Белорусские сочинения
-
Іван Мележ
-
Чаму разышліся дарогі Васіля і Ганны
Чаму разышліся дарогі Васіля і Ганны
З Васілём мы знаёмімся, калі ён яшчэ амаль падлетак. Яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! І вельмі рана жыццё ўзваліла на яго яшчэ не акрэплыя плечы ўсе свае клопаты і турботы. На нашых вачах хлопец вырастав ў мужчыну, першага працаўніка ў сям\'і. Ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Яшчэ з маленства Васіль добра ўцяміў: трэба цярпець, не чакаючы ад жыцця ніякай палёгкі, цярпець і працаваць да стомы ў плячах, да горкага поту. Васіль валодае незвычайнай працавітасцю, зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абыяк, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне - парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын. На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком, але мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоўная з іх - зямля. Тады - Васіль упэўнены - спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі - вось залог дабрабыту. Асабліва шчодра раскрываецца душа Васіля ў яго каханні да Ганны Чарнушкі. З таго часу, калі яна, звычайная дзяўчына стала для яго самым дарагім чалавекам, жыццё Васіля напоўнілася новым, хвалюючым зместам. Усё пачалося з таго летняга вечара на сенажаці, калі ў хлопца і дзяўчыны абудзілася першае нясмелае каханне. Як той агеньчык, які яны разам раздзьмухвалі, лежачы побач на траве, каханне ўспыхвае яркім полымем. Простае, поўнае клопатаў жыццё іх набывае новы, велічны сэнс.
Ганна таксама з маленства была ўцягнута ў нялёгкую сялянскую працу. І вось маленькая дзяўчынка пераўтварылася ў ганарлівую і непадступную дзяўчыну. Ганна была вельмі прыгожая, усе хлопцы на сяле да яе гарнуліся, але і баяліся, бо гаваркая Ганна сваім вострым язычком магла і пакрыўдзіць.
Толькі адзін Васіль цікавіць Ганну, яна ўжо з раніцы чакала вечара, каб зноў убачыць свайго любага Васіля, бо сустрэчы іх былі толькі ўвечары, калі ўся справа была ўжо пароблена. Толькі ўвечары Ганна была самай шчаслівай, бо побач быў каханы.
Але не ўсё так добра складвалася. На Ганну звярнуў увагу Яўхім Глушак. А гэта сын багацея. Ён вельмі напорысты ў дасягненні сваёй мэты, а мэта яго – мець ў ролі жонкі Ганну Чарнушку. Яўхім думае, што за грошы можна купіць усё, нават каханне. Яму ўсё роўна, што робіцца на душы ў Ганны, толькі б яму было добра. Мачыха Ганны з вялікай радасцю аддае Ганну ў дом Глушакоў, бо ведае, што парадніцца з багацеямі – гэта жыць лепей, што не трэба будзе адрабляць павіннасць Глушакам. Ганна вымушана выйсці за Яўхіма, якога не кахае, нават ненавідзіць. Дзяўчына вельмі перажывае, доўга думае аб сваім будучым жыцці і пераконвае сябе, што не ўсё так дрэнна, што можна пражыць і без кахання. Але праз некаторы час разумее, што памылялася, бо што гэта за жыццё, калі муж \"любіць, як грушу – вытрасе скора душу\".
У канцы твора мы бачым Васіля няшчасным і віной таму, на маю думку, - разрыў з каханай дзяўчынай Ганнай. Няма шчасця ні ў Ганны, ні ў Васіля. Хто вінаваты ў тым, што дарогі іх разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны. Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на хвіліну. Здавалася, яны створаны толькі адзін для аднаго. Незагойнай ранай баліць у душы Васіля трагічны разрыў з Ганнай, якую ён шчыра і радасна кахаў, спатканні з якой былі самымі светлымі момантамі ў яго жыцці. I для Ганны тыя летнія дні, калі яна яшчэ з раніцы нецярпліва чакала вечара, каб сустрэцца з каханым, гаварыць з ім, глядзець яму ў вочы, былі самыя шчаслівыя ў жыцці. Але час ідзе, і жыццё працягваецца.
Пазней Васіль яшчэ будзе сустракацца з Ганнай. Тут, здавалася б, час і вырашыць усе праблемы, але Васіль па-ранейшаму моцна прывязаны да сваёй зямлі, да сваёй гаспадаркі, да сваёй уласнасці. Васіль прыпісаў да свайго надзелу больш чым паўдзесяціны добрай зямлі, прывёў у хлеў каня, развёў пчол, навазіў бярвення і пачаў ставіць хату. Адным словам, ён дасягнуў многага, пра што марыў. Але радасці не было. За багацце трэба плаціць шчасцем, каханнем, спакоем. Ганна ж пасля Яўхімавага сватання пачынае жыць, як у нейкім сне. Яна робіць усё па заведзенаму звычаю, але неяк аўтаматычна, без душы і ахвоты. «Сцерпіцца — злюбіцца», — угаворвае сябе Ганна. Але і не сцярпелася, і не злюбілася.