Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Тарасова доля" (1)
У паэме "Тарасава доля" паэт выяуляе глыбокую любасць да братняга украiнскага народа i яго кабзара. У творы такога тыпу легка збiцца на просты пераказ бiяграфii, але з Купалам гэтага не здарылася. Вобраз Шаучэнкi арганiчна упiсваецца у гiсторыю украiнскага народа, яго культуру; ён падаецца як носьбiт нацыянальнай свядомасцi украiнцау.
У паэме Купала узнауляе самыя драматычныя эпiзоды бiяграфii прыгоннага хлапчука, надзеленага талентам мастака i паэта.
Жыцце i творчасць Тараса Шаучэнкi маюць адносiны да нашага краю, да Беларусi. Гэта адлюстравана у паэме Купалы. Як дваровы пана, Тарас спачатку жыу у Вiльнi, потым -- у Пецярбургу. Юнак бачыу вакол прыгожыя беларускiя лугi, лясы, крынiцы, а таксама бедныя хацiны, паднявольных людзей, -- як i на Украiне. Беларускага паэта цiкавiць не толькi сацыяльны лес Тараса-юнака, аднолькавы для усiх прыгонных, але i асабiстае яго жыцце. Аутар расказвае пра каханне юнака да прыгожай Аксаны, пра яго вернасць ёй i у вымушанай разлуцы.
Тры раздзелы паэмы прысвечаны песнi Тарасавай, бястрашнаму, непадкупнаму слову кабзара. Вялiкi духоуны скарб, якiм валодау юнак, ён шчодра аддавау народу, любай сваей Украiне.
Народ пачуу песню свайго кабзара i прыняу яе да сэрца. Тыя хто панавау, меу сiлу i уладу, вырашылi адабраць у яго гэты скарб, закаваць у кайданы песняра разам з яго песняй: Шаучэнку арыштоуваюць i ссылаюць у салдаты на дзесяць гадоу у Орскую крэпасць у Арэнбургу. Яшчэ адзiн шлях, "катаржны, нялегкi, вытаптаны горам", прайшоу паэт да месца сваей ссылкi. Там яму было строга забаронена пiсаць i маляваць. Вярнууся ён адтуль хворы, знясiлены, але не выракся песнi пра Украiну-мацi. Песня яго стала неад'емнай часткай духоунага жыцця Украiны, бясцэнным скарбам народа.
Першы i заключны раздзелы пераклiкаюцца: тут Купала славiць новую, вольную, Савецкую Украiну, у якой шануюць i паважаюць песню Тараса Шаучэнкi, што у цяжкiя часы прарочыла лепшы, шчаслiвейшы лес сваей бацькаушчыне.
Шчырую любоу да вялiкага сына Украiны i яго творчасцi, роднасць яго i сваей песнi Купала падкрэслiвае у "Тарасавай доле" выкарыстаннем прыемау i прынцыпау, уласцiвых стылю i паэтыцы Шаучэнкi. Асаблiва адчуваецца гэта у заключным раздзеле, напiсаным у стылi Шаучэнкавага "Заповiта".