Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Майстэрства Мележа-раманіста
Майстэрства Мележа-раманіста
Цяжка пісаць на тэму пра майстэрства пісьменніка ўвогуле. А тым больш — раманіста. Бяруся за гэтую тэму і думаю: «А ці скажу што новае, параўнальна з напісаньш у падручніку, у кніжцы пра творчасць гэтага пісьменніка, напісанай не так даўно У.Гніламёдавым?» Ды калі і не скажу, то паспрабую, бо не хочацца пісаць на традыцыйныя тэмы пра любоў масткоў да роднага краю, пра вобразы герояў. У любым мастацкім творы, на маю думку, можна пісаць на актуальныя тэмы, паспяваць за часам, як пра гэта гаварылася вельмі часта ў застойныя гады. Але далёка не кожны твор чытаеш з вялікім задавальненнем: бедная мова, даўно вядомыя героі, толькі выступаюць пад іншымі імёнамі, бясколерныя дыялогі, адсутнасць заглыблення ў чалавечую духоўнасць. Рэдка ў якіх творах заіскрыцца, запалае мастацкая дэталь, накшталт тых, што запаланілі Мележавы раманы...
Можа, з гэтага, апошняга, і пачну сваё сачыненне... Ганна Чарнушка ў нялюбым доме, з нялюбымі людзьмі. Адзіная для яе радасць — дачушка Верачка. Сенакос. Трэба ехаць працаваць. I дзве мастацкія дэталі выкарыстоўвае. аўтар, каб паказаць радасць маці, што раніца наступіла светлая і вясёлая, што малеча спіць у калысцы. Першая дэталь: калі маладая маці туліла сваю чарнявую галаву да дзяўчынкі, на ёй, якраз на пасме валасоў, «паблісквала сонца». Другая дэталь: «калі дарога станавілася няроўнай, брала на рукі калыску і трымала, пакуль калёсы зноў не пачыналі каціцца мякка...». Пісьменнік стварае светлую і радасную карціну (нібы сам бог пасылае сонечныя промні на галаву Маці), падкрэслівае чуласць і мяккасць натуры Ганны, для якой найдарожшая яе малеча, яе крывінка. I далей, ужо на сенакосе, маці будзе клапаціцца пра сваё дзіця, непакоіцца, што выявіцца ў яе манеры рухацца да градкі, дзе вісіць калыска («Сярод шалёнага гону Ганна похапкам адбегла ад іншых, кінулася к дубку»). Якія незвычайныя, «балючыя» дзеянні маладой маці! Якая ўся знерваваная яна! Як жывую, ужо нябожчыцу, у невялічкай труне на калёсах, падтрымлівае яна сваю Верачку і хвалюецца за яе: «і ў Ганны аж пахаладзела ў грудзях, калі ўхапіла, падтрымала Верачку: каб трохі — упала б, пабілася б балюча дачушка!». Якая магутная мастацкая дэталь ізноў! Як працуе яна на страшэнную праўду: дзіцяці ўжо няма, але яно ёсць, жывое, ценькае, светлае ў матчынай душы. Маці нават не можа даўмецца, што адбылося на самай справе, многае робіць, як у «беспамяці».
Мастацкай дэталлю можна лічыць і сімвалічныя загалоўкі чатырох, нават усіх пяці раманаў пісьменніка. Але яны падыходзяць больш да вызначэння сімвала, якое нам давалася ў школе. Таму падрабязна не буду на іх спыняцца. Але думаю, што нават назва травы — асака, згадванне завеяў, навальніцы, вясны маюць кошт паўнакроўных мастацкіх дэталяў, азначаюць цяжкі і пакручасты рух людзей да новай праўды, праз шматлікія перашкоды і страты.
Акрамя майстэрскага валодання мастацкай дэталлю, Мележ выдатна валодае роднай мовай. Жыве ён па Палессі, дзе захавалася жывая беларуская мова, якая часткова ўвабрала ў сябе і рэгіянальную, блізкую да ўкраінскай лексіку. Таму не мог абысціся пісьменнік без яе, не хацеў ісці супроць «праўды абставін». Праўда абставін — гэта і пластычнае апісанне прыроды. I не толькі вясковай раніцы, пра якую абавязкова нам гавораць у школе настаўнікі. Вось апісанне балота, якім ідзе Васіль пасля сваркі з бацькамі з-за Ганны, любоў да якой успыхнула зноў, у панылым настроі: «Пачыналася мокрае балота, парослая алешынамі, куршынамі, лазою куп'істая дрыгва; з усіх бакоў аднастайна, паныла абступалі голыя, хмурныя дрэвы». Сапраўды, калі ўважліва прыгледзецца, дык на нізкай, балоцістай мясцовасці растуць «голыя, хмурныя дрэвы». Акрамя гэтага, яны ўсе нейкія аднайстайныя, нізкарослыя, адно на адно настолькі падобныя, што можна лёгка заблудзіцца, закруціцца на адным і тым жа месцы. Як бачым, усё тут праўдзіва ў гэтым маленечкім кавалачку тэксту. Як праўдзіва і ў іншых частках рамана.
Праўдай абставін народжаны і слаўныя Мележавы партрэты. Асабліва ўдалыя партрэты Ганны Чарнушкі (разгорнутае параўнанне знешнасці любімай гераіні пісьменніка з прыгажуняй-рабінай, што вырасла каля Чарнушкавых вокнаў). Ганна прыгожая не толькі вясёлая і радасная, але і ў мацярынскім горы, у трывозе і клопатах. Яна прыгожая і ў драматычным каханні да Васіля, і ў сцэнах варожага і зацятага супроцьстаяння Яўхіму, які ашалеў ад злосці на яе, амаль кожную ноч тузае яе, ломіць ёй рукі, б'е смяротным боем. Яна гатовая ахвяраваць сабой у імя страчанага і на якую адну-другую хвілінку украдзенага ад Мані-таўстухі чужога шчасця. Аднак не менш праўдзівымі атрымаліся і партрэты іншых герояў,нават другарадных. У знешнасці кожнага з іх вылучаецца нейкая дэталь. Як і ў рэальным жыцці, якое рэдка дапускае поўнасцю адпаведную (ідэнтычную па-замежнаму) знешнасць. Вось Хадоська, Ганніна сяброўка, пасля перанесенай хваробы, падужэлая, прыгожая: «Харошая яна сабою стала, красуня-канапляначка! Невялічкая, «акуратная», як казаў Хоня, яна яшчэ пакруглела, здаецца, уся налілася дужасцю».
Але не меншай праўдзе адпавядае літаральна кожнае апісанне і дыялог ці маналог герояў, літаральна кожная сцэнка: як людзі працуюць і снедаюць, сустракаюцца раніцай ля студні ці ўвечары каля прыціхлых хат, як кахаюцца і сварацца. Мележ найменшыя драбніцы прымушае свяціцца і пералівацца фарбамі, то змрочнымі, чорнымі, то светлымі і радаснымі. Так, напрыклад, стары Глушак едзе ў Юравічы і не знаходзіць падтрымкі ў Апейкі, які не згаджаецца меншыць збожжанарыхтоўку на гаспадарку. А пасля завітвае да свайго былога сябрука, заможніка Хрола ў Загародках. У таго дом відаць здалёку, бо — нібы «радаваўся ўсяму: сцены жаўцелі, нібы ў масле, цынкавы дах быццам смяяўся, фігурныя аздобы на вокнах — бы дзявочыя ўборы на свята». Адно толькі засмуціла панылага Карча, што «аздоба на вокнах багата дзе патрэскалася і абадралася». «Свята было і сплыло», сплылі ранейшыя, лепшыя для гаспадароў часы. Так за кароценькім апавяданнем хаваецца цэлая гама пачуццяў і перажыванняў героя, які не ведае, што рабіць у складаных, драматычных умовах паслярэвалюцыйнага часу.
Але ледзь не над усім з пералічанага стаіць Мележава веданне багацця і непачапанай прыгажосці роднай мовы. Ён не проста перасыпае словамі з палескай рэгіянальнай гаворкі свае творы. Не аздабляе іх незвычайнымі словамі толькі знешне, як ёлку цацкамі амаль у кожным доме перад Новым годам. Для яго натуральным уяўляецца той дыялект, на якім пішацца твор. Ён беражліва захоўвае яго асаблівасці і ў сваёй аўтарскай мове, і ў мове сваіх персанажаў. Падчас нават цяжка разабрацца, калі перапыняюцца ўнутраныя маналогі Васіля' і Ганны, Башлыкова і Апейкі, многіх іншых герояў і аўтара. Нават тыя героі, што сышлі з вёскі ў горад, сталі дзяржаўнымі чыноўнікамі (Апейка), не згубілі набытае ў народзе, часта перамаўляюцца паміж сабой чыстай беларускай мовай. Але найперш на чыстай, крынічнай мове гаворыць сам народ: Сарока, Руды, Зайчык, Хоня, Алёша Губаты, стары Глушак, Дамеціха і Дзятліха, Карчыха. Вось як ярка і каларытна папікае Куліну Чарнушка, Ганнін бацька, калі тая рэзка выступіла на словах супроць калгасаў. Яна заходзіць, наслухаўшыся вясковых навінаў, на двор, дзе яе «чалавек» (якое сакаўное слова!) «сек нажом свежае, толькі што нарванае зелле» (зноў сакаўное пісьмо — «свежае» зелле, «нарванае» — ці не наватвор другі эпітэт?). На рэзкія словы яе гаспадар адказвае: «Багацце, што б яно правалілася! Свету белаго не бачыш, а толк які!.. Дочку ў багатыя вывелі! — загаварыў ён раптам інакш, болесна, як бы са слязамі. — Багацейкаю, паняю зрабілі!.. Цешся адно!..». Многа цікавых і яркіх слоў і выразаў раскідана на старонках раманаў Мележа. Дыялектная лексіка, прастамоўі, словы-наватворы, прыказкі і прымаўкі, афарызмы — вось невымернае багацце пісьменніка, і валодае ім ён выдатна. Прывяду яшчэ адзін канкрэтны прыклад ужо з аўтарскай мовай, што часам зліваецца з мовай герояў: «Усхапіўся зноў на золаку. Яшчэ і не ўднела добра, з сякерай кінуўся к новай хаце. Лёгка адкінуў ад другіх адну калоду, уладзіў, каб не круцілася, замахаў сякерай. Матка ледзь адарвала, каб паснедаў». Гэта пра Васіля Дзятла, узрушанага, уз'юшанага разладам у сямейным жыцці, наталяючага ў працы душэўны боль.
Калі ж згадаць пра іншыя рысы майстэрства, дык тут трэба адзначыць найперш майстэрства псіхалагічнага аналізу. Пісьменнік так тонка, незаўважна ажыццяўляе пераход ад знешняга апісання прыроды, партрэта, паказу сцэн і эпізодаў чалавечага жыцця да адлюстравання ўнутранага свету герояў, што ствараецца ўражанне, быццам ён пастаянна адкрывае нам і свае перажыванні, і перажыванні дарагіх яму людзей. Можна з поўным правам лічыць, што творы Мележа блізкія да літаратуры плыні свядомасці. I гэтая плынь праходзіць перад вачыма чытачоў, кадр за кадрам. Як у кіно. Аўтар раманаў пра жыццё Палесся і палешукоў пастаянна кантралюе не толькі дзеянні герояў, але і іх унутраныя перажыванні... Так, напрыклад, не можа супакоіцца Ганна Чарнушка ў хаце, дзе паказваецца кіно: яна сядзіць разам са Сцяпанам Глушаком, які яе кахае і баіцца гэтага кахання, незадаволена заўважае аднак, што прыплёўся з іншымі людзьмі яе былы муж Яўхім, але больш за ўсё яе трывожыць і непакоіць думка, ці прыйдзе Васіль са сваёй Маняй. I толькі калі ён прыйшоў, яна трошкі супакоілася і паспакайнела. Ды затым зноў, калі звяла на ім позірк і ўбачыла, што той занерваваўся і занепакоіўся ды «хутчэй адвярнуўся», перажыла глыбокае душэўнае ўзрушэнне, сапраўдную спусташальную трагедыю: «У гэты час асабліва чулая, яна зразумёла ўсё: «Не хоча і глядзець... Перадумаў... Кончано!..» У грудзях яе стала раптам тужліва, пуста». А колькі глыбокага ўнутранага напружання і драматызму ў сцэне перадзелу зямлі! Асабліва пакутуе ў ёй Васіль Дзяцел, які не можа зразумець, чаму адбіраюць у яго раней нарэзаную зямлю. Ён стаіць на баразне, не зрушваецца перад перамершчыкамі, крычыць: «Не дам!!!». А тыя абыходзяць яго, бяссільнага ў барацьбе з уладай, бокам. Не дапамагла і бойка (амаль бойка!), тузанне з Міканорам. Усё страцілася для яго ў дзень, калі пачалі адбіраць яму належнае, прымусілі аддаць сваё поле, сваю зямлю.
Іван Мележ — выдатны майстар, для якога няма межаў у рэалістычным паказе таго, што рабілася ў нашай краіне перад вайной, у перыяд прымусовай калектывізацыі, росквіту культу асобы.