Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Драма Васіля Дзятла (1)
Драма Васіля Дзятла (1)
Свайго ўжэ не ары! Сваім ужэ
не распараджайся! (...) Кажны
прьіходзіідь, кажны камандуе,
каму ахвота! Кажны—уласць над табой!
Васіль Дзяцел
Іван Мележ у «Палескай хроніцы», як і некалі Якуб Колас у «Новай зямлі», а за ім і Кузьма Чорны ў многіх незакончаных раманах і аповесцях заступіўся за селяніна, за яго мару прыдбаць зямлю і тым самым выблытацца з путаў трагедыйных абставінаў, вырашыць усе складаныя жыццёвыя праблемы разам. Помнім, як цяжка развітваўся з жыццём малады яшчэ па ўзросце ляснік-арандатар Міхал у Коласавым творы. Ды нават перад смерцю ён не забываецца на сваю мару пра набыццё зямлі, просіць-моліць брата Антося давесці пачатую справу да канца і купіць зямлю. А колькі намаганняў каштавала Адаму Блецьку расчыстка ляда ў панскім лесе, на няўдобіцы, колькі жылаў парваў ён на кавалку зямлі, якую хацеў мець за сваю! I не прынесла, аднак, яму шчасця гэтая зямля. Не спраўдзіліся надзеі.
Гістарычна так склалася, што беларускі селянін, заціснуты з усіх бакоў лясамі ды балотамі, ніколі не меў зямлі ўволю, вечна шукаў, як надтачыць свой вузенькі шнурок. Было, што кіраваўся ў далёкія вандроўкі, у чужыя землі — у Сібір, Амерыку, Аўстралію, шукаючы сваёй зямлі, свайго шчасця.
Васіль Дзяцел жыве ў савецкі час, за «народнай» уладай. Гэта ўлада абвяшчала ў першых дэкрэтах сваіх: «Зямлю — сялянам». Малазямельнік, бязбацькавіч, ён хоча стаць гаспадаром, працаваць з цямна і да цямна, высільвацца, абы толькі стаць гаспадаром, цешыцца сакавітай зялёнай рунню, затым — туга налітымі каласамі, каб пасля зжаць, абмалаціць іх і ўбачыць спечаны пульхны бохан хлеба на стале. У яго ёсць жаданне працаваць. Але спачатку няма зямлі. I таму ў рамане «Людзі на балоце» ён адважваецца нават на беззаконны акт — арэ Карчову зямлю ля цагельні. Думка яго наконт падобнага ўчынку цвярозая і простая: чаму тыя багацеі могуць мець вялізны пляц зямлі, а ён, бядняк, не можа. Савецкая ўлада падтрымлівае такіх, як ён, а не заможнікаў. I гэты ўчынак стаў пачаткам драмы Васіля: прага зямлі ператварылася ў хцівасць, у жаданне любымі спосабамі яе займець. Нават цаной здрады каханай. Той палескай кветцы, квітнеючай пад акном рабіне — Ганне Чарнушцы. Ажаніўшыся з нялюбай таўстухай Маняй, за якой далі ў пасаг кавалак зямлі, Васіль не можа кінуць усё, сям'ю, дваіх дзетак, і, галоўнае, тую зямлю, што прыдбаў разам з Маняй. Зямля аказалася ланцугамі на яго волі, ператварыла яго ў свайго роду раба. Пазбаўлены разважаць шырока і па-чалавечы шчыра, герой гасіць у сабе рамаытычныя памкненні да ўнутранай свабоды, новыя, кволыя пакуль што парасткі пачуцця да былой каханай. Іх таямнічыя сустрэчы, якія маглі перарасці ў сапраўдны бунт супроць цёмных і змрочных абставінаў, хутка прыпыняюцца. Мне запалі ў памяць словы з унутранага маналога героя на гэты конт... Пасля прачысткі мазгоў, што зрабілі яму блізкія, Васіль уцякае з дому, на ўлонне прыроды. Застаецца сам-насам з полем, балотам, узлескам. Яму не хочацца глядзець на куранёўскія хаты. Ён не заўважвае, што ступае проста па балотнай твані. Расчараваны, узважвае, думае пра тое, як быць са сваім каханнем. Узважваў, ці ўсё кінуць, ці гаспадарыць, пільнавацца сям'і, рупіцца з крывавай ранай у сэрцы. Пісьменнік выдатна паказаў драму душы Васіля Дзятла, які не можа разарваць сіло трагедыйных абставінаў, кідаецца з вугла ў вугал, як загнаны звер: «Ён нібы спрачаўся з сабою. Ледзь не ўвесь час, ледзь цверазеў ён, лезла да яго, гняло разуменне нейкай неправамернасці, недазволенасці гэтага шчасця. (...) «Ганна па душы?! Мала, што па душы! Мала што хочацца! Прайшла пара, калі рабіў, як хацелася! Не хлопец ужэ! Чалавек сталы, як гаспадар! Дык і рабі — як сталы, як гаспадар!..» Так драма беззямелля нарадзіла драму страчанага кахання, драму вызначэння маральных крытэрыяў вышэйшага, чым матэрыяльны дабрабыт, кошту.
Такога Васіля Дзятла — нерашучага ў прыняцці адказных рашэнняў, няздольнага пастаяць за сваё каханне, за права быць шчаслівым я не прымаю. Замест таго, каб падтрымаць Ганну, ён дапамагае ёй канчаткова зняверыцца ў тым, што ёсць не толькі зямля, дабрабыт, грошы і дастатак, а і нешта больш высокае і каштоўнае: маральна-эстэтычныя каштоўнасці, святыя чалавечыя пачуцці. Як прыняць яго такога? Гэта значыць, забыцца на выпрацаваны стагоддзямі людскі вопыт, адступіцца ад традыцый вясковага жыцця. Зрабіць гэта нельга. А таму, яшчэ раз кажу, я не прымаю такую меркантыльную лінію паводзінаў героя.
I разам з тым Васілю страшэнна цяжка, калі ён бачыць, што яму не даюць працаваць спакойна на такой вялікай цаной набытай зямлі. Ён пастаянна нервуецца пры кожнай чарговай сустрэчы з суседам Міканорам — першым куранёўскім старшынёй калгаса. Злуецца, калі той, пры выпадку, спачатку іранічна, а потым злосна пытаецца, калі запішацца ў калгас упарты «нехацімец» (так у свой час называлі людзей, якія не жадалі ісці ў калгасы, пра гэта піша ў сваім рамане «Вязьмо» папярэднік Мележа па тэме жыцця вёскі на пераломным этапе М.Зарэцкі). З вялікім душэўным хваляваннем, спачуваючы ўпартаму і невясёламу Дзятліку, калі той разважае, як цяжка жыць на свеце такому гаспадару, як ён, як нялёгка дастаецца скарб, што дорыць зямля. I далейшая літаратура, што створыцца ў 80—90-я гады, будзе пісаць пра вечны клопат селяніна аб гаспадарцы, аб засеянай палосцы жыта, аб хлебе, кошт якога на стале надзвычай высокі. Як цяпер, чую голас Васіля. I нават не голас, лямант растрывожанай душы: «Канешне, без дабра свайго — не чалавек. Канешне, гаспадарка — ето гаспадарка, аснова. Е аснова — і ты е. Берагці ўсё, канешне, трэба. I каня, і хлявок, і хату, і зямлю. Нашаму брату, гаротніку, не легко ето нажываецца». Герой і дакарае сябе, і бічуе зрабіць нічога не можа: ніяк не адарвецца ад усяго спрадвечнага і не павернецца да светлага, адроджанага кахання. Не дае спакою Ганна. Але... яшчэ больш не дае спакою родная зямелька, над якой (чуе сэрцам сейбіт) навісла пагроза, якую могуць перадаць у іншыя, не такія ахвочыя да працы рукі, як яго. Як можна судзіць героя бязлітасным і жорсткім судом у сцэне абароны ім свайго надзелу ад перамершчыкаў? Хіба ён вінаваты, што так упарта, зацята не саступае сваю баразну начальству і нават уступав ў канфлікт з уладай? Ці не вінаватая сама ўлада, якая прынесла яму такі вялікі, балючы клопат, нечакана ўздумала паставіць яго, заўзятага працаўніка, сейбіта, у адзін рад з гультаямі і багацеямі, прымусіць выконваць інструкцыі зверху, падпарадкоўвацца іншым нават у вядзенні спрадвечных заняткаў? Ступень віны Дзятла ў сцэне перадзелу зямлі мінімальная: ён вымушаны быў канфліктаваць з уладай у асобе Міканора, бо бараніў сваю зямлю, бо адчуваў, што іншага выйсця няма, што ніхто яго не падтрымае вышэй. Сапраўды, па ходу сюжэта рамана «Подых навальніцы» мы даведваемся, што спробы пакутніка-хлебароба ў яго імкненні даказаць сваё права выбару паміж вядзеннем аднаасобнай гаспадаркі і працай у калгасах закончыліся няўдачай, захлынуліся ў Юравічах. Сэрца шчыміць, калі чытаю радкі, прысвечаныя апісанню супроцьстаяння Васіля і Міканора ў час «перарэзкі» зямлі (так гаварылі палешукі пра чарговае мерапрыемства савецкай улады). Ён, як і Яўхім Карчак, аказваецца адзінокі. Яго крык душы нікім з кіраўнікоў не пачуты. Пачуты хіба толькі такімі ж, як ён, гаротнікамі. Ды тыя, як мышы, маўчаць, баяцца ўлады. Баяцца сілы. Мне запалі ў памяць некалькі радкоў з гэтай цэнтральнай для раскрыцця ідэйнага пафасу «Палескай хронікі» сцэны: «— Зямля народная, — прамовіў Міканор. У голасе яго пачулася зноў помслівая злараднасць.
— Мая!!!
Васіль аж задрыжаў. Ад крыку, ад упартасці. Ён чуў, што сіла такі на Міканоравым баку, што надзеі ў яго, Васіля, амаль ніякай,што,мабыць, не даб'ецца нічога. Але гэта цяпер не толькі не кволіла, а дзіўна ўздымала адвагу. Зямля, якую ён любіў і раней, цяпер была яму даражэй, як калі-небудзь. Даражэй за ўсё, за сябе самога. Даражэй асабліва таму, што ён чуў — от-от яна сыдзе з-пад яго ног. Ужо сыходзіць. Ён цяпер гатоў быў для яе на ўсё». Прыведзеная цытата задоўгая. Яе цяжка запомніць. Аднак мне яна запомнілася. Магчыма, таму, што адчула святы боль героя, паставіла сябе на яго месца. У гэтай сцэне Васіль рашучы і мужны, бо за спінай яго галосіць-моліцца, просіць не аддаваць яе на здзек дарагая зямелька. I хай сабе Васілёвага крыку не пачулі начальнікі, хай пагардліва абышлі яго перамершчыкі. Хай калгаснае жыццё, радасць ад з'яднання людзей у адзін калектыў, ад сумеснай працы заб'е у Куранях светлай крыніцай (Іван Мележ паэтызуе і завіханні жанчын у абагуленым кароўніку, і сам працэс догляду коней таксама ў агульнай канюшні, і нават працэс раздачы малака па сем'ях у адпаведнасці з «едакамі» і пад кантролем самога старшыні калгаса Міканора), усё роўна ў маёй свядомасці будзе стаяць цэласнай і непарушнай карцінай сцэна пратэсту селяніна супроць гвалту над яго полем, над яго воляй.
Мне дарагія погляды хлебароба на зямлю як на жывую істоту, якая аддае, колькі можа, тым, хто яе няньчыць і песціць, нібы дзіця, хто шануе і беражэ кожную пясчынку, сагравае сваім цёплым дыханнем кожны каласочак, парастак на раллі. Менавіта такім пяшчотным і добрым гаспадаром быў Васіль Дзяцел. Таму і не магу прызнаць за ім ні палітычнай (яго палітыка — шанаваць і берагчы роднае поле), ні ідэалагічнай (які ён вораг савецкай улады, што некалі надзяліла яго зямлёй, ён адно толькі не разумев, чаму гэтая ўлада зноў адбірае ранейшы свой дарунак), ні маральнай віны перад грамадствам. Хіба вінаваты ён у тым, што вырашыў працаваць самастойна, нацешыцца набыткамі свае асабістае працы? Вядома, не вінаваты. Яго віна — перад Каханнем, любай Ганнай Чарнушкай, якую не змог адстаяць, абараніць, зберагчы. Што ж, мой любімы герой спраўдзіў пазней напісаны Піменам Панчанкам радок, які можна ўзяць эпіграфам да апісання яго чалавечага лёсу: «Жыццё — з любові, працы і пакут». Як спраўдзіў і другі, што ідзе следам за прыведзеным і адрасаваны не толькі яму, але і нам: «Адновім чалавечую іх вартасць».
Адновім! Бясспрэчна, адновім! Бо мы — дужыя духам, вечныя.