Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Трагедыя Аляксея Башлыкова
Трагедыя Аляксея Башлыкова
Сабралася людскіхтрагедый столькі,
Што не змясціў бы іх і пад скляпеннем неба.
Максім Танк
У падручніках асуджаецца Аляксей Башлыкоў. Самае лепшае было б і мне ўзяць і асудзіць героя, бо падставаў для гэтага больш, чым трэба. Як жа менавіта ён не разумев Васіля Дзятла і лічыць яго зацятым ворагам у сцэне дыялога з Апейкам. Менавіта яму належаць словы пра варожую дзейнасць, выказаныя ўголас у адрас тых глінішчанцаў, што выпісаліся з навастворанага калгаса. I яшэ больш за ўсё ўражвае сцэна апошняя з рамана «Завеі, снежань». Як цяпер бачу яе такой, што можна маляваць, каб магла... Зімовая дарога. Лёгкі бег санак (як пісаў некалі ў вершы Максім Багдановіч). У санках двое — Аляксей Башлыкоў — першы сакратар Юравіцкага райкома партыі, прызнаны начальствам і людзьмі, непадкупны і строгі, і Ганна Чарнушка — прыгажуня, якая не дае яму спакою, мроіцца ў сне, прыхільнасці якой ён не дабіўся ў зімовую ноч, як начавалі разам у амаль незнаёмых людзей. Халоднае развітанне, жах, што выявіўся на твары гэтага немаладога ўжо чалавека, які даведваецца з вуснаў палескай кветкі, што яна — былая жонка Яўхіма Глушака, кулака. Пісьменнік піша, што твар у Башлыкова відавочна пашырэў ад жаху: гэта ж можа закончыцца кар'ера, могуць на чыстцы выключыць з партыі за амаральную сувязь з «кулачкай». Можна вінаваціць Башлыкова ў многіх іншых грахах. У тым, што ён усяляк падтрымлівае «Крываротага» — старшыню Глінішчанскага сельсавета Дубадзела, п'яніцу, але затое моцнага, «крутога» на рэпрэсіўныя дзеянні, хуткага на пагрозы. У гэтага чалавека ён і вучыцца кіраваць людзьмі так, каб яны баяліся новай улады. Яму не па дарозе з Апейкам менавіта таму, што той дзейнічае не так рашуча і апантана, як гэтага хочацца Башлыкову і яго хаўруснікам. У віну народнаму кіраўніку можна паставіць і тое, што ён не падтрымаў у далейшым Ганну Чарнушку, каханку, не ўладкаваў, як абяцаў раней, на працу ў райпрамкамбінат, нават не заўважаў яе сярод наведвальнікаў, калі рашуча крочыў у свой кабінет. Думаецца, і ад маці мог бы адмовіцца з бацькам, калі тыя кінулі б цень начыстую яго біяграфію. Я разумею, што для башлыковых розных масцей вышэй за ўсё кар'ера, дасягненне сваіх меркантыльных мэтаў. Ёсць у героя рысы сапраўднага дэманізму, падобны ён на Мефістофеля і іншых герояў-разбуральнікаў літаратуры 19—20 стагоддзяў.
Але я такім шляхам выкрыцця героя ў імя дасягнення сваёй мэты (атрыманне высокай адзнакі) не пайду. Бо ведаю, што асуджаць і літаратурных герояў, і людзей у жыцці вельмі лёгка. Мы асуджалі адзін аднаго ў даваенны час, у выніку чаго тысячы невінаватых ахвяраў сталіншчыны ў цяплушках рухаліся на Поўнач і Далёкі Усход абжываць неабжытыя прасторы неабсяжнай Радзімы, бадзяжнічалі ў лесе на саракаградусных марозах і паміралі і выжывалі ў нечалавечых умовах. Яшчэ і сёння там-сям стараюцца не згадваць тыя часы, калі правілі баль сталінскія ды берыеўскія прыслужнікі. Я асуджаю Башлыкова толькі часткова. За тое, што ён паставіў свае кар'ерысцкія намеры ў рэшце рэшт вышэй, чым служэнне народу, праўдзе. Што яго асабістая ініцыятыва не выходзіць за рамкі спушчаных зверху інструкцый і ўказанняў. Што ён поўнасцю аддае сябе на службу утапічным ідэалам. Але ж ёсць у ім нешта такое, што і мне сёння імпануе, што не ўласціва сучасным чыноўнікам — больш адукаваным і пісьменным, чым іх папярэднік. Так, напрыклад, Башлыкоў не харчуецца асобна ад людзей, а разам з імі ў грамадскай сталоўцы. Ён жыве таксама на прыватнай кватэры, а не ў спецыяльна пабудаваным для яго палацы ці катэджы. Гэты чалавек адмаўляе сабе ў прывілеях, якія ў сталінскія часы сталі звычайнай з'явай. I за гэта яго можна толькі паважаць. А ўспомнім, як перажывае герой, калі даведваецца, што дзяржава, партыя асудзілі перагібы ў калгасным руху. Гэта ж і яго асудзілі!, Асудзілі яго няўрымслівасць і апантанасць, яго веру ў правату таго, што абвяшчалася раней як правільная лінія. Ён разгублены. Не ведае, што рабіць, каго папрасіць заступіцца. Невінаваты аказаўся вінаватым. За што? Па чыёй віне? На гэтыя пытанні Башлыкоў даць адказы не можа. Вось гэтае Башлыкова «За што?» і з'яўляецца крыкам душы чалавека, які спраўна і аддана служыў абстрактней ідэі і няздольны ўцяміць, што ж адбываецца ў грамадстве на самай справе. I я спачуваю яму. Як і многім да яго падобным. Тым, што не прычыніліся да сталінскіх рэпрэсій, вядома, і не запэцкалі свае рукі крывёй невінаватых ахвяраў. Аляксей Башлыкоў — патэнцыяльна сумленны чалавек — сам аказваецца ахвярай таталітарнага грамадства. А да ахвяраў, як вядома, падыходзяць з іншымі меркамі ацэнкі іх дзейнасці. Віна іх у тым, што адбылося, частковая, а не поўная. Таму я і спачуваю герою. Спачуваю, бо ён адзінокі. Бо абставіны так склаліся, што не змог ён раскрыць свае лепшыя чалавечыя якасці. Фактычна, яго, як і многіх іншых, ніхто асабліва не слухаў. Яго думку ігнаравалі. Ігнаравалі і думкі тых, хто быў на прыступку вышэйшы, і больш высокіх рангам. Лёс краіны вырашылі адзінкі: Сталін і яго набліжаныя. Гэта быў злавесны перыяд нашай гісторыі. I таму помнік трэба ставіць не толькі тым, хто ляжыць у далёкіх краях, а і тым, хто заблытаўся ў сіле трагедыйных абставінаў і не па сваёй волі стаў супроць народа. Як я думаю, дык Мележ не стаіць на пазіцыі стопрацэнтнага асуджэння свайго героя. Будучы пісьменнікам высокага рангу, сапраўдным гуманістам, ён паказвае, што Башлыкоў — не зусім страчаны чалавек, што за душой у яго ёсць нешта святое. Хацелася б адзначыць, што на падобнай пазіцыі стаяць многія бёларускія пісьменнікі другой паловы 20 стагоддзя. Паглядзіце, як верыць у свайго Тулягу аўтар п'есы «Хто смяецца апошнім». У яго паслядоўнае разняволенне, распрыгоненасць, урэшце, — у яго розум і інтэлектуальныя магчымасці. Не закончаны чалавек для Кузьмы Чорнага Міхал Тварыцкі, пра якога сёння мала хто скажа са школьнікаў і проста чытачоў, як пра прыватнаўласніка. Верыць нават у ачышчэнне і духоўную рэабілітацыю Рыбака Васіль Быкаў у аповесці «Сотнікаў». Дык чаму мы не можам верыць у Башлыкова? Так думае пісьменнік. Так думаю і я.