Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Народныя тыпы ў творчасці Івана Мележа
Народныя тыпы ў творчасці Івана Мележа
Іван Мележ — сын свайго народа. З Палесся — колісь непачапанага, нерушнага кутка Беларусі. Таго кутка, дзе працаваў маладзенькі настаўнік Андрэй Лабановіч з Коласавай трылогіі «На ростанях». Тут, у гэтым кутку, жывуць старанныя, руплівыя людзі, якім па сілах аказалася асушка балотаў і будаўніцтва грэблі (як у «Людзях на балоце»), якія скарылі прыроду сваёй воляй. Паўнаводная Прыпяць, Белавежская пушча, старажытныя гарады Тураў, Пінск, Брэст (прачытала недзе «Берасце») — сімвалы гэтага цудоўнага краю. Такі край не мог не нарадзіць таленавітых пісьменнікаў. Адным з іх і стаў хлопец з Хойніцкага раёна, з вёскі Глінішчы.
Мележу не трэба было вывучаць матэрыял пра край палескі па дакументах, мастацкіх творах. Усе людзі, што сталі героямі яго раманаў, сустракаліся яму на жыццёвай дарозе. Вядомае прозвішча яго былога настаўніка, які стаў прататыпам Івана Анісімавіча Апейкі. Такіх, як Васіль Дзяцел, Міканор, бацька Ганны Чарнушкі, сама Ганначка і яе сяброўка Хадоська, весялун і жартаўнік Хоня і многія іншыя героі «Палескай хронікі», ён не раз бачыў у жыцці. Прайшла рэвалюцыя. Многа ў жыцці народа адбылося перамен, ды засталіся нязменныя народныя характары, тыпы. Я не буду спыняцца падрабязна на тых характарах і тыпах, пра якія апавядаецца ў падручніку. Адзначу толькі, што іх у раманах Мележа шмат. Што кожны, нават эпізадычны, герой з'яўляецца не толькі тыповым (агульназначным, паказальным для той ці іншай катэгорыі насельніцтва, той ці іншай эпохі), але і характэрным, падуладным таму ці іншаму тэмпераменту, са сваёй адметнай псіхалогіяй, манерай паводзінаў і г.д. Зыходзячы з гэтага меркавання і паспрабую намаляваць скульптурны партрэт агульнага характару беларускага народа.
На першае месца ў гэтым партрэце я паставіла б катэгорыю людзей маўклівых, задумлівых, непаспешлівых і абачлівых (ёсць такое сакаўное беларускае слоўца!). Такіх у рамане абсалютная большасць. Гэта маўклівая маці Васіля Дзятла, якая так шчыра, светла, усхвалявана і разам з тым неяк сціпла, непрыкметна, каб не абразіць сына, заступаецца за сваю родную крывінку. Вось, да прыкладу, некалькі слоў з рамана «Подых навальніцы» — самага трагедыйнага з усіх па гучанню, якімі мастак слова характарызуе перажыванні маці, што хоча дапамагчы любаму сыну і не адважваецца, адчувае сваё бяссілле перад суровай уладай. Але яна ўсяляк стараецца неяк засланіць ад перамершчыкаў зямлі, засцерагчы яго ад учынкаў на мяжы крыміналу: «Дзятліха, як ні галасіла няшчасна, прыкмеціла Міканораў позірк, кінулася, просячы, молячы: — Не сярдзіся на яго, Міканорко!.. Ты ж старэйшы, спакайнейшы!.. Ашалеў ён саўсім! Не помніў, што рабіў!.. (...) Дзятліха дробна, хапатліва пабегла каля яго. Збоку было відаць, прасіла Міканора не злавацца...» Канешне, па памяці я магу што-небудзь пераблытаць, не так паставіць які-небудзь знак прыпынку. Але ніколі не пераблытаю, якімі эпітэтамі карыстаецца пісьменнік, паказваючы і палахлівасць, і адчайную рашучасць маці, што бароніць усімі магчымымі сродкамі свайго сына ў канкрэтнай трагедыйнай сітуацыі. Дзятліха маўклівая, як і абсалютная болынасць беларусак сталага (і не толькі!) узросту. Але яна можа пераадолець і сваю маўклівасць, і нерашучасць, і баязлівасць, калі справа датычыцца жыцця дзяцей, блізкіх людзей. Менавіта такая ж маўклівая і падобная да яе жанчына, маці прыме за сваіх беглых канцлагернікаў, фашыстоўскіх палонных чырвонаармейцаў за сваіх сыноў і пойдзе разам з імі на смерць на вачах усяго народа ў апавяданні Янкі Брыля «Маці». I калі гаварыць па шчырасці, дык менавіта мацярынскай ласкай, любоўю, разважлівасцю і разумнасцю была спынена не адна братазабойчая вайна, прадухілены велізарныя ахвяры. Дзятліха прымірьіла непрымірымага і ўпартага сына і не менш непрымірымага суседа Міканора. Пры чарговай сустрэчы з непакорлівым серадняком апошні пра гэта менавіта таму і гаворыць: «Міканор стаў нямірны. З пагрозай і шкадаваннем прамовіў:
— Шкода толькі матку тваю... Ды і дзеда паважаю...». Калі ўжо няўрымслівы і апантаны ідэяй перабудовы жыцця на новы лад Міканор прызнаў праўду жанчыны, маці, дык больш чулыя і паважлівыя да старасці і сталасці людзі абавязкова яе прызнаюць.
Падобная да маці Васіля Дзятла і маці Міканора Дамеціха. Яна сваім чулым сэрцам перажывае трагедыю, што адбываецца ў жыцці. Клапоціцца пра сына Міканора і стараецца стрымаць яго ад антыгуманных учынкаў. I ёй шмат гаварыць не выпадае, бо голас жанчыны, традыцыйна, лічыўся на Палессі не першым. Але дзеяннямі сваімі яна таксама стараецца выклікаць у чалавечых душах непрыняцце зла. Я да гэтага часу не магу забыцца на сцэну разбурэння Міканорам бацькоўскага гумна на відавоку ўсіх куранёўцаў. Яны запрошаны як бы на спектакль, у якім галоўным акцёрам становіцца ён, малады чалавек, былы чырвонаармеец, што вярнуўся з фронту аднаго на другі — фронт барацьбы за новае жыццё. Яго задача — разбураць старое. I вось глядзяць людзі, як бязлітасна ён гэта робіць, пакутліва перажываюць, што такое ў бліжэйшы час здарыцца з набыткамі і іх шматгадовай працы. Мала ўсмешак, больш — невяслёлых думак. Чуюцца галасы, што, можа, перадумаў, прапановы — лезці ўніз са страхі. Але Міканор не зважае на «голас народа», з большай і большай злосцю разбурае спрадвечнае, ідзе ў наступ на дах, на латы і кроквы, як нажывых ворагаў. А Дамеціха «ціха, як на пахаванні», падыходзіць да натоўпу, затым, пазней, на другі дзень, праз некалькі дзён, «жагналася, калі бачыла няшчасную, жахлівую пустэчу», сохі, якія «высіліся, як калекі з абсечанымі рукамі», «на чырвоным заходнім небе» і «быццам малілі ў неба заступкі, кары на бязбожных». Гэта сцэна цэнтральная ў разуменні характару жанчыны-беларускі, якая сэрцам адчувае трагедыйнасць таго, што адбываецца. Сорамна і балюча ёй перад людзьмі за сынаў учынак. Таму і падыходзіць яна да людзей не як гаспадыня двара, а як старонняя глядачка. Таму і пачуваецца ёй нядобра, як на могільніку, на пахаванні. Яна ведае, што адмаўляецца нешта спрадвечнае, чалавечнае. Ёй карціць падказаць удзельнікам драмы разбурэння традыцыйных гнёздаў дзейнічаць іначай, не так жорстка. Але ці паслухае яе сын? Ці пагодзіцца з падобным ходам думкі ў яе галаве Міканораў сябра, такі ж апантаны чалавек Хоня? Тым больш не пагодзіцца з падобнымі меркаваннямі Башлыкоў. Дамеціха ж — сумленне нацыі. Яе мацярынская душа падказвае ёй, што праўда не на баку тых, хто, падобна яе сыну, актыўна разбурае стары свет і ўзамен прапануе абстрактную будучыню.
Скульптурны партрэт беларускага народа ў яго «жаночай палавіне» ўдала дапаўняе мачыха Ганны Чарнушкі. Гэта ўжо іншы народны і жаночы характар. Яна таксама здольная на правільную ацэнку грамадскіх падзей і падзей іншага парадку, але здольная таксама і на пераадоленне трагічных выяў жыцця пры дапамозе прыстасавання. Яе лозунг жыццёвы — перамелецца, мука будзе, «сцерпіцца— злюбіцца». Таму, шкадуючы і перажываючы, яна згаджаецца на вяселле Ганначкі, якую не менш чым маці любіць, з Яўхімам Глушаком. У той час, як Ганнін бацька шчыра перажывае гэты ўчынак свой і лічыць сябе вінаватым у тым, што здарылася, яна шукае шляхі прымірэння, не задумваецца глыбока над тым, што адбываецца, чуе і нібыта не бачыць слёзы і не чуе ўпрошванняў дачкі. Па сваім характары мачыха Ганны Чарнушкі не такая ўнутрана засяроджаная, як Дзятліха і Дамеціха. Яна ўся як бы навідавоку, адкрытая і бядзе, і гору.
Яшчэ адзін народны тып у Мележавай «Палескай хроніцы» жаночага полу — весялуха, вострая на язык, падкуслівая (так у нас у народзе скажуць) Сарока. З ёй Апейка сустрэўся на сенакосе ў свой першы прыезд у Курані. З яе вуснаў ён чуе запытанне, якое не асмельваюцца задаць іншыя куранёўцы, ці хутка іх будуць «гнаць У калгас». Адказ з вуснаў кіраўніка «Гнаць не будуць» не задавальняе ні яе, ні такіх, як яна, простых працаўнікоў. Сарока — тып жанчыны, якая не дае нікому спакою, жыве адкрытым жыццём. Яна ўся на паверхні.
Гэта свайго роду дзед Шчукар з вядомага нам шолахаўскага рамана. I з такіх жанчын (праўда, іх абсалютная меншасць) складаецца скульптурны партрэт беларускага народа, паказаны Іванам Мележам.
Я прывяла ў сваім сачыненні некалькі прыкладаў, якія сведчаць, што пясняр беларускага Палесся Іван Мележ разбіраўся ў народных характарах вельмі глыбока, успрымаў народ як адзінства розных індывідуальнасцей. Таму і атрымаўся досыць шырокі і аб'ектыўны скульптурны партрэт людзей, якія выбіралі шлях у будучыню, радаваліся і засмучаліся, смяяліся і плакала ў пераломны для краіны час. Я паказала гэта на некалькіх вобразах беларускіх жанчын. Заўважу таксама, што раскрытыя Мележам тыпы ў нашым нацыянальным мастацтве слова паўтараюцца. Так, маўклівая Дамеціха і не менш маўклівая Дзятліха падобныя на Коласаву гераіню з «Новай зямлі» Ганну — маці, гаспадыню, якая не вельмі часта ўмешваецца ў тое, што робяць мужчыны, але калі ўмешваецца, то гаворыць, прамаўляе «залатое слова». Гэтыя ж гераіні падобныя і на Купалаву Марылю з драмы «Раскіданае гняздо». Толькі апошняя больш пакорлівая і прымірэнча настроеная да трагедыйных абставінаў. Што датычыцца Сарокі ці Ганнінай мачыхі, дык падобных характараў наша нацыянальная літаратура стварыла значна менш. Можа, ім падобная Паўлінка з неўміручай п'есы Янкі Купалы, часткова Алёнка з ягонай жа п'есы «Тутэйшыя». Некалькі падобная да названага тыпу гераіняў і гераіня камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» падкуслівая прыбіральшчыца кабінета Гарлахвацкага цёця Каця. Гэта яна так умела і дасціпна выкрывае амаральнасць свайго начальніка, што прыкрываецца фразамі аб высокай чалавечнай годнасці, аб сваёй вялікай занятасці на службе. Такой самай жартаўніцай, здольнай вырашыць невырашальную праблему падзелу людзей на дзве катэгорыі — вечных і нявечных, — выступав і асістэнтка акадэміка Дабрыяна ў другой крапівоўскай камедыі «Брама неўміручасці» Наташа. Аднак хачу адзначыць, што менталітэт беларускага народа, як мне думаецца, больш выяўляецца ў натурах сентыментальна-расчуленых, лірычна, па-філасофску настроеных, засяроджаных у сабе. Гэта і відаць на прыкладзе Мележавай «Палескай хронікі». У дадатак да паказаных мною гераінь пра гэта сведчаць і Ганна Чарнушка — несумненна рамантычная, засяроджаная ў сабе асоба, і не менш засяроджаная ў сваёй бядзе, а затым — радасці, калі выходзіць замуж за Хоню, Хадоська, і настаўніца Параска — сяброўка Ганны, і многія іншыя жаночыя постаці ў слаўнай Мележавай пенталогіі.