Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Васіль Дзяцел і Ганна Чарнушка як жыццёвыя характары і мастацкія тыпы ў творчасці Івана Мележа

Іван Паўлавіч Мележ, нарадзіўшыся ў самым, бадай, прыгожым кутку Беларусі, назаўсёды застаўся адданым сынам гэтай Малой Радзімы, калыскі, якая ўзгадавала і натхніла яго на стварэнне аднаго з самых магутных раманічных твораў ХХ-га стагоддзя ў беларускай літаратуры – раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”.
Свой раман Мележ прысвяціў сваім аднавяскоўцам, землякам, якія ўзгадавалі яго і якім ён аддаў даніну павагі, шанавання і памяці, і якія не пакідалі яго да апошняе хвіліны жыцця…
Пісьменнік намаляваў цэлую галерэю вобразаў, якія ўзгадваюцца з яго ўласнага жыцця на Палессі. Раманы І.П.Мележа, аб’яднаныя пад назваю “Палеская хроніка”, могуць прэтэндаваць на званне твораў агульнанацыянальнага маштабу, бо нельга сабе нідзе больш уявіць такіх герояў, якія паўстаюць перад намі амаль з першых старонак раманаў. Ён вельмі любіць іх усіх, ён іх шануе і пестуе, ён даследуе характары і сам захапляецца імі.
Для аналітычнага разбору вобразаў, якія стварыў класік беларускае літаратуры сярэдзіны ХХ-га стагоддзя І.П.Мележ, я абрала менавіта Васіля і Ганну. Гэта цэнтральныя вобразы, вакол якіх будуецца амаль увесь раман, гэта любімая гераіня і любімы герой, нягледзячы на тыя выпрабаванні, у якія яны трапляюць. Іван Мележ як хрысціянін адстайвае пазіцыю, што Бог каго любіць, таму дае цяжкія выпрабаванні ў зямным жыцці, каб, трапіўшы на неба, яны маглі пажыць у сваё задавальненне – трапіць у нябесны рай…
З пунтку гледжання сучаснага чалавека, дзяўчыны, Васіль Дзяцел мне не падабаецца, таму што ён чалавек, як аказалася ў далейшым, глыбока самотны. У рэшце рэшт, ён застаўся і без зямлі і без каханай жанчыны. Значыць, гэта бало не сапраўднае каханне, а часовае захапленне да дзяўчыны, абумоўленае фізіялагічнымі патрэбамі, якія яму хацелася задаволіць.
Але для мяне пачуцці маладога чалавека маюць большае значэнне за ягоную прывязанасць і любоў да зямлі, апантанае жаданне валодаць ёю. Зямля не павінна абагаяўляцца на такім узроўні, як гэта робіць Васіль. Калі ты маеш зацэпку за што-небудзь, абавязкова гэтае згубіш. Васіль Дзяцел адыграў адмоўную ролю ў фармаванні вобраза і нацыянальнага характару беларусаў, усё ж такі больш сімпатычным і рамантычным вобразам, у параўнанні з Васілём, з’яўляецца сапраўдны нацыянальны герой, вобраз, свайго роду ідэал, – Алесь Загорскі (“Каласы пад сярпом тваім” У.С.Караткевіч).
Лепш бы яго забілі, калі ў патыліцу скіравалі рулю стрэльбы… Быў бы проста героем, паважаным чалавекам. Ён не выклікае павагі, бо сам нейкі нягеглы: валасы ў яго нейкія незразумелыя – ва ўсе бакі тырчаць і розныя па адценні ( валасы ва ўсе бакі – паказчык задзірыстага, неспакойнага, неўтаймаванага характару, няпэўнага), няпэўнасць у душы і характары Васіля праяўляецца і праз ягоныя вочы: яны мелі розныя колеры, што трапна выкарыстаў Мележ для паказу супярэчлівага характару Васіля Дзятла.
Імя Мележ выбраў такое сялянска-пабытовае, звычайнае, на вёсцы часам гэтае імя давалі як мянушку людзям недалёкім, нягеглым… Прозвішча Дзяцел таксама красамоўна сведчыць пра ягоную ўпартасць, што ён, нягледзячы ні на што, усё далбае ў адно месца – зямля, зямля, зямля…
Можна схіліць галаву перад ім: ён умее і, не шкадуючы сябе, можа працаваць на зямлі, ён змагаецца супраць “…усіхнае-нічыйнае…” зямлі. Але душа Васіля не знаходзіць супакаення, вельмі балюча пакутуе ад кахання да Гання, але, калі гэта было каханне, калі ты сапраўдны мужык, якога чорта ты не змагаўся, чаго не ахвяраваў усім?… Ага, зямля яму даражэй. А зямлі то – няма, адзін пшык, абяцанкі, няма светлага жыцця, трагізм калгасна-саўковага ладу.
На вобразе Васіля Дзятла Мележ абагульніў асобу, вобраз селяніна беларускага дваццатых-трыццатых гадоў мінулага стагоддзя, але гэта не вобраз для капіравання наступным пакаленням, гэта ўродлівы абразчык і напамін: так рабіць, спадарстава, нельга, гэта не лепшы шлях, гэта не беларускі герой. Можа здацца, што гэта быў сацыяльна-ідэалагічны заказ, каб паказаць які беларус бездапаможны і дзе яго месца. Таму вобраз Дятла – гэта аб’ект усеагульнае крытыкі і напмінак пра тое, як жыць лепш не трэба…
Часам адчуваеш, што Ганна па характары большы мужык за Васіля. Рашуча дзейнічае ў любых варунках. Такое ўражанне, што намаляваў Мележ Ганну з чалавека вельмі блізкага яму самому па душы: можа вобраз жонкі, кахання свайго першага, блізкай жанчыны і г.д., таму што з такім замілаваннем, павагаю, шанаваннем мог напісаць партрэт Ганны толькі чалавек глыбока ўлюбёна-закаханы ў гэтую “рабінку”, у гэты прывабны стан і чароўныя вочкі-варажэі. Сучаснікі Мележа ўспамінаюць, што неяк за чаркаю ён прызнаўся, што, гледзячы на выступленне фальклорнага ансамбля танца з Палесся, вельмі ўпадабаў адну танцорку і ўзяў знешні выгляд яе для вобразу Ганначкі Чарнушачкі. Мне Ганна вельмі падабаецца, гэта прыгожы нацыянальны характар жанчыны, гэта трагізм беларускае сялянкі, гаротнае жаночае долі.
Гартаючы старонкі “Палескае хронікі”, мне не падалося, што вобразы Васіля і Ганны, ды і ўсіх персанажаў летапісу беларускае вёскі, аддаюць штучнасцю, што гэта ўсё ж мастацкі талент самога Мележа, або наяўнасць у жыцці такіх вобразаў, гэта не фантастычны твор… Я думаю, што Мележ-мастак – гэта той чалавек, які апынуўся ў патрэбным месцы, у патрэбны час, чалавек, які валодаў глыбокім адчуваннем прыроды чалавека, псіхалогіі селяніна, прычым селяніна беларускага, а не савецкага ці расійскага, чалавека, які здолеў стварыць высока мастацкія беларускія тыпы на аснове рэальных жыццёвых характараў людзей.
Іван Паўлавіч Мележ зрабіў магутны твор. З асабліваю сілаю разгарнуўся яго талент на старонках твора пра дарагі і блізкі пісьменніку край. Ён стварыў сапраўды нацыянальную народную кнігу-эпапею, у якой раскрыў жыццё сялян у пераломныя часы ломкі і змены псіхікі беларускага народа…
Выкладчык кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання БДПУ імя М.Танка ЛАБАЧЭНЯ ГЕНАДЗЬ ЯКУБАВІЧ