Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Чаму разышліся жыццёвыя шляхі Васіля і Ганны? (па "Палескай хроніцы" Івана Мележа)

Раманы Івана Мележа «Людзі не балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань», аб'яднаныя ў «Палескую хроніку» — гэта творы, у якіх па-майстэрску спалучыліся лірычнае, эпічнае і драматычнае. Кожная частка з'яўляецца лагічным працягам папярэдняй, дапаўняе і раскрывав яе сэнс. Дарэчы, спачатку I. Мележ планаваў напісаць толькі асобны раман «Людзі на балоце», але, выдаўшы яго, аўтар адчуў, што сказаў не ўсё, што хацеў, перадаў чытачу не ўсе свае думкі, разважанні і пачуцці. Так з'явіўся «Подых навальніцы», а пасля — «Завеі, снежань». Гістарычная частка «Палескай хронікі» прысвечана, безумоўна, падзеям калектывізацыі ў беларускай вёсцы. I. Мележ здолеў раскрыць сутнасць гэтага працэсу. Разглядаючы яго з розных бакоў, аўтар імкнуўся да шырокага погляду на жыццё мінулае, сучаснае і будучае. «Палеская хроніка» — гэта кніга пра Палессе, родную бацькоўскую зямлю, яе людзей, простых, сціплых працаўнікоў. Нездарма першая кніга хронікі адкрываецца радкамі-прысвячэннем: «Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі». Але аўтар не абмяжоўваецца тэмай калектывізацыі, жыцця беларускага народа і вёскі ў гэты перыяд. Шмат старонак прысвечана апісанням пачуццяў, духоўнага свету сялян, услаўленню кахання.
Ужо на першых старонках мы знаёмімся з Васілём Дзятлам. Вельмі рана жыццё ўзваліла на яго яшчэ не акрэплыя плечы ўсе свае клопаты і турботы. На нашых вачах хлопец вырастав ў мужчыну, першага пра-цаўніка ў сям'і. Яшчэ з маленства Васіль добра ўцяміў: трэба цярпець, не чакаючы ад жыцця ніякай палёгкі, цярпець і працаваць да стомы ў плячах, да горкага поту. Але ж ён не проста працаваў, ён як бы выхва-ляўся сваей сілай, сваім спрытам; ва ўсім, што рабіў, ён бачыў радасць, сэнс свайго жыцця. Асабліва шчодра раскрываецца душа Васіля ў яго каханні да Ганны Чарнушкі. З таго часу, калі яна, звычайная дзяўчына, якая з маленства была ўцягнута ў нялёгкую сялянскую працу, стала для яго самым дарагім чалавекам, жыццё Васіля напоўнілася новым, хвалюючым зместам. Усё пачалося з таго летняга вечара на сенажаці, калі ў хлопца і дзяўчыны абудзілася першае нясмелае каханне. Як той агеньчык, які яны разам раздзьмухвалі, лежачы побач на траве, каханне ўспыхвае яркім полымем. Простае, поўнае клопатаў жыццё іх набывае новы, велічны сэнс. Сустрэчы Васіля і Ганны ў поцемку вечароў пад шапаткімі грушамі хвалююць чытача хараством і глыбінёй пачуццяў. Колькі перагаворана было ў тыя вечары, колькі перадумана разам пад суладнае біццё двух сэрцаў. Былі і прытворныя крыўды Ганны, калі Васіль па нейкай прычыне пазніўся на спатканне, і шчырыя прызнанні закаханых у самых лепшых пачуццях. Каханне несла героям вялікае шчасце сярод цяжкага жыцця, вечнага клопату пра кавалак хлеба. Але ж каханне прынесла ім і вялікі боль. Васіль і Ганна разыходзяцца кожны сваей дарогай, дарогай, якую яны не самі выбралі, а якую прадыктаваў збег складаных і няўхільных абставінаў. Немалую ролю ў трагічным павароце адносінаў паміж закаханымі адыграла тое, што Ганна не магла прынесці Васілю загона лепшай зямлі ля цагельні, якую даў яму ў пасаг Пракоп, Манін бацька. Тут вінаваты і Яўхім, які навёў бандытаў на Васіля. Тут вінавата і проста непаразуменне, калі Ганна, добра не разабраўшыся, пакрыўдзілася на свайго каханага за тое, што ён якім-небудзь чынам не ашукаў бандытаў і не адвёў іх ад хаты яе сваяка Грыбка. Вінавата і Васілёва панурасць і зацятасць. Ён нават не азваўся добрым словам да дзяўчыны, якая кінулася насустрач яму, калі яго вёў пад арыштам міліцыянер. А зрабіць ей гэта было вельмі цяжка: трэба было адкінуць і сорам, і боязь, што па сяле пойдуць розныя чуткі. Пасля арышту Васіля да Ганны стаў заляцацца Яўхім. I хоць тая рашуча адхіляла яго заляцанні, пасля погаласкі пра тое, што іх бачылі ў малінніку, Васіль паверыў, што дзяўчына гуляе з другім. Тут вінавата і беднасць, у якой жыла Ганна, і мачыха, якая старалася пераканаць, што шчасце не ў каханні і харастве, а ў багацці. Пасля пакутлівага роздуму Ганна вырашыла выйсці за Яўхіма, каб хоць у нечым прынесці палёгку свайму бацьку.
Незагойнай ранай баліць у душы Васіля трагічны разрыў з Ганнай, якую ён шчыра і радасна кахаў, спатканні з якой былі самымі светлымі момантамі ў яго жыцці. I для Ганны тыя летнія дні, калі яна яшчэ з раніцы нецярпліва чакала вечара, каб сустрэцца з каханым, гаварыць з ім, глядзець яму ў вочы, былі самыя шчаслівыя ў жыцці. Але час ідзе, і жыццё працягваецца. Васіль прыпісаў да свайго надзелу болын як паўдзесяціны добрай зямлі, прывёў у хлеў каня, развёў пчол, навазіў бярвення і пачаў ставіць хату. Адным словам, ён дасягнуў многага, пра што марыў. Але радасці не было. За багацце трэба плаціць шчасцем, каханнем, спакоем. Ганна ж пасля Яўхімавага сватання пачынае жыць, як у нейкім сне. Яна робіць усё па заведзенаму звычаю, але неяк аўтаматычна, без душы і ахвоты. «Сцерпіцца — злюбіцца», — угаворвае сябе Ганна. Але і не сцярпелася, і не злюбілася.
На старонках рамана «Подых навальніцы» расказваецца пра тое, як нялёгка жылося Ганне ў сям'і Карчоў, якую трагедыю яна перажыла, як настойліва імкнулася вярнуць каханне, вырваць Васіля з путаў уласніцтва. Калі памерла дачка Верачка, Ганне здалося, што жыццё страціла сэнс, усё нібы перастала існаваць вакол яе. Ганна шукала суцяшэння, душэўнага спакою і знайшла яго з Васілём. Яны зноў пачалі сустракацца. Ганна прапанавала Васілю кінуць усё і з'ехаць куды-небудзь, усё роўна куцы, але разам. Васіль не згадзіўся, ён не мог кінуць сваю зямлю, якая так цяжка яму далася, сваю хату, у якой ён нават ні дня яшчэ не пажыў. Так Ганна апынулася ў Глінішчах.
Трэцяя, заключная частка «Палескай хронікі» — раман «Завеі, снежань» — працягвае знаёміць чытача з лесам Васіля і Ганны. Васіль некалькі разоў прыязджае да сваей каханай, але іх сустрэчы нясмелыя, сціплыя, нешматслоўныя. Штосьці нібы перашкаджае ім, стаіць паміж імі вялікай сцяною. Гэта і дзіця, якое Ганна носіць пад сэрцам, дзіця не Васіля, а Яўхіма, і Башлыкоў, які ўсур'ёз цікавіцца Ганнай. Усё гэта аддаляе іх адзін ад аднаго. I таму ў будучыні ім ужо не суджана быць разам. Але агеньчык іх бы лога кахання будзе свяціць ім усё жыццё, як напамінак аб тых светлых і шчаслівых часах.
Такім чынам, у «Палескай хроніцы» I. Мележ з незвычайнай псіхалагічнай глыбінёй намаляваў сапраўднае, шчырае пачуццё, якое ўзнікла паміж звычайнымі вясковымі дзяўчынай і хлопцам, паказаў іх складаны жыццёвы шлях, развіццё іх духоўнага свету.