Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Чым было для мяне карысным і цікавым знаёмства з рамана І. Мележа «Людзі на балоце»

З першых старонак рамана "ЛЮДЗІ на балоце" мяне захапілі праўдзівыя сцэны жыцця глухой палескай вёскі КУРАНІ. Для мяне было вельмі цікава даведацца як жылі людзі, якія былі як бы ізаляваныя ад усіх. Таму ў іх былі свае розныя традыцыі, свой погляд на жыццё. Раман вельмі зацікавіў мяне. Але акрамя зацікаўленасці і шмат карыснага для сябе я знайшла ў ім.
Вельмі цікавы і вялікі аб’ём жыццёвага матэрыялу ў рамане. Я даведалася пра ўсё, што мяне цікавіла, і нават больш.Галоўным адрозненне куранеўцаў - гэта працавітасць. Нават і не верылася, што ёсць такія працавітыя людзі, якія ўвесь час косяць i жнуць, малоцяць i сеюць. Але вядома, што не толькі працай захоплены "балотныя людзі", хоць іменна ёй аддаюць яны большую частку свайго часу. Ёсць у Іх час адпачынку, традыцыйныя святы, калядная варажба i хаджэнне з "казой" , дні весялосці, зусім непадобныя да Іншых будзёных дзён. Тады яны тоўпяцца на нядзельным кірмашы ў суседніх Юравічах, п'юць гарэлку i спяваюць песні на вяселлі.Цікава звярнуць увагу на апісанне абеду ў сям'і Глушака, які строга захоўвае сямейныя традыцыі. У дюдзей таго часу былі свае вераванне, абрады, традыцыі і свой этыкет.
Шмат карыснага можна даведацца з вобраза любога героя. Трэба вучыцца на іх памылках. Нельга давераць усім, нават і тым, каго ты вельмі кахаеш, як гэта зрабіла Хадоська. Яўхім абяцаў жаніцца на ёй толькі для таго, каб дабіцца ад Хадоські таго, чаго жадаў. Я даведалася, што гордасць, гэта не заўсёды добрая рыса характару. Я лічу, што менавіта з-за гордасці Ганны, яна з Васілём не засталася на заўсёды. Але Ганна ахвяравала сабой, калі выходзіла замуж за Яўхіма, таму што разумела, што сям'і патрэбны грошы. Яна спадзявалася, што потым палюбіць Яўхіма, але гэтага так і не здарылася.
Яна прамучылася ўсё сваё астатняе жыццё. Таму трэба заўсёды слухаць голас свайго сэрца.
Я лічу, што ўсім трэба вучацца ў Васіля беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека. Гэты быў вельмі цягавіты мужчына, працавітасці якога, можна было толькі здзіўляцца. Ён вельмі добра адносіўся да сваёй маці, чаму, я лічу, усім патрэбна павучыцца ў яго. Аднак, калі б ен быў больш настойлівы, то шмат чаго б змянілася.
"ЛЮДЗІ на балоце" - гэта раман, які вучыць, як патрэбна жыць. Таксама гэта нейкая старонка з гісторыі. На мой погляд, гэты раман будзе суправаджаць нас ўсё жыццё.