Белорусские сочинения - Іван Мележ - Вобраз Васіля Дзятліка (1)

Вобраз Васіля Дзятліка (1)


Непакой за цябе, зямля мая,
За твой ураджай, спакойны сон,
За дрэва кожнае ў гаях,
За весьніх песень перазвон,
Непакой за цябе, зямля мая, –
Мой хлеб надзённы.
Часамі ён горкі ад пылу быў,
Часамі салёны ад сьлёзаў быў,
Часамі гарачы ад пораху быў,
Але і салодкі ад дружбы быў
Мой хлеб надзённы.

Змітрок Бядуля



У пачатку рамана “Людзі на балоце” нам паказваецца апісанне незвычайнага вострава, на якім прытулілася вёска Курані. Спачатку аўтар апісвае агульны выгляд вёскі у розныя поры года, а потым апісвае чэрвеньскую раніцу. Так аўтар пераносіць нас у палескую вёску 20-х гадоу 20 стагоддзя.

У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адным з галоўных ворбразаў рамана з’яўляецца Васіль Дзятлік. Першы раз мы знаемімся з ім, калі ён яшчэ падлетак. Гэта можна зашважыць тады,калі ён злуецца на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. Але яму хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за сапраўднага гаспадара. Аўтар падкрэслівае яго засяроджанасць у сабе, ўнурыстасць супярэчлівасць натуры і задаткі моцнага характару. У кантактах з роднымі ён шчыры, просты, сардэчны. Але,свае пачуцці Васіль не встаўляе напаказ, знешне паводзіць сябе стрымана, а часам і сурова, хоць фактычна ён добры і сарамлівы.

Васіль хвалюецца пра тое, што вельмі многа патрэбна яго сям*і, каб выбіцца у людзі. Праз гэта і раскрываецца яго моцнае жаданне сцвердзіць сябе як гаспадара. Праз унутранае жыццё героя раскрываюцца таксама і такія яго чалавечыя якасці, як напорыстасць і заўзятасць, гордасць і годнасць. Калі з ім робецца штосьці кепскае, ён разлічвае толькі на сябе. Васіль заўсёды працуе. Ён косіць з задавальненнем, радасцю, даманструючы ўсім, што ён сталы мужчына.

“Раставіўшы па-мужчынску ногі, упінаючыся ў грунт, ён размашыста правёў касой, і трава шыркнула, паслухмяна лягла злева акуратнай купкай.Ён правёў другі раз, трэці, трава злева стала выцягвацца ў вільготны зялёны рад.” “Ён адчуваў, што ззаду стаіць маці, пазірае ўслед, ласкавая і гордая, і ад гэтага ў руках і нагах сілы быццам большала.”

Паступова радасць, працоўны ўздым хлопца слабеюць, уступаючы месца ўтоме.

“Каса станавілася ўсё цяжэйшая. Рукі наліваліся ўтомаю, балелі ў локцях і плячах, слабелі, нагам было млосна. Млосць расплывалася і па ўсім целе. Хацелася сесці. З цягам часу гэтае жаданне не толькі не адыходзіла, а ўсё мацнела. Сесці, хоць на купіну,хоць ў ваду. Пасядзець трохі, адпачыць, а там можна зноў устаць, зноў ісці.”

Але Васіль не пакідаў працы. Ён з самага дзяцінства пераконваўся, што жыццё патрабуе ад чалавека напружання ўсіх фізічных і духоўных сіл, што вельмі часта перамагае той, у каго ёсць здольнаць цярпець, пераносіць і адольваць цяжкасці і нягоды. Аўтар заўважае: “Зялёны гэты хлопец ужо з найпершага маленства адчуў... трывай, цярпі! Усім цяжка бывае, усе церпяць, цярпі і ты!”

Прырода Палесся таксама спрыяла гартаванню характару маладога Дзятла. Пісьменніку ўдаецца паказаць свайго героя жыццёва праўдзіва і пераканальна. Мележ любуецца хваткасцю, спрытам, умельствам, працавітасцю Васіля ў пачатку раздзела, захапляецца настойлівасцю, цягавітасцю, мужнасцю, цярплівасцю—у канцы. Сур’ёзная штодзённая праца, да якой сялянскія дзеці некалі прывучыліся змалку, і ператварае Васіля ў мужчыну. Яна не толькі гартуе хлопцаву ўпартасць, яго надзвычай моцны сваёй жыццёвай учэпістаццю характар, але і з гадамі становіцца яго душэўнай патрэбай, вызначае галоўныя асновы яго ўнутранага свету.

Асобнае месца ў рамане займае каханне Васіля і Ганны. Гэта першае пачуццё мяняе маладых людзей. Ганна прызналася, што Васіль падабаецца ей. Тое, што адчуў хлопец, было вельмі нечаканым, новым і незвычайным для яго. Душэўнае хваляванне Васіля выяўляецца ў знешніх яго паводзінах. Разам з тым юнак адчувае вялікую, невымерную радасць. Усё, што трапляе ў поле ўвагі Васіля, “было дзіўна сагрэта Ганнінай блізкасцю, яе стомленым дыханнем, якое ён слухаў, нечым цёплым, невыказаным, незразумелым, што паявілася ў гэты вечар, што бянтэжыла яго і ад чаго аж млелі перапоўненыя радасным чаканнем грудзі”. Вядома, маладыя людзі моцна кахаліся, але пасля сцэны з бандытамі яны сталі чужыя адзін аднаму.

На працягу ўсяго рамана выяўляецца моцнае жаданне Васіля сцвердзіць сябе як чалавека, стаць упоравень з самымі паважанымі людзьмі ў вёсцы. Выяўляецца і такая рыса характару героя, як зайздрасць. Ён зайздросціць Глушакам, пазней Васіль зайздросціць і Косціку Хвашчу, які мае добрую працу ў воласці. Надзею разбагацець малады Дзяцел звязвае з набыццём зямлі. Зямля—гэта жыццё Васіля, яго мара выбіцца з беднасці, быць незалежным, адчуваць сябе годна. Малады Дзяцел самааддана дамагаецца зямлі.Тут ужо нішто і ніхто не можа яго стрымаць. Васіль не баіцца ні Глушака, ні Маслака.Зямля-карміцелька вабіць яго з незвычайнай сілай. Герой упэўнены, што яна дасць яму не толькі дастатак, але і мажлівасць сцвердзіць сябе як чалавека, падняцца ў людскіх вачах: “Не, не ўсё яшчэ кончана!..І яна, Ганна, пабачыць!” Шчасце, на думку Васiля, немагчыма без зямлi i багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, i у гэтым нiчога дзiунага няма. Але шлях, якi выбiрае Васiль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносiць шчасця. З-за зямлi ён ахвяруе каханнем, вырашаючы тым самым свой лёс…