Белорусские сочинения - Іван Мележ - Вобраз Васіля Дзятліка (2)

Вобраз Васіля Дзятліка (2)

З першых радкоў мы бачым родную аўтару палескую зямлю - вёску Курані, якая "стаяла сярод балот, як на востраве". У гэтай вёсцы жыў і працаваў Васіль Дзятлік - галоўны герой рамана. Спачатку яшчэ хлопец з упартымі губамі, які потым вырастае ў дарослага мужчыну, лепшага работніка ў сям'і.

На першым самастойным сенакосе Васіль хацеў выглядаць сапраўдным гаспадаром, і нават стомленасць і цяжкая праца не маглі яму перашкодзіць. Яшчэ з маленства ён добра ведаў адно: трэба цярпець, не чакаючы ад жыцця ніякай палёгкі. Можа, гэтае перакананне і адлюстравалася ў яго далейшым жыцці? Гэтаму вучыла яго маці. І Васіль трываў. Ён вельмі любіў сваю маці і прыслух(о)ваўся да яе багатага і горкага вопыту.

Але вось Васіль падрос. Кожны дзень яму прыносіць новыя клопаты: ён хоча набыць каня, у хаце цесна і няўтульна, сцены не трымаюць цяпла і жыта яшчэ не родзіць на пустой ніве... Шмат перажыванняў у яго душы пакінуў трагічны разрыў з Ганнай, якую ён шчыра і радасна кахаў, спатканні з якой былі самымі шчаслівымі момантамі ў жыцці хлопца. Але яшчэ адна непрыемнасць была у Васіля - гэта яго арышт. Васіль трапіў у турму за тое, што бандыты прымусілі яго паказаць хату вясковага актывіста. Вызваліўшыся з-пад арышту, Васіль сваю радасць звароту дадому вылівае ў працы. Але ён не проста працаваў, ён як бы хваліўся сваёй сілай, сваім спрытам, ва ўсім, што ён рабіў, бачыў радасць, сэнс свайго жыцця.

Асабліва шчодра раскрываецца душа Васіля ў яго каханні да Ганны. з таго часу, калі Ганна стала для яго самым дарагім чалавека, жыццё Васіля напоўнілася новым, хвалюючым зместам.

У канцы апавядання Васіль прыпісаў да свайго надзелу больш за паўдзесяціны зямлі, прывёў ў хлеў добрага каня, пачаў ставіць новую хату. Адным словам, чалавек пра што марыў, таго і дасягнуў. А радасці так і не было. За багацце трэба плаціць шчасцем, каханнем, спакоем. Можна было б кінуць усё і, паслухаўшы Ганну, пайсці з вёскі. Але на гэта ў яго не хапала сіл. Моцна трымае яго ўласнасць, свая зямля.

І праз шмат гадоў Васіль выконвае матчыны загады(: или - спросите лучше у вашего учителя) цярпець і трываць. Горкі вопыт якой ён і паўтарае.