Антыподы мікіты зносака i яго хаўруснікаў
У камедыі як сатырычным драматургічным жанры на першай пазіцыі аказваюцца заўсёды адмоўныя героі. Пра падобную неабходнасць пісаў славуты беларускі пісьменнік Кандрат Крапіва. Такі прыём вылучэння наперад таго, што ўвасабляе зло, выкарыстаў і Янка Купала. Ён выдатна паказаў Мікіту Зносака — недавярка і прыстасаванца, геніяльнага пярэваратня і непрактычнага і недалёкага пустадомка. Столькі сцэн цікавых і яркіх звязаны з яго выкрыццём! Каб іх не было (вучоба на аратара, парады маці, як сябе паводзіць з «важнымі асобамі», заляцанні да Насты Пабягунскай, пераапрананне ў новае адзенне з прыходам новых улад, арышт у фінале і інш.), твор і не стаўся б як сатырычны, выкрывальніцкі. Антыподы Зносака застаюцца ў ценю, падсвечваюць дзеянні і ўчынкі галоўнага героя, каменціруюць тыя ці іншыя сітуацыі, прымушаюць калежскага рэгістратара ўсё больш і болын самараскрывацца. Аднак і яны ў п'есе даволі арыгінальныя і непаўторныя.
Янка Здольнік шмат якімі рысамі падобны на Якіма Сароку з Купалавай «Паўлінкі»: абодва яны настаўнікі, абодва прагрэсіўна настроены (не выпадкова недавярак Зносак абзывае Янку «балынавіком», «правадыром басоты»). Да ўсяго Здольнік — свядомы беларус, які выразна адчувае, дзе ён жыве, якое імя носіць яго народ. I хоць ён не мае высокага звання і навуковай ступені, ды ведае значна болып пра Беларусь, чым Заходні і Усходні вучоныя. Крок за крокам абвяргае іх тэзісы пра тое, што няма беларускага народа, няма і Беларусі, а ёсць толькі яе «Усходнія крэсы» ды «Паўночна-заходні край». «... акупанты змяшалі яго з гразёй (...) ... граніц палітычных не маем, бо і палітыкі сваёй не маем — на чужой палітыцы пакуль што ездзім», — заўважае ён у гутарцы са сваімі адукаванымі апанентамі. Янка Здольнік, адчуваючы, што такіх, як Мікіта, на Беларусі вельмі многа, стараецца адкрыць і гэтаму бесхрыбетнаму чалавеку, хто ён такі, дзе нарадзіўся і вырас, чый хлеб спажывае. Ды той слухаць не хоча, а толькі сваё якоча. Калі ж той канчаткова выкрывае сябе, засведчвае сваё лаяльнае стаўленне да былога царскага праўлення,Янка прамаўляе сакраментальнае: «О так,так! Для вашага гонару падавай вам мацярынскі язык цароў, Мураўёвых-вешацеляў (...). Эх, русацяп вы, русацяп!». Гэты русацяп усё зрабіў бы на свой капыл, калі б дарваўся да ўлады: перамяшаў мовы і народы, устанавіў жорсткую ўладу і сядзеў бы сабе на троне на плячах іншых. Янка Здольнік увасабляе сумленную палову чалавецтва, якая не хоча скарацца абставінам, што вельмі хутка, вокаімгненна мяняюцца на акупіраванай Беларусі. Ён увесь у зацятым жаданні — працаваць не толькі ў горадзе, але і на вёсцы, асвечваць народ, выхоўваць яго нацыянальную свядомасць. Праўда, мы не бачым яго ў дзеянні, успрымаем яго толькі па яго словах, але і з слоў персанажа паўстае яго высокая сумленнасць, чалавечнасць, праніклівасць, вернасць прынцыпам агульначалавечых паводзінаў. Мне, напрыклад, запомнілася Здольнікава ацэнка сутнасці Мікіты Зносака, якую ён адкрывае яго маці: «Так, ваш рэгістратар быў вялікае нішто і застаўся вялікім нічым». «Вялікае нішто» — трапна і арыгінальна сказана. Здаецца, пасля гэтых слоў усё, што мы яшчэ гаворым у адрас Мікіты Зносака — прайдзісвета і пярэваратня, — лішняе. «Нішто», якое прэтэндуе на вялікасць — хіба гэта не праўда? Хіба не так можна акрэсліць філасофскую сутнасць галоўнага персанажа «Тутэйшых?» «Нішто» з дадаткам «вялікае» — усё роўна НІШТО, НУЛЬ. Час дзеяння для Янкі Здольніка і яго блізкіх яшчэ не прыйшоў: Радзіма ў агні, тут скрыжаваліся інтарэсы чужынцаў, размешчаныя вялікія арміі, няма як разгарнуцца. Ён у баку ад дзеяння. Але прыйдзе і яго час. Пазней, калі пачнецца будаўніцтва свабоднай, адроджанай да жыцця Беларусі пасля грамадзянскай вайны, у 20-я, поўныя надзей і спадзяванняў, летуценныя гады.
Алёнка — вясковая дзяўчына, вучаніца, а затым і жонка Янкі Здольніка — любіць свайго сябра-летуценніка, жыве яго марамі і спадзяваннямі. Яна ўсёй душой ненавідзіць Зносака і яго каманду. Спачувае Ганулі — маці, якая перажывае, што нарадзіла такога недацёпу, як Мікітка-рэгістратар. У фінале п'есы, разам з Янкам, яна едзе ў вёску абуджаць народ і ўзнімаць яго на будаўніцтва пакуль яшчэ не акрэсленага новага жыцця.
Думаю, што вялікае значэнне ў раскрыцці ідэйнага пафасу п'есы адыгрываюць постаці другарадных герояў з лагера Янкі Здольніка — бацькі Алёнкі вясковага селяніна Гарошкі і маці Мікіты Ганулі. Абое яны — не выпадковыя людзі на старонках твора, не бясстрасныя назіральнікі таго, што робіцца ў краіне і чым займаюцца, як жывуць іх дзеці і знаёмыя. Гарошка спавядаецца перад блізкімі пра трагедыю, якая спасцігла яго яшчэ пры цару, — смерць свайго сына Юркі — рабочага маскоўскай фабрыкі, які на мітынгах дабіваўся для сялян «зямлі і волі». 3 яго вуснаў маладыя людзі даведваюцца пра тое, як яшчэ пры цару казакі «на капусту людзей зрэзалі і на кашу з зямлёй змяшалі» за тое, што тыя не пакідалі адсуджаныя ў іх панам кавалкі зямлі з прыбудовамі, «загаспадараныя», як кажа паважны чалавек. Яго ацэнка драматычных падзей на Радзіме, у перыяд грамадзянскай вайны, вельмі вострая, праніклівая, хоць і сам герой пастаянна іранізуе, жартуе і з сваёй нялюдскай долі, і з цяжкой долі свайго народа. Ён пастаянна стараецца «падкузьміць», калупнуць і чужынцаў, і тых, хто ім, падобна Мікіту і яго хаўруснікам, услугоўвае. Калі Мікіта пытаецца ў яго пасля прыезду ў Мінск (адвозіў палякаў на захад, узяты абознікам), што ён у горадзе робіць, каго пасвіць, адказвае трапна і дасціпна: «А так, збіраўся пасвіць тутэйшых чынадралаў, але не ўспеў, — прыйшлося выганяць з Менску абскубантаў». Чытаем такое ці чуем са сцэны (бо спектакль зараз ставіцца перыядычна ў БДТ імя славутага песняра) і шчыра смяемся з тых, каму яны адрасаваны, здзіўляемся, які філосаф і пранізлівы выдумшчык звычайны вясковы чалавек. Сапраўды, акупанты — абскубанты, якія рабуюць край зваяваны, вывозяць усё, што можна вывезці. У вёсцы, дарэчы, слова «абскубаць» звязана з працоўнай дзейнасцю: звычайна людзі абскубаюць сцірты ці стагі сена, каб не матляліся сянінкі, каб добра сцякаў дождж і не прабіваў наскрозь тварэнне чалавечых рук. Востры іранічны сэнс укладвае Гарошка і ў слова «чынадралы», якое, як мянушку, прыклейве да тых, хто займае цёплыя пасады, больш дбае пра сябе, а не тых, каму абавязаны служыць. Мянушка гэтая адрасавана таксама Мікіту Зносаку — ганарліваму калежскаму рэгістратару.
Думка народная гучыць вельмі часта з вуснаў маці Мікіты Зносака, звычайнай вясковай кабеты Ганулі. Не выпадкова яна мае такое імя. Нават не магу нічым растлумачыць, чаму менавіта Ганнамі называюць сваіх выдатных гераінь-жанчын многія беларускія пісьменнікі. Так, у Коласа ў паэме «Сымон-музыка» каханка галоўнага героя Гануля. Яе абуджае ад сну сваёй ігрой на скрыпцы пясняр і вядзе за сабой па сцяжынах жыцця. У «Новай зямлі» гэтага ж выдатнага мастака слова Ганна — маці, добрая гаспадыня, рупіцца ля печы, па гаспадарцы, выхоўвае дзяцей у дабрыні і пачуцці справядлівасці, узаемнай павазе, раіць мужу Міхалу захоўваць сваю чалавечую годнасць і не вельмі шчыра давяраць гаспадарам жыцця. Ганна Чарнушка сталася гераіняй Мележавай «Палескай хронікі», сімвалам сапраўднай прыгажосці, адданасці каханню, прыхільніцай справядлівасці і літасці, увасабленнем Беларусі, як і яе папярэдніцы ў творах іншых пісьменнікаў, напісаных раней. Думаю, што паўтарэнне імя гераіні ў многіх мастацкіх палотнах — не простае супадзенне, не выпадковая з'ява: лепшыя рысы беларускі, жанчыны, маці, каханай звязвалі беларускія пісьменнікі (як, дарэчы, і Л.М.Талстой) менавіта з ім.
Гануля клапоціцца ў п'есе пра свайго сына-недавярка. Лагодна і светла называе яго «васільком у жыце», «Мікіткам», «шыкуе» закуску для гасцей. Ён яе крывіначка. Іначай яна не можа: сэрца маці не даруе ёй нялюдскія адносіны да свайго сыночка-галубочка. Калі чырвонаармейцы прыходзяць арыштоўваць яе сына-няўдаліцу за марадзёрства і супрацоўніцтва з палякамі, яна ласкава просіць за яго, каб злітаваліся, не змікіцілі яе Мікітку. Гэтахсама ветліва просіць за сына яна і нямецкую ўладу: «А мой жа паночак, а мой жа немчык! Не бяры ў мяне апошняга Мікітку ». Апошні Мікітка — для яе найраднейшы і найбліжэйшы чалавек. Да гонару старой жанчыны, яна здольная разгледзець нялюдскасць у паводзінах яе крывіначкі, узняцца на вышыню крытычных адносінаў да ўласцівых яму недахопаў. Запомніліся мне яе словы ў адрассына: «ні богу свечка, ні чорту качарга», «быўтампры вешалках і кур'ерам». Пра яго гасцей яна ў яго пытаецца: «Адкуль ты іх выкапаў?». У п'есе мы бачым, што МАЦІ ПЕРАЖЫВАЕ за сына, стараецца схаваць перажыванні жартаўлівымі адносінамі, з'едлівымі словамі. А мы адчуваем, што душа яе баліць. Таму сцэны, звязаныя з Гануляй, трагікамічныя. I ў цэлым п'есу я назвала б трагікамедыяй. Ды і сам пісьменнік назваў яе «трагічна-смяшлівымі сцэнамі» і такім чынам вызначыў яе жанравую адметнасць. У далейшым Андрэй Макаёнак стане сапраўдным майстрам трагікамедыйных твораў, прадоўжыць традыцыі Ку палы ў адлюстраванні праз смех і пры дапамозе смеху драматычных сцэн і эпізодаў чалавечага жыцця.
Нашы вывады і назіранні зводзяцца да наступнага. П'еса Янкі Купалы «Тутэйшыя» пісалася ў трывожны для Беларусі час: адбывалася станаўленне рэспублікі, залечваліся нанесеныя вай.ной і рэвалюцыйнымі падзеямі раны. Пясняр трывожыўся пра маральны стан грамадства, лёс нацыі, страсна перажываў манкурцтва і здрадніцтва малых і вялікіх Зносакаў, клапаціўся, каб людзі не адцураліся роднага, не здрадзілі традыцыям бацькоў, дзядоў і прадзедаў. У вобразах апанентаў Мікіты Зносака ён і раскрыў свой патрыятычны погляд не толькі на эпоху грамадзянскай вайны, але і на эпоху дзяржаўнага будаўніцтва свабоднай Беларусі.