Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Майстэрства Івана Мележа-псіхолага
Майстэрства Івана Мележа-псіхолага
Важнае месца ў творчай спадчыне І.Мележа належыць «Палескай хроніцы» — твору, які з'яўляецца сыноўнім абавязкам пісьменніка бацькоўскай зямлі, роднаму народу.
З першых старонак твора перад чытачом паўстае невялічкая, нічым асабліва непрыкметная вёска Курані, быццам асобная дзяржава. «Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаваў за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп'істая дрыгва ды моклі панурыя лясы. Вёска тулілася ля берага вострава — платы агародаў дзе-нідзе забягалі на куп'ё ўзбалотка, з другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле. Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі...»
У «Палескай хроніцы» пісьменнік па-майстэрску тонка стварыў яркія народныя характары, зусім непадобныя адзін на другі. Жыхары Куранёў — самабытныя палітыкі і філосафы, як Андрэй Руды і Нібыто-Ігнат, неўгамонныя жартаўнікі, як Хоня, самадзейныя паэты, якія літаральна да кожнага жыццёвага выпадку падбяруць трапнае выслоўе і нават рыфму, як Сарока. Героі твора маюць свой воблік: лясны, зацяты, як звер, Хрол, вечна п'яны ляснік Міця, прамы, як аршын, бясстрашны міліцыянер Шабета, хітраваты гандляр Нохім, дурнаваты Бугай, маўклівы цяжкадум Пракоп.
Іван Мележ паказвае ў творы багацце духоўных магчымасцей сваіх герояў. Гэта датычыцца перш за ўсё Васіля і Ганны.
У характары Васіля над усім пераважае турботная заклапочанасць. У Ганне пульсуе нястрыманая энергія і радасць. «Далучыўшы карову да статка, дзяўчына з дубцом подбегам вярнулася ў хату, але не выпаўз яшчэ статак з вуліцы, як яна ўжо з драўляным вядром у руцэ паявілася зноў на двары. Яна падышла да зруба калодзежа, які другім бокам выходзіў на суседні двор, бразнула, начапіла дужку вядра на крук вочапа. Журавель варухнуўся, падаўся вочапам да вады, задаволена, радасна зарыпеў».
Жыццё герояў пісьменнік паказвае знутры. Шмат увагі надае паказу асабістых, інтымных, сямейных адносін. Чытаючы твор, міжволі звяртаеш увагу на драматызм і напружанне народнага жыцця. Вось, напрыклад, апісанне вячэры ў сям'і Чарнушкаў: «...Цяпер было чуваць толькі дружнае, працавітае сёрбанне, трэск і шыпенне смаляка, ад якога ў хату ішоў пах дыму і смалы, што перамешваўся з пахам грыбнога баршчу. Святло ад прыпечка не магло тут ніяк саўладаць з чырванаватым прыцемкам, які то крыху слабеў, адступаў, то зноў насоўваўся так, што трэба было напружваць вочы, каб бачыць, што бярэш у місцы, што ў ложцы нясеш». Сялянскае жыццё — гэта знясіленая праца, пастаянны клопат за выжыванне.
Надзвычай псіхалагічна, тонка і дакладна стварае I. Мележ вобраз Башлыкова — аднаго з кіраўнікоў тагачаснай улады, арганізатара калектывізацыі. Ён не жадае вывучаць рэальнае жыццё. Яму зручна лічыць сябе чалавекам вышэйшага гатунку. Такім яго зрабіла сістэма павярхоўнага выхавання: месячныя курсы, лекцыі, даклады, газеты.
Праводзячы калектывізацыю, Башлыкоў нават не ведае становішча ў раёне. Ён не імкнецца дакапацца да прычыны незгаворлівасці сялян, распаду калгасаў. Ён не ведае, што неабходна зрабіць, каб умацаваць калгасы эканамічна, як іх забяспечыць тэхнікай, наладзіць улік, спыніць разбазарванне грамадскай маёмасці. Да парадаў Алейкі ён таксама застаўся глухі. У яго ёсць універсальны сродак: пагрозы і рэпрэсіі.
І.Мележ па-майстэрску спалучае ўнутраныя і знешнія формы характарыстыкі герояў. У Куранях загаварылі пра перадзел зямлі. Гэта вельмі ўстрывожыла Халімона Глушака. «Ціхі, лагодны, востры позіркам і слыхам, снаваў ён у дзіравым кажушку па сяле, прыліпаў да людскіх купак, прыслухоўваўся». Знешнія дзеянні, партрэтныя дэталі, мова выяўляюць узровень духоўнага багацця мележаўскіх персанажаў. Па-мастацку тонка, з майстэрствам дасканалага псіхалагічнага аналізу пісьменнік стварыў вобразы сваіх землякоў, сцвердзіўшы думку, што палешукі — людзі вольныя, працалюбівыя, жыццёва мудрыя, незалежныя, маюць высокае пачуццё асабістай годнасці.