Эвалюцыя духоўнага свету Ганны Чарнушкi ў рамане Мележа "Людзi на балоце" (2)
У цэнтры рамана "Людзi на балоце" - жыхары глухой вескi Куранi, адрэзанай ад знешняга свету непраходжымi палескiмi балотамi.
Але цiхае жыцце куранеўцаў было абуджана рэвалюцыяй. На вачах пачаў мяняцца быт. Па-рознаму аднеслiся да гэтых грандыезных перамен жыхары вескi, i ў першую чаргу Васiль i Ганна (галоўныя героi твора).
Прырода ўзнагародзiла Ганну рэдкай прыгажосцю i прываюнасцю, дасцiпнасцю, чулай душой i пяшчотным сэрцам. I маральна i духоўна Ганна вельмi прыгожая. Учынкi яе бескарыслiвыя, пазбаўлены халоднага разлiку. Хараство гераiнi i ў яе здольнасцi чуйна адклiкацца на чужы боль, падтрымаць у цяжкую хвiлiну. I.Мележ часта паказвае дзяўчыну ў сiтуацыях, дзе выяўляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпц: "Нiколi не рабiце iншым таго, чаго не хацелi б вы, каб вам рабiлi iншыя".
Як i ўсе куранеўцы, Ганна з маленства прывыкла да працы. I тут не было ей роўных. Яна выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам. I ў рамане мы бачым яе ў асноўным за працай: на сенажацi, у полi з сярпом у руках, за малатарняй у Карчоў, у ягадах, на полцы бульбы, у хлопатах па гаспадарцы.
Ганна пяшчотна, горача, самаадданна пакахала Васiля. Яна марыць аб вялiкiм шчасцi i чыстым каханнi, але ў яе жыццi ўсе складваецца iнакш. Першае каханне, трапятное i нясмелае пачуцце, з самага пачатку абразiў сам Васiль. Павеерыўшы ў брыдкiя плеткi, ен растаптаў усе тое прыгожае, што iснавала памiж iмi. I яна, абражаная i пакрыўджаная, насуперак свайму жаданню, без кахання выходзiць замуж за Яўхiма, спадзеючыся на спрадвечнае "сцерпiцца-злюбiцца". Але не злюбiлася i не сцярпелася. I чым даўжэй яна жыве ў сям'i Глушака, тым больш выразна разумее ўсю жахлiвасць свайго становiшча. Асаблiва балюча адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi нарадзiла дзiця. Стары Глушак прымусiў яе ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а пазней памерла. "Бог даў - бог узяў",- вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзiцяцi.
Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi "сведкамi", нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоў i iдзе працаваць у школу (да настаўнiцы Параскi), якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху.
Лес Ганны склаўся нялегка. Надзеi на вяртанне былога кахання не апраўдалiся (Васiль застаўся з зямлей). Зварот у бацькаву хату душэўнага спакою не прынес, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда.