Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Вобраз Васіля Дзятліка (3)
Вобраз Васіля Дзятліка (3)
Раман “Людзі на балоце” адкрываецца апісаннем незвычайнага вострава, лапіка зямлі сярод суцэльнага балотнага мора, на якім прытулілася вёска Курані. Спачатку паказваецца яе агульны выгляд у розныя поры года, затым увага скіроўваецца на апісанне чэрвеньскай раніцы. Так аўтар знаёміць з часам і месцам дзеяння, пераносячы ў палескую вёску 20-х гадоў ХХ стагоддзя.
Васіль Дзятлік— галоўны вобраз рамана. Аўтар праз партрэт Васіля падкрэслівае яго ўнурыстасць, засяроджанасць у сабе, супярэчлівасць натуры і задаткі моцнага характару. У кантактах з роднымі ён шчыры, просты, сардэчны. Праўда, свае пачуцці Васіль не встаўляе напаказ, знешне паводзіць сябе стрымана, а часам і сурова, хоць фактычна ён добры і сарамлівы. Хлопец не гаваркі. Праз думкі, перажыванні Васіля пра тое, што вельмі многае патрэбна сям’і, каб выбіцца ў людзі, раскрываецца яго моцнае жаданне сцвердзіць сябе як гаспадара. Праз паказ унутранага жыцця героя раскрываюцца таксама і такія яго чалавечыя якасці, як напорыстасць і заўзятасць, гордасць і годнасць. У пераадоленні нягод хлопец разлічвае толькі на сябе. Нарэшце, Мележ паказвае Васіля ў працы. Васіль косіць з задавальненнем, з радасцю, дэманструючы ўсім, што ён сталы мужчына і ўмее касіць. Паступова радасць, працоўны ўздым хлопца слабеюць, уступаючы месца ўтоме. Але Васіль не пакідаў працы. Характар Васіля фарміраваўся ў суровых сацыяльных умовах. Сын удавы, ён з дзяцінства пераконваўся, што жыццё патрабуе ад чалавека напружання ўсіх фізічных і духоўных сіл, што вельмі часта перамагае той, у каго ёсць здольнаць цярпець, пераносіць і адольваць цяжкасці і нягоды. Аўтар заўважае: “Зялёны гэты хлопец ужо з найпершага маленства адчуў... трывай, цярпі! Усім цяжка бывае, усе церпяць, цярпі і ты!” Менавіта гэта гартавала характар Васіля. Прырода Палесся таксама спрыяла гартаванню характару маладога Дзятла. Пісьменніку ўдаецца паказаць свайго героя жыццёва праўдзіва і пераканальна. Мастак слова любуецца хваткасцю, спрытам, умельствам, працавітасцю Васіля ў пачатку раздзела, захапляецца настойлівасцю, цягавітасцю, мужнасцю, цярплівасцю—у канцы. Хлопец свайго дабіваецца: “Толькі калі знямог зусім ... а па хадзе, прыгорбленай постаці—мужчына”. Сур’ёзная штодзённая праца, да якой сялянскія дзеці некалі прывучыліся змалку, і ператварае Васіля ў мужчыну. Яна не толькі гартуе хлопцаву ўпартасць, яго надзвычай моцны сваёй жыццёвай учэпістаццю характар, але і з гадамі становіцца яго душэўнай патрэбай, вызначае галоўныя асновы яго ўнутранага свету.
Асобнае месца ў рамане займае каханне Васіля і Ганны. Гэта першае пачуццё мяняе маладых людзей. Ганна прызналася, што Васіль падабаецца ей. Тое, што адчуў хлопец, было вельмі нечаканым, новым і незвычайным для яго. Душэўнае хваляванне Васіля выяўляецца ў знешніх яго паводзінах. Разам з тым юнак адчувае вялікую, невымерную радасць. Усё, што трапляе ў поле ўвагі Васіля, “было дзіўна сагрэта Ганнінай блізкасцю, яе стомленым дыханнем, якое ён слухаў, нечым цёплым, невыказаным, незразумелым, што паявілася ў гэты вечар, што бянтэжыла яго і ад чаго аж млелі перапоўненыя радасным чаканнем грудзі”. Вядома, маладыя людзі моцна кахаліся, але пасля сцэны з бандытамі яны сталі чужыя адзін аднаму.
На працягу ўсяго рамана выяўляецца моцнае жаданне Васіля сцвердзіць сябе як чалавека, стаць упоравень з самымі паважанымі людзьмі ў вёсцы. Выяўляецца і такая рыса характару героя, як зайздрасць. Ён зайздросціць Глушакам, пазней Васіль зайздросціць і Косціку Хвашчу, які мае добрую працу ў воласці. Надзею разбагацець малады Дзяцел звязвае з набыццём зямлі. Зямля—гэта жыццё Васіля, яго мара выбіцца з беднасці, быць незалежным, адчуваць сябе годна. Малады Дзяцел самааддана дамагаецца зямлі.Тут ужо нішто і ніхто не можа яго стрымаць. Васіль не баіцца ні Глушака, ні Маслака.Зямля-карміцелька вабіць яго з незвычайнай сілай. Герой упэўнены, што яна дасць яму не толькі дастатак, але і мажлівасць сцвердзіць сябе як чалавека, падняцца ў людскіх вачах: “Не, не ўсё яшчэ кончана!..І яна, Ганна, пабачыць!” Шчасце, на думку Васiля, немагчыма без зямлi i багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, i у гэтым нiчога дзiунага няма. Але шлях, якi выбiрае Васiль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносiць шчасця. З-за зямлi ён ахвяруе каханнем, вырашаючы тым самым свой лёс…