ёй гарманіч-на спалучыліся змест і форма, відавочна і сацыяльна-палі-тычная сутнасць канфлікту. У драматургію прыйшоў новы герой з яго настойлівасцю ў імкненні да новага жыцця і рашучасцю ў барацьбе за асабістае шчасце, што з'яўляец-ца найважнейшымі рысамі характару Паўлінкі.
Эпічна-былінная паэма «Курган», легендарна-балад-ная «Магіла льва», песенна-лірычная «Бандароўна» зас-ведчылі, што ў літаратуры нашай з'явіўся самы буйны, самы таленавіты рамантык і адзін з выдатных рэалістаў. Да яго яшчэ нікому не ўдалося падняць асобны факт з жыцця простага чалавека на вяршыню героіка-трагедый-нага гучання. Звярнуўшыся да нацыянальнага фальклору і паклаўшы фальклорнае ў аснову сюжэтаў паэм, ён здолеў захаваць характэрныя для рамантычнай паэмы асаблівасці.
Галоўнымі героямі ўсіх яго рамантычных паэм з'яўляюцца асобы незвычайныя, выключныя, моцныя, надзеленыя незвычайным дарам: ці талентам (як Гусляр), ці прыгажосцю, гармоніяй знешняга і ўнутранага хараства (як Бандароўна: «Хараства такога ў свеце не было й не будзе»), ці фізічнай сілай (як Машэка). Усе яны кідаюць выклік абставінам, уступаюць у канфлікт, выпрабоўваюцца крытычнай сітуацыяй, нават сітуацыяй выбару: «Ну, што воліш сабе выбраць, пышная паненка...»; «Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям — поўны гуслі насыплю дукатаў. Не пад мысль будзе песня каму-небудзь нам —канапляную возьмеш заплату».
Трагедыйная развязка сюжэтаў адначасова і аптымістычная, жыццесцвярджальная: героі загінулі, але песня і прыклад слугавання народу і Айчыне неўміручыя.
Зусім іншым філасофскім зместам напоўнена паэма «Магіла льва». Паэт папярэджвае сюжэтам яе і вобразам Машэкі пра наступствы «філасофіі моцнай асобы», якая ддя дасягнення мэты кіруецца прынцыпам «усе сродкі добрыя» і не заўважае, аднойчы пераступіўшы, як нават самыя высакародныя матывы ператвараюцца ў зло незвычайнай разбуральанй сілы, бо і сам матыў ператвараецца ў сваю супрацьлегласць — нянавісць. Страшная яе сіла, бо яе носьбіта аднолькава ап'яняе кроў багатага і беднага, злодзея і ахвяры, дарослага і кроў нявіннага дзіцяці.
Шчаслівым і адначасова глыбока трагічным быў лёс нашага песняра ад пачатку і да самага канца яго дзён і хвілін. Шчаслівым, бо здзейснілася самая запаветная яго мара — «з цэлым народам гутарку весці, сэрцаў мільёнаў падслухаць біцця». I якім жа сціплым быў наш паэт у сваіх парываннях да валадарства душой толькі свайго народа! Песня Я. Купалы мела такія магутныя крылы, валодала такой вялікай сілай і энергіяй, што ўжо ў самым пачатку выйшла за абсягі роднай зямлі, загучала на рускай, украінскай, польскай, чэшскай, літоўскай і іншых мовах. У гісто рыі літаратуры не такія частыя выпадкі, каб творчасць маладога паэта станавілася здабыткам культуры іншых народаў. А купалаўскія творы сістэматычна перакладался, пачьшаючы з 1910 г., такімі знакамітымі майстрамі слова, як М. Горкі, В. Брусаў, пазней — М. Ісакоўскім.
А хіба не доказ незвычайнага дару песняра і адначасова нашай значнасці ў свеце той факт, што першы пераклад помніка старажытнай культуры — «Слова пра паход Ігаравы» — на адну з сучасных моў свету быў зроблены ім, Купалам? I мова тая была наша — беларуская. Толькі пазней былі зроблены пераклады «Слова...» Дз. Ліхачовым і М. Забалоцкім на рускую мову, а М. "Рыльскім — на ўкраінскую. Паэт не толькі верыў, не толькі заклікаў Беларусь заняць «свой пачэсны пасад між народамі», але і сам многа зрабіў дзеля гэтага.
Трагічным быў яго лёс, бо і ён, як яго прыгожыя рамантычныя героі, зрабіў раз і назаўсёды выбар і ніколі не адступіўся ад галоўнай і самай вызначальнай усю яго творчасць ідэі нацыянальнага адраджэння і дзяржаўнага суверэнітэту. I вельмі дорага заплаціў за свой выбар і вернасць яму да
канца.
I ў савецкі перыяд ён з новай і новай сілай, усімі жанрамі сваёй творчасці, у тым ліку і публіцыстычным, папярэджваў, што і перад гісторыяй («А суд гісторыі цяжкі!»), і перад новымі пакаленнямі давядзецца трымаць адказ:
Ці аб свой гонар дбайна дбалі, дабравольна, без прынук, Самі сабой не гандлявалі, І Не неслі ў петлі дум і рук , пакінуці на памяць Мы песень гэтакіх змаглі, 3 якіх бы можна было ўцячіць, Што мы свабоднымі былі?.. («I прыйдзе»)
Не толькі ідэяй нацыянальнага адраджэння, але і трывогай за суверэнітэт Бацькаўшчыны прасякнуты і яго зборнік «Спадчына» (1922), і трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922). Спадзеў паэта на тое, што яго Беларусь нарэшце «сама сабе гаспадыня», засведчаны ў зборніку «Безназоўнае» (1925), куды ўвайшла аднайменная паэма. Самай ненавіснай для паэта была «пашана да пакут», самай страшнай бядой — страта волі. Перыяд беларусізацыі ўліў новыя сілы ў душу паэта, і ён паверыў, што гэта назаўсёды:
Беларусь на куце
Ў хаце сваёй села,
Чарка мёду ў руцэ,
Пазірае смела...
Такую савецкую ўладу, якой яна была ў 20-я гады, такую нацыянальную палітыку Я.Купала прымаў і розумам, і сэрцам.
Аднак машына таталітарнай сістэмы паступова набірала абароты і кацілася да мілітарызацыі і гулагізацыі ўсяго жыцця.
У 1930 годзе было арыштавана 86 чалавек, у тым ліку В. Ластоўскі, С. Некрашэвіч... Адна за адной фабрыкаваліся справы. На чале міфічнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» шчырым служакам таталітарнай сістэмы трэба было «паставіць» самага ўплывовага, самага аўтарытэтнага чалавека, каб справа атрымалася гучнай, эфектнай і адначасова сваімі маштабамі наводзіла жах на ўсіх астатніх. Выбар паў на Я. Купалу, які, паводле даносу тагачаснага сакратара ЦК КП(б)Б Гея, «з'яўляўся ідэйным цэнтрам наццэмаўскай контррэвалюцыі, што знайшло адлюстраванне і ў яго творчасці». Вярнуўшыся дадому пасля чарговага допыту, не даўшы магчымасці органам ДПУ справакаваць сябе, ён у лістападзе 1930 года зрабіў спробу самагубства.
Трагедыя Купалы засведчана ў перадсмяротным лісце да Чарвякова, старшыні ЦВК СССР і БССР, дзе ён піша пра свой выбар: «лепей смерць фізічная, чымся... палітычная». Лекары адратавалі паэта! Улады пакінулі яго ў спакоі: груган чакаў свайго часу...
Паэзія 30-х гадоў, асабліва так званы ляўкоўскі цыкл, — таксама сведчанне трагедыі Купалы — чалавека і творцы У той пракляты час, калі «крывёй напоўнілі поймы рэк», калі бурліла «адчаем слёз людскіх разводдзе», у паэзіі Купалы — «гармонік грае, грае», а «калгасніца маладая» жыве «весела, ані дбае». Толькі памыляюцца тыя гора-крытыкі, што лічаць вершы ляўкоўскага перыяду («Лён», «Хлопчык і лётчык», «Алеся», «Сыны») вершамі «слабымі». I ў гэтых вершах Я.Купала заставаўся душою нацыі, хоць не мог быць Прарокам нацыянальнага адраджэння. Але гэта не сведчанне Купалавай слабасці, а сведчанне сілы таталітарнай машыны. I папярэджанне ўсім нам, асабліва тым, хто спадзяецца, «што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды», вырашыць за нас нашы праблемы. Хай нам усім наказам стануць мудрыя словы песняра: «Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе».
У перыяд вайны паэт зноў «зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла». Яго палымяныя, таленавітыя публіцыстычныя артыкулы, яго вершы (верш «Беларускім партызанам» быў размножаны і скінуты над беларускімі лясамі як лістоўка) набліжалі святы Дзень Перамогі. Верай у перамогу дабра над злом прасякнуты верш «Зноў будзем шчасце мець і волю». Сам жа паэт не дажыў да светлых дзён шчасця і волі: 28 чэрвеня 1942 г. ён трагічна загінуў пры загадкавых абставінах у маскоўскай гасцініцы. Груган дачакаўся свайго часу...
Але ніхто не змог (і ніколі не зможа!) пазбавіць беларусаў іх несмяротнай душы. Ён быў і застаецца нашым Песняром, Прарокам нацыянальнага адраджэння —Уладаром беларускай песні.