Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Шляхі-дарогі Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі (па твору "Палеская хроніка" Iвана Мележа) (2)

З асаблівай сілай паэтычнага майстэрства, псіхалагічнай і сацыяльнай глыбінёй напісаны вобразы Васіля і Ганны ў «Палескай хроніцы» I. Мележа.
Васіль працуе, упарта, настойліва дамагаецца першай зямлі, кахае шчыра, нясмела, але глыбока і пакутліва. Ён жыве на старонках кнігі. Жыве, як і ўсе, і, разам з тым, не падобны ні на кога. Зямля — мэта, да якой імкнецца, якой жыве Васіль. Зямля — ён сам.
Без зямлі — гэта ўжо не ён. Васіль нават у час першага, чыстага, як веснавая квецень, кахання жыве марамі пра зямлю. Зусім не выпадкова, што з тых дзвюх сустрэч Васіля з Ганнай, якія паказаны ў рамане «Людзі на балоце», Васіль абодва разы марыць пра зямлю: «Разам было цёпла і хораша. Васілю было чутно, як б'ецца каля яго рукі Ганніна сэрца... Горнучы яе, Васіль марыў: — кеб з таго кавалка, што каля цагельні, дасталося. То б надзел буў!»
Пазней, калі Васіль, ажаніўшыся з Маняй, узяў у пасаг добры кавалак зямлі, ён адчуў сябе па-сапраўднаму чалавекам, па-сапраўднаму гаспадаром.
Але зноў успыхвае каханне да Ганны. Яна кліча яго кінуць усё, шукаць шчасця ў іншым месцы. Васіль хоча падумаць, паглядзець. Пачынаюцца ў сям'і штодзённыя сваркі. А Міканор пастаянна насядае, каб Васіль уступаў у калгас. Тут, здавалася б, Васілю кінуць усё і пачаць з Ганнай будаваць шчасце на новым месцы, пракладваць супольную сцежку ў жыцці. Як бы спрачаючыся ў думках са сваімі галоўнымі апанентамі, Васіль выказвае самае запаветнае, самае глыбокае: «Аддай свае поле, дзе кожную сцяблінку, здаецца, сагрэў бы сам!»
У Васіля пачуцці асабліва абвостраны, ён выключна чула рэагуе на асноўнае, засяроджаны ў адным кірунку, бо зямля — гэта мара ўсяго ягонага жыцця. Вякамі, ад пакалення да пакалення мара пра зямлю, прага яе накоплівалася ў сэрцы, розуме селяніна.
Васіль пра Ганну ні разу не думаў так высока, паэтычна, як пра зямлю. Ён памятае, адчувае, што поле яго чакае, але забывае ў гэты час, што чакае яго і Ганна, спадзяецца на сустрэчу. А Васіль жа яе кахае. Але ён страціў каханне, страціў зямлю, якая была яго адзінай марай, сэнсам і мэтай існавання.
I якім павінен быў быць гэты ўнутраны злом, калі Васіль, які раней зямлю адчуваў, як жывую, самую для яго дарагую істоту, паэтызаваў яе, зараз як бы ўсё гэта страчвае.
У канцы першай кнігі Васіль згубіў Ганну. Пазней набыў зямлю. Гэта для яго неяк прыглушыла боль страты. У яго з'явіўся сэнс жыць, працаваць. Потым траціць зямлю. Зноў узнікае, як святло ў восеньскую ноч, Ганна. Вобраз Ганны набывае больш шырокі і глыбінны сэнс. Цяпер у Васіля ўспамін пра яе дзесьці падсвядома абуджае надзею не столькі на каханне, колькі на абнаўленне жыцця.
Прайшло ўжо некалькі год, як Ганна выйшла замуж за Яўхіма Глушака. Лес яе складваецца цяжка. Яна асабліва балюча адчула свае становішча, калі нарадзіла дзіця. Але як Ганна ні аберагала дачку, тая захварэла, і дзіця трэба было везці ў Юравічы, да доктара. Глушакі не падтрымалі нявестку: перахварэе — здаровай стане. Але не абыпілося. Верачка перажыла ноч, а на раніцу памерла. Пісьменнік перадае ўвесь драматызм Ганніных перажыванняў, выкліканых смерцю Верачкі. Ей вельмі цяжка яшчэ і ад каменнай раўнадушнасці Глушакоў. Іх рэакцыя ўзмацніла нелюбоў Ганны да Яўхіма і, здаецца, канчаткова абумовіла яе адносіны да мужа.
Вобраз Ганны ў «Палескай хроніцы» вельмі каларытны, з вялікай сімпатыяй да яе ставіцца аўтар: «Глядзелі на яе жанчыны і дзівіліся, як хутка вырасла дзеўка — яшчэ быццам учора была падлеткам, а цяпер...» Пісьменнік параўноўвае яе з рабінай: «Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна». I маральна, і духоўна яна вельмі прыгожая. Падабаецца яна мне за тое, што ўсе яе ўчынкі бескарыслівыя, пазбаўленыя халоднага рацыяналізму ці разліку.
Васіль ідзе ў Глінішчы, да Ганны. Але Ганна ўжо не тая: «перагарэло». Зрэшты, можа яна яшчэ і кахае Васіля, але паміж імі стала мінулае. Цяжар мінулага не дазваляе ім сысціся.