Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Іван Мележ пра даваеннае жыццё
Іван Мележ пра даваеннае жыццё
Івану Мележу належыць значнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры 20 стагоддзя. Будучы сынам свайго часу, пісьменнікам-франтавіком, што на свае вочы бачыў трагедыю вайны і апісаў яе ў «Першай кнізе», ён не мог пераадолець яго ўплыў канчаткова, узняцца да разумения самых глыбокіх прычын народнай трагедыі. Аднак дзякуючы яму мы спасцігаем суровую праўду 20 стагоддзя, тыя дэфармацыі ў грамадскім жыцці, якія прывялі да сённяшняга стану разбурэння асноў эканомікі, маральных выдаткаў і стратаў.
Я хачу падзяліцца толькі некаторымі думкамі пра тое, як я разумею пазіцыю пісьменніка — аўтара раманаў «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы». Паўтараю: я пішу пра пазіцыю самога пісьменніка, пра яго адносіны да таго, што рабілася ў даваенны час. З гістарычных, дакументальных крыніц мы ўжо ведаем, што менавіта да вайны склалася ў нашай краіне сталінская дыктатура, таталітарная сістэма кіравання. Як жа вялікі майстар ацэньваў ранейшы час з пазіцый яго дня, калі адкрылася суровая праўда пасля XX з'езда КПСС на культ асобы, сталінізм, ва ўсёй маштабнасці перад народам прадсталі акты злачынства і беззаконнасці, адкрыліся вынікі масавых рэпрэсій супроць ні ў чым не вінаватых людзей?
Іван Мележ прайшоў школу савецкага выхавання ў адданасці высокім ідэалам камунізму, светлай будучыні. Пасля школы, не прыняты адразу ў ІФЛІ (Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры) ён працаваў інструктарам райкома камсамола ў Хойніках. А затым была суровая вайна, усясветная калатнеча. Было жаданне выжыць, уцалець, каб зноў жа змагацца за лепшае жыццё. Пра той час будучы пісьменнік выказваўся як пра час выпрабаванняў для не аднаго пакалення, адзначаў, што ён і яго равеснікі, — як лаза, якая вытрымлівае жорсткія павевы ветру, зноў выпрамляецца, супроцьстаіць невыносным трагедыям. На вайне было расчараванне не ўсістэме, не ў ладзе жыцця, аўтым, што знаходзіліся і тады прайдзісветы, якія ў самых суровых абставінах адступлення арміі смачна елі і шлі, захавалі свежасць і маладосць. Пісьменнік расказаў пра іх у дакументальных запісках сваёй «Першай кнігі».
Пазней Пімен Панчанка скажа пра апісаных Мележам людзей лаканічна і недвухсэнсоўна: «Прайдзісветы і тарбахваты карыстаюцца дабратой». А сам пісьменнік, відаць, на ўсё наступнае жыццё захавае пачуццё недаверу да агульных лозунгаў і заклікаў, паспрабуе даць крытычную ацэнку таго, што рабілася ў нашай краіне і ў даваенны час.
Ужо з назваў пісьменнікавых раманаў — «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань», атаксама наступных за імі — «За асакою бераг» і «Праўда вясны» — відаць, што іх аўтар у цэлым прымаў даваенную рэчаіснасць. Нездарма апошні раман, што захаваўся ў накідах, называецца сімвалічна — «Праўда вясны». Праўда вясны — гэта праўда падзей, звязаных з калектывізацыяй, з пераходам на новыя формы гаспадарання, з пошукам новых ідэалаў. У іх пісьменнік, канешне ж, верыў. Ды разам з тым ён разумеў, што новыя ідэалы сцвярджаюцца не па-людску, жорсткімі адміністрацыйнымі метадамі. Дарога да гэтых ідэалаў, па Мележу, пралягае праз розныя «подыхі навальніцы», «завеі», «снежні». Пралягае яна і праз вострую асаку. Ёсць такая цвёрдая і рэзкая трава, якую, скошаную і высушаную, нават сырую, не ядуць каровы. Бачыце, колькі перашкодаў на шляху да «праўды вясны» ўбачыў мастак! Хіба падобнае бачанне не сведчыць пра агульны гуманістычны погляд яго на рэчаіснасць? Канешне, сведчыць. Ды яшчэ як. Мележ адчуў, як нялёгка было будаваць на зямлі дзклараванае справядлівае грамадства. Яму было ледзь не фізічна балюча бачыць і ўсведамляць вынікі жорсткай палітыкі кіраўнікоў. Але зноў звернемся да нашага зыходнага тэзіса: да асуджэння таталітарнай сістэмы сталінскага гатунку ў цэлым класік нашай нацыянальнай літаратуры не змог узняцца.
Паводле падобнага зыходнага тэзісу мы прыходзім і да больш канкрэтных вывадаў пра тое, што прымаў і што абвяргаў Іван Мележ у сваіх творах з «Палескай хронікі».
Па-першае, ён асуджае жорсткасць у адносінах да людзей у працэсе калектывізацыі. У сувязі з гэтым характэрныя паводзіны сакратара Юравіцкага райкома партыі Башлыкова ў адносінах да Васіля Дзятла, падобных да яго сялян-палешукоў, якія не кідаюцца адразу ўступаць у калгасы, а хочуць агледзецца, убачыць на свае вочы поспехі і дасягненні новага гаспадарання на зямлі. А кіраўніку карціць як мага хутчэй выканаць дзяржаўную дырэктыву, усіх скалектывіць. Ён не прызнае праўду Васіля Дзятла і яго правы на самастойнае прыняцце рашэння. Таму ж так баліць: «Аддай зямельку сваю, якая яна ні ёсць, але на якой ты цар-валадар», «Аддай за добрыя словы, за абяцанкі! Аддай за нішто!». Яму не баліць, як гэтаму спрадвечнаму працаўніку, за парэзаную, падыскаваную і пашкуматаную палоску засеянай Васілёвай зямлі! Ён не адчувае болю сялян, калі тыя аддаюць у калгас нажытыя не за адзін год рэчы, сваіх дарагіх конікаў, каровак. Не поўніцца падобнымі перажываннямі і сэрца куранёўскага актывіста, першага старшыні мясцовага калгаса няўрымслівага Міканора. Той, калі перамерваюць і адразаюць у сялян зямлю, калісьці намераную ім савецкай уладай, адчувае сябе, як на перадавой, радасна і весела, і пазней прыходзіць на адмеранае пад калгас поле, як на перадавую пазіцыю, дзе толькі што адбыўся рашучы бой «з саламянымі стрэхамі» і сялянскай несвядомасцю: «Ён глядзеў ужо на поле не як на звычайнае поле, а як на нейкую пазіцыю, адваяваную ў тых, хто несумленна захапіў яе, хто думаў утрымацца на дарозе». Гэтаксама не разумее сялянскую праўду, праўду гаспадароў на зямлі і Дубадзел — злавесная і змрочная постаць у раманах Мележа. «Крывароты» — такую мянушку далі яму людзі. А народ рэдка калі памыляецца. У Крываротага пагардлівыя адосіны да аднавяекоўцаў выяўляюцца праз адпаведную ўсмешку.
Іван Мележ асуджае таксама культ асобы Сталіна, што было ў духу пачатку 60-х гадоў, на прыкладзе лёсаў і паэта Алеся Маёвага, і самога старшыні райвыканкома ў Юравічах Апейкі, якога выкдючаюць з партыі за «мяккацеласць». Асуджае ён і народжаныя драматычнымі грамадскімі падзеямі выдаткі маральнага плана. Так, напрыклад, новыя ідэалы адным (беднякам) нясуць пэўнае заспакаенне, другіх (стары Глушак, Нібыта-Ігнат) робяць злоснымі, упартымі і ў сваім недаверы і супроцьстаянні таму, што робіцца ў дзяржаве. Пад уплывам жорсткіх падзей распадаецца Глушакова сям'я, як зацкаваны воўк, блішчыць вачыма на агітатараў за новае Яўхім і пытаецца-крычыць — «А нам куды?»; а Сцяпан, брат яго, доўга не можа атрымаць дазвол будаваць новае жыццё разам з іншымі, бо кулацкі сын.
Іван Мележ паэтызуе першыя крокі калектывізацыі ў рамане «Подых навальніцы», калі расказвае, з якім замілаваннем даглядаюць абагуленую жывёлу даяркі ды конюхі. I паралельна з гэтым не менш паэтызуе перажыванні людзей, што пазбаўляюцца свайго роднага, спрадвечна ім належачага. Вось у падобным падыходзе і заключаецца праўдзівасць і гуманізм яго пазіцыі. Пісьменнік змог задаволіць і ўладу, якая ў савецкія часы адстойвала «праўду» сталінскай калектывізацыі, і выказаць сваю, не меншую праўду пра народную трагедыю, бяду, што нечакана абрынулася на галовы людзей. А людзі ж збіраліся гаспадарыць на падараванай ім уладамі зямлі, паспелі прыстасавацца да новага.
Падводзячы вывады сказанага, хочацца адзначыць, што, як сын свайго часу, Мележ не змог пераступіць праз яго патрабаванні, узняцца на вышыню асуджэння сацыяльных эксперыментаў над селянінам. Але ён змог выказаць боль народа, выкрыць навальніцы ды завеі, што сабраліся над людзьмі, зазірнуць у будучыню, папярэдзіць новы, яшчэ больш смелы погляд на даваенныя падзеі. Той погляд, што ўвасобіўся ў творах Васіля Быкава «Знак бяды», «Аблава» і «Сцюжа». А гэта стаўся погляд непрымірымага стаўлення да сталінскай палітыкі генацыду супроць невінаватага і шматпакутнага народа. Пад канец прывяду чатыры свае радкі пра час, які я разумею як час злавесны і бязлітасны:
Вадой спрадвеку жывіцца зямля,
I ажывае ад вады ралля.
А там, дзе кроў нявінная пральецца,
Ніколі чыстая крыніца не заб'ецца.